slon

Hello there, the angel from my nightmare...

KEEP HOLDING ON

Знаёмцеся: гэта Крызіс!
slon
[info]chris_gomel




... як класна, што мяне ён не крануў ;) Ну, хіба што стыпуха паменьшылася, але колькі там той стыпухі?...

Паразмаўлялі...
slon
[info]chris_gomel
... з былым аднакласнікам за жыцьцё, даўно не бачыліся. Мне гадзіны тры з розных ракурсаў апісвалі як херова ў Беларусі маладому спецыялісту, што ён хоча жыць добра і мець у далёкай перспектыве дом з басэйнам замест штукі баксаў заробку. Што трэба валіць адсюль, куды глядзяць вочы, пакуль яшчэ не позна, няма сям'і, свабода дзеяньняў, больш магчымасьцяў, гнуткасьці і мабільнісьці...

Пасля такіх размоваў хочацца скінуцца з высоткі. Таму што ён правы і ён пра гэта кажа, а я разумею, што ён правы, і маўчу, счапіўшы зубы да болю. Таму што люблю Беларусь, бляць.

ВЫКУСІЦЕ!!!
бля
[info]chris_gomel


Толькі што суседка ўламала мяне схадзіць на выбары: "Мне тэлефанаваў нам. дэкана... Мне яго так шкада!"

Так, сюды зноў заходзіў нам. дэкана. У нядзелю! З усіх маіх сяброў з факультэта НІХТО не збіраўся на выбары. На ўваходзе і выхадзе з інтэрната заведка пытаецца: "Ну што, прагаласавалі?" Проста нейкі гняздзец!!!

У выніку мы прынеслі з участка па палове бюлетэня. Наташа: "Мы нібыта схадзілі зараз на ўкол. Прывіўка ад сумлення...".


Усе на выбары!
бля
[info]chris_gomel
З прычыны сваёй хваробы я адзіная была ў блоку, калі ў інтэрнат двойчы (учора і сёньня) наведаўся намеснік дэкана і ўчора яшчэ рабіла абыход сацыяльны педагог.

Дыялог з нам. дэкана:
- Здравствуйте! А где остальные?
- Разбегліся. Я хварэю проста.
- Ясно. Вы, наверное, догадываетесь, почему я тут?
- Неа.
- ...
- А-а-а, зразумела, выбары!
- Да. Вы уже сходили проголосовать?
- Не. І, напэўна, не збіраюся.
- Почему?
- У нас трэці кандыдат сняўся: цяпер у нас безальтэрнатыўная акруга.
- Ну вы же поймите, это же ваш голос... Можете проголосовать против всех... А то понизите процент для факультета... Нехорошо.
- (тут я ледзь не працытавала 38 і 65 артыкул пра свабодныя выбары і г.д., але мужык досыць класны, не хацелася яго засмучваць) Я падумаю. Мне трэба па-першае выздаравець, а ўжо потым я падумаю: або я пайду ў нядзелю, або не пайду зусім.
- Я вас не заставляю, вы не подумайте... Просто вы же поймите...
- Я разумею. Да пабачэння, не хварэйце.
- Да пабачэння, папраўляйцеся!

Малодзенькая сацпедка:
- Здравствуйте, девочки. Знаете, зачем я пришла?
- Ну, здагадваемся...
- Ну вы, это, проголосуйте скорей. А то потом всем попадёт...
- Ахха...

І ўсё ж, я цытую магічнае заклінанне для тых, хто захоча "пакачаць правы" - абсалютна законна і абгрунтавана.

Чытаць заклінанне... )

"Выбары-выбары...", а далей усе ведаюць...
slon
[info]chris_gomel
Учора даведалася, што на маёй выбарчай акрузе знялася кандыдатка ад АГП, т.б. у мяне цяпер безальтэрнатыўная акруга.
А я вось доўга думала, ісьці ці не, потым нарэшце вырашыла праявіць сваю грамадзянскую пазіцыю, і тут наце!

У апазіцыі рэальна ідыёты. Слабакі. Байкот - дык трэба было адназначна гэта вырашыць спачатку і ўсім разам, а не кашу па талерцы размазваць! Гатова паспрачацца, Эўропа і так прызнае гэтыя выбары, дык навошта было здавацца: не выкарыстоўваць шанец, не біцца да апошняга, не арганізаваць назіранне, маніторынг??! Я вось зьбіралася пайсьці назіральнікам, а зараз... Ну што рабіць назіральніку ў безальтэрнатыўным участку??

Як звычайна - хто ў лес, хто па дровы! Не апазіцыя, а хер ведае што! Ну навошта тады крычаць, што няма шанцаў прабіцца ў парламент, калі вы самі гэты шанец пра%№раеце? Правы былі тыя, хто казаў мне гэта два с паловай гады таму...

На выбары не пайду.

Вайна ў "дзіцячых" малюнках...
slon
[info]chris_gomel

Гумарыстычны сайт ПДРС, што называе сябе парталам Прыднестроўска-Данецкага Рабочага Саюза, зладзіў віртуальную выставу дзіцячых малюнкаў "Вясёлы танк", прысвечаны ўзброенаму канфлікту на Каўказе. Па словах рэдакцыі сайта, на суд грамадскасці прадстаўлены мастацтвы "найбольш палітычна падкаваных дзяцей рабочых", якія шырока адгукнуліся на падзеі ў Паўднёвай Асетыі. ПДРС адзначае, што дзеці рабочых ў сваіх палотнах "аблічаюць грузінска-украінскую ваеншчыну і кляймяць злачынствы фашыстаў".

Але на маю думкі, тут, ппц, не да сьмеха ўжо, тут плакаць трэба...

 

Глядзець далей... )

Беларускі журналіст: позірк з Гішпаніі
slon
[info]chris_gomel

Даніэль Радрыга [Гішпанія] запосьціў фоткі "манула" для Беларускіх журналістаў, інфармацыйных лістовак аб дэфіцыту свабоды слова ў Беларусі. На апошняй старонцы анонс дакументальнага фільма "Беларусь - апошняя дыктатура" у бліжэйшую нядзелю.


dsc_1262.JPG


 


 


Альшанскія могілкі ў Празе
slon
[info]chris_gomel
Калі ехала ў Чэхію, мне некаторыя добрыя людзі падказалі, што варта б туды было зайсьці і пашукаць, дзе пахаваныя нашы беларускія эмігранты. Хто канкрэтна, я ня ведала. Пры чым паехала туды на другі дзень, ня ведала не тое што могілак, ня ведала яшчэ горада. Таму на Альшанах я правяла тры с паловай гадзіны (!), пакуль знайшла беларусаў. Яны аказаліся ў эмігранцкай частцы могілак, недалёка ад праваслаўнага храма, дзе якраз ішла служба па-расейску. Я паставіла свечкі абодвум прэзідэнтам БНР, прычым адзін зь іх ледзь не аказаўся маім аднафамільцам, а яшчэ аднаго амаль аднафамільца знайшла ў ангельскай частцы могілак, паляк, лётчык, 1944 год. Захапляльнае мястэчка, адным словам, хоць я і баюся такіх месцаў as usual.

Адным словам, вось рэпартаж з фотамі.

Забастоўка ў Маскве
бля
[info]chris_gomel
Інфармацыя адсюль.
Эм... Ну, як бы вось так выразіцца... Адным словам, я ўжо даўно кажу, што расейцы выкарабкаюцца раней, чым мы. А на нашай тэрыторыі заўсёды будзе савецкая рэзервацыя для ўбогіх... Хаця... І на гэтым можна рабіць рэкляму ды турызм: убогіх жа па сьвеце шмат. *сумная ўсьмешка*

... Я гэта зразумела выразна толькі ўчора: жаляцца, што тут херова і немагчыма жыць выключна тыя, хто сам па жыцьці лузэр і упэўнены, што ўсё мусіць падаць з нябёс. А хто на нешта здатны, той будзе рабіць і зарабляць незалежна ад краіны і ад умоваў. У нас не Паўночная Карэя, машыны па вуліцах ездзяць нават у рэгіёнах нетанныя і мітынгі з кожным годам менеюць колькасна... Гэта ўсё ж паказальнік! Калі б станавілася жыць горш, было б усё наадварот. Змагацца з рэжымам і змагацца за высокія ідэалы ў нашых рэаліях працягваюць адпетыя рамантыкі, максімалісты і тыя, чыі грошы спалучаны з барацьбой з рэжымам. Усе астатнія рана ці позна пачынаюць займацца пабудовай свйго жыцьця незалежна ад умоў вакол. І самае сьмешнае, што ... будзе атрымлівацца ;) І крывавы рэжым тут ні пры чым!...

Пра ЧШ-2008...
бля
[info]chris_gomel
... сёньня я лепей не буду пісаць нічога.

... 9
slon
[info]chris_gomel


Сяргей Парсюкевіч. 2,5 гады калоніі за мітынг 10 студзеня.
... так не бывае :'( Што ні дзень - то палітвязень :((((

Кім
бля
[info]chris_gomel

Шкада хлопца :(
Для тых, хто ня ў тэме: яшчэ 8 палітвязьняў у Беларусі
Проста няма сіл каментаваць. Ну што тут скажаш?

У адказ на пост пра БУНТ і камэнтары да яго
slon
[info]chris_gomel
Вось тут абражаюць БУНТ. А вось з чаго ўсё пачалося.


Имя ЖЖука 1208026686
АПД. Гхм, спадарства, 200 з гакам камэнтароў ды яндэкс-топ: я ў шоку.

Нашы венесуэльскія браты!
slon
[info]chris_gomel
Сёння на фізфак БДУ завіталі прадстаўнікі венесуэльскага універсітэта. 10 хвілін распавядалі нам, што нашыя прэзідэнты карэфаны, што мы ідзем паралельнымі сацыялістычнымі шляхамі развіцця.

Аўдыторыя глядзела на іх з сумнымі ўсьмешкамі.

Сказалі, маўляў, давайце супрацоўнічаць, прыязжайце да нас па абмене вучыцца, Венесуэла - самая багатая рэсурсамі краіна ў свеце, у першую чаргу гэта тычыцца нафты, што "давайце разам быць змагацца супраць тых, хто не дае нам развівацца" (не даслоўна, агульны сэнс, камень у агарод ЗША).

А потым перакладчыца падвяла рысу: "Таму давайце будзем разам: каб хлопцы і дзяўчыны знаёміліся і каб у іх атрымалася... дружба!"
Аўдыторыя залыбілася. "Ага, а праз год 30 з'явяцца бела-лацінасы, якімі можна засяліць заваяваную Паўночную Амерыку!"

АПД. Прадстаўнікі - дзядзька год 50, перакладчыца афра-лацінас і тры чувакі са здымачамі, ціпа фатографы, хоць і здымалі яны потым са спіны прамоўцу, і вочкі ў іх бегалі... Напэўна, маскіруецца ахова ў іх. Гэта толькі ў нас усё "па-багатаму" з матацыклістамі ды гэлікаптэрамі... Калгас.

Прыплылі!...
бля
[info]chris_gomel
Міністэрства Адукацыі патрабуе ўключыць выпускнікоў у спіс невыязных на два гады.

Падтрымайце добрых людзей на судах!!!
бля
[info]chris_gomel
З таго, што ведаю дакладна, фатограф Нашай Нівы, Андрэй Лянкевіч ([info]liankevich) - зранку, прыкладна ў 10 на Лагойскім тракце, 3. Журналіст НН Сямён Печанко - Маскоўскі суд, пр.газэты Праўды, 27.

Вось тут можна паглядзець спісы затрыманых, у Савецкім РУУСе знаходзіцца 51 чалавек, у Маскоўскім — 21, у Партызанскім — ад 9 да 15.

СКАНДАЛ
бля
[info]chris_gomel
НАВУМАЎ, ВОН У АДСТАЎКУ!!!

На тэму папярэдняга паста. Абмеркаваньне на форуме ДАІ, MAIL.RU, афіцыйная версія, абмеркаваньне на форуме газеты, ТУТ.БАЙ і г.д.

УПД. ВІДЭЁ ад АНТ! Сьвежаніна ;) Глядзець усім і радавацца свабодзе слова ;)


Ну што, абстаноўка накаляецца мацней. Беларусы - народ цярплівы, ды вось толькі калі выбухне - будуць "шматкі па завугольлях", і думаецца мне, што да выбуху ўжо засталося нядоўга. Пасля Н.Г. да мітынгаў далучыліся прадпрымальнікі, цяпер, мяркую, 25 сакавіка будзе больш аўтамабілістаў і проста тых, каго зачапіла гэтая гісторыя. А не зачапіць яна не магла...

PR
бля
[info]chris_gomel
Так. Гэта яно.
Чытайце. Думайце.

За наводку дзякуй [info]meramo  :)

UPD. Праехалі. Або я выбрала няўдалы час, або няўдалы прыклад. Я таксама супраць тэрактаў. І супраць "ліцьвінаў". Я проста стамілася і не разумею, куды мы йдзем... Пост "патрапіў пад гарачую руку": я не разбірала яго па костках, я ПРОСТА ПРАСЯКНУЛАСЯ НАСТРОЕМ аўтара... Напэўна, у мяне занадта вобразнае мысленне... Усё, скрыню. Усім дзякуй, я зразумела ўсіх.
</lj>

У працяг да тэмы ільгот...
бля
[info]chris_gomel
Спадарства! А чарнобыльскія-та цю-цю! Сёньня мне паказалі ў дэканаце загад...

Ну як так можна??!!
slon
[info]chris_gomel
Жах... Жах... Проста жах...
Не хацела ісьці на паніхіду, але не змагла не прыйсьці. Унутр касьцёла не заходзіла, але была доўга каля яго... Шмат людзей... са сьлязамі на вачох... з горам у вачох... На Казуліна было больна глядзець... А ад віду дачок увогуле хацелася самой заплакаць... Бедныя, бедныя людзі...

... і побач таўкліся гэтая мярзотная чэрнь, гэтыя хлопчыкі з камэрамі, гэтыя пачвары БТшнікі, гэтыя мужыкі ў чорным, якія стаялі і РЖАЛІ, ЯК КОНІ ў жалобным месцы!!!!!!!!!! Я адмаўляюся разумець гэтых людзей, гэтую краіну, гэта вышэй за мяне, ізноў увесь дзень плачу, НЕ РАЗУМЕЮ, НЕ МАГУ ЗРАЗУМЕЦЬ, НЕ ХАЧУ РАЗУМЕЦЬ!!! Нацыя, вартая свайго правадыра, дакладней, не нацыя, а яе адсутнасьць...

ЛЮДЗІ, ЦІ ЛЮДЗІ ВЫ?? Як вы глядзіце ў вочы сваім дзецям і сваім бацькам?? Колькі ж вам плацяць, колькі ж каштуе вашае сумленьне?? У мяне асабіста даўно копіцца злоба на вас, я запамінаю Вас у твар, запісваю нумары вашых машын - і калі вы будзеце праз год дзесяць прасіць міластыню ў пераходзе, я плюну вам у ногі. І гэта будзе лепшы лёс для вас, бо ў горшым выпадку вас будуць наўпрост вешаць на слупах. Я супраць гвалту, але такіх як вы трэба вынішчаць фізічна.

Я ўсё сказала.