slon

Hello there, the angel from my nightmare...

KEEP HOLDING ON

Лісья бухта-2008
slon
[info]chris_gomel
Я ж так і не распавяла, як я з'ездзіла на мора ў жніўні!

Лісья Бухта
+15 )

"Кончится лето... это..."
слон. просто слон
[info]chris_gomel
Лета прайшло...

Чытаць пра маё Лета... )

Ізноў цягнік...
slon
[info]chris_gomel
Адчальваю ў Берлін - Патсдам.

Спадзяюся, гэта будзе сьвежым ветрам для мяне.
Хутка восень, але я не хачу пра гэта думаць...

... Я хачу жыць. І буду жыць.

ЗЫ. Тэлефон заблакаваны, таму лістуйце, разлічваю быць на сувязі.

Дома на дзень
slon
[info]chris_gomel
Мора засталося за вакном маршруткі, за паваротам чыгункі, ахінутае спёкай і пахам водарасляў.

На стале стаіць бутэлька з морам з Лісьей Бухты. Заўтра ў Патсдам. Але нявесела. Чаму? Ды таму што калі дома з адпачынку ніхто цябе не чакае - усе ўражанні ад адпачынка псуюцца ўшчэнт.

Дарога сканчаецца там, дзе пачынаецца Дом. Часам мне пачынае падавацца, што мая Дарога не скончыцца ніколі...

Эхх, два зацьменьня на месяц - дужа складана... Згубіла свой амулет: кавалачак метэарытнага жалеза на срэбным ланцужку з Аўстрыі. Гэта знак, што ўсё пачынаецца з белага ліста. Гэта да лепшага. Адчуваю подых лёсу...




Дапамажыце вызначыцца!
slon
[info]chris_gomel
Дапамажыце з Крымам! Не магу вызначыцца...
Хто дзе быў, якія КАНКРЭТНЫЯ месцы вартыя таго, каб там спыніцца?
Цікавяць месцы, дзе можна пажыць з намётам на лініі Алушта - Фарос. Пакуль схіляюся да Сімеіза, але там не была.

Цікавіць: чыстае дно+прэсная вада+наяўнасць дрэваў/ценю.

І як туды дабрацца, бо проста назва мястэчка мне нічога не скажа, мяркую.

Падумалася мне нешта, што зноў на Ліску ехаць будзе неяк звышбанальна ;)
Думаю.

Плакалася-плакалася, і наце :)
slon
[info]chris_gomel
Сёньня патраціла проста наідзічайшыя грошы на квіткі на ўсе жнівеньскія падарожжы.
Цягнікова-самалётнае лета ;) Без аўтаспыну на гэты раз. Нязвыкла, але ж...
Я ў ціхім шоку. Я еду на мора! НАВАТ НЯ ВЕРЫЦЦА! Я знайшла з кім. УРА!... :))))))
А потым ... ;)
Мммм, як хораша, а ад дажджу за вакном яшчэ лепей, бо там, куды я еду +30 і ясна! І ня важна, што ўсяго на 6 дзён!
[Image]

Разбітае лета
slon
[info]chris_gomel
Спарадычныя паездкі! Файныя, але спарадычныя... А я хачу лета!!!

Хачу, а яго не будзе. Няма і не будзе!

Падстрыглася. Валасы больш у хвосьцік не збіраюцца...

Хачу хадзіць па траве басанож, хачу купацца, хачу забыць пра працу, пра ўсё-ўсё-ўсё! Хачу чытаць кніжкі і гутарыць з сябрамі...
Эхх, не складаецца лета, не складаецца... Стамілася, а адпачываць не атрымліваецца.
Адзінота паглынае!!! Тыя, каго хачу бачыць, не тэлефануюць, а тыя, хто тэлефануюць, мне зараз непатрэбныя... А сама нікому тэлефанаваць не хачу... У-у-у-у-ууууу :'(((( Адзінота амаль матэрыяльная, яна тут, вакол...

Сёньня вясельле ў былой (калі можна так увогуле сказаць) лепшай сяброўкі: не паклікала... Лімітаваная колькасць гасьцей, я ўпісалася... Што ж, што называецца, мінус адзін... :(

Хачу за горад, хачу на раку, у лес, гуляць, гуляць, дыхаць, жыыыць, а тут... тут я хутка проста памру, узгадвайце сваю сяброўку час ад часу...

Можа хто-небудзь хоча са мной спынам у Львоў 9 зраначку? Гэта апошні шанец мяне ажывіць...

Турцыя
слон. просто слон
[info]chris_gomel
На падлётах:



+17 )

Учора...
слон. просто слон
[info]chris_gomel
... я яшчэ была там: там лета, мора і фантастнычныя людзі навокал... а сёння я ў хмурным Менску, мёрзну і думаю пра геаграфічную несправядлівасьць.



ЗЫ. Сённяшні іспыт на 6: упершыню я здавала іспыт з 9 да 17:20... Магчыма, калі б я пабачыла спіс пытанняў не ў палову на другую ночы перад іспытам, усё б было інакш, але насамрэч яно зараз мне ўсё неяк... шчыра пофігу :))

ДДТ на галоўнай плошчы бясплатна!)))))
slon
[info]chris_gomel
Рыхтуецца супольны тур гуртоў "Браты Карамазавы" і ДДТ па Украіне ды Беларусі!
Канцэрты прысвечаны 1020-ці годдзю хрышчэньня Русі і пройдуць на гарадскіх плошчах, уваход вольны.

Папярэдні спіс гарадоў і дат правядзення канцэртаў :

Красавік
29-Жытомір

Травень
01 - Роўна
03 - Луцк
04 - Львоў
06 - Вужгарад
08 - Івана-Франкоўск
09 - Чарнаўцы
11 - Тэрнопаль
13 - Хмяльніцкі
15 - Вінніца
17 - Днепрапятроўск
18 - Запарожжа
20 - Данецк
22 - Луганск
24 - Харкаў
25 - Палтава
27 - Сумы
29 - Чарнігаў

Ліпень
13 - Севастопаль
15 - Сімферопаль
17 - Херсон
19 - Мікалаеў
20 - Адэса
22 - Кіраваград
24 - Чаркасы
26 - Кіеў
29 - Берасце

Жнівень
02 - Менск
05 - Магілёў
08 - Віцебск

Дзякуй за інфу, [info]yuri_lisovsky!

Ранкі
slon
[info]chris_gomel
Ужо другі ранак мяне захлынае адно і тое ж пачуцьцё: ранішняе паветра ў Менску нагадвае жнівеньскае крымскае паветра на ўзыходзе сонца...

... Так жа халодна, а настрой такі, што хочацца кутацца ў вялікі швэдар на беразе састылага за ноч мора, закопваць пяткі ў халодны белы пясок, глытаць свежы вецер іртом, носам, усьміхацца яму сухімі вуснамі і чырвонымі ад загару сонца, абдымаць яго ўсёй сваёй істотай, прапускаць яго, праз сябе, слухаць, як мармочуць кірлі зусім побач, слухаць шэпт хваляў, ведаць, што праз дзьве гадзіны пачнецца сьпёка...

... я трымаю гэты настрой побач увесь час.
І так лёгка...

... Ліс'ю Бухту прадалі!!! :(
slon
[info]chris_gomel
Сталі вядомыя падрабязнасьці забудовы Ліс'яй бухты. Хутка там будзе турыстычны комплекс на 5000 чалавек.
Плян забудовы можна паглядзецьтут і тут. Вядома, што любая будоўля на тэрыторыі Ліскі надзвычайна небяспечная: маецца заключэньне гэалагічнай экспэртызы (паглядзець тут і тут)


Адным словам, гэта алес, спадарства. Тыя, хто хоць раз там былі, мяне зразумеюць... Ліска заўсёды была адзіным месцам у Крыме, куды я заўсёды імкнулася, як дадому... :( Крыўдна і немагчыма нічога зрабіць :(


Глядзець яшчэ інфармацыю вось тут.

Летняе
слон. просто слон
[info]chris_gomel


[info]xadnight i слуцкі мікракашаг ;)

Водгульле летніх шпацыраў... Самапіяр! :Р
slon
[info]chris_gomel


via [info]mechanism_by

Астатняе тут

Польскае падарожжа: дзень 3 з 4. Колобжэг, Балтыйскае мора.
slon
[info]chris_gomel
Трэці і чацьвёрты дні прайшлі ў дарозе... Чацьвёрты - цалкам у дарозе, а трэці - з наведваньнем Колобжэга, паморскі горад, польскае ўзьбярэжжа Балтыйскага мора і ночылі мы ў Лодзі. Прычым атрымалася даволі дзіўна з гэнай Лоддзю, бо горад сам мы не паглядзелі, былі толькі на ўпісцы ў гасьцях у цудоўнай дзяўчыны Ірміны і яе хлопца. Але буду паступовай.


Падарожжа ў Польшчу (дзень 1 з 4)
slon
[info]chris_gomel
Ну вось, нарэшце я крыху ачомалася і пачынаю пісаць пра Маленькае Падарожжа ў Польшчу. Маленькае - бо толькі 4 дні. А ў кілямэтражы то нічога так :) 2400 км.




Захварэла
slon
[info]chris_gomel
За вакном 32 градусы вышэй за нуль, а я сіжу ў цёплых шкарпэтках і п'ю Coldrex. Вопіпец :(((
І ўсё роўна я паеду ў Польшчу!!!

А вось у гэтым мілым прыморскім гарадку мы будзем пасьлязаўтра!
slon
[info]chris_gomel
Знойдзены метадам тыку. Колобжэг. Заходнепаморске.
Сама ў шоку. Гэта каханьне з першага позірку!!!
[Image]

Фоты: Паляваньне на Пэрсеіды ў Слуцаку+сьвітаньне
slon
[info]chris_gomel
Зорнае неба:
 

"Сегодня я многое понял!"
мелкае
[info]chris_gomel
"Сегодня я многое понял!" (с) South Park
Я заўсёды буду сідзець палову лета ў горадзе, бо казак не бывае і каб матацца ўсё лета па гарах і марах трэба вазіць з сабой грэбаную торбу грошай, якую я яшчэ не зарабіла. Я гарадской лузэр. Я хераў пэсіміст. Стукніце мяне патэльняй па галаве хутчэй...

... Гэта не дэпрэсьняк! Проста крыўдна, што я другое лета сіднем сіджу ва ўлюбёным горадзе Хмар і ні-ку-ды не магу рыпнуцца. Таму шо хачу нарэшце фоцік і задзяўбала капіць грошы ўвосені з нуля!... Наступным летам я буду ламаць гэтыя муры безнадзейнасьці... Спадзяюся!