slon

Hello there, the angel from my nightmare...

KEEP HOLDING ON

In Bruges ("Залегчы на дно ў Бруге"), 2008
slon
[info]chris_gomel
Слабенькае кіно, нягледзячы на рэйтынг 8,1/10 на IMDB. Шмат стрэляніны, кравішчы, закос пад фармат "іншае кіно", але закос няўдалы. Акрамя насамрэч цудоўнага бельгійскага горада ў кіно не прасочваецца таго стрыжня, таго глыбокага сэнса, на які гэты фільм прэтэндуе, ад якога хочацца глядзець яго на адным подыху. Пасрэдны сюжэт, пасрэдныя метафары, пасрэдны падбор актораў.



Пасляадчуванне: халодна, пуста, пераглядаць не хочацца, сябрам раіць не буду - выдаляю.
Tags:

Фэстываль шведскага кіно
slon
[info]chris_gomel
Учора, 4 чэрвеня, пабывала на адкрыцці фэстывалю швэдскага кіно ў кінатэатры “Цэнтральны”. На адкрыцці прысутнічаў Стэфан Эрыксан (глава аддзялення амбасады Швецыі ў Беларусі). Гэта, дарэчы, адзін з нямногіх афіцыйных прадстаўнікоў іншых краін, што дасканала валодае беларускай мовай, і гэта, як заўжды, было цёпла ўспрынята публікай падчас яго прамовы перад пачаткам паказу. Яшчэ больш камічнай выглядала сітуацыя, калі ў сп. Эрыксана бралі інтэрвію прадстаўнікі АНТ: яны звяртаюцца на расейскай, а ў адказ чуюць беларускую, і не ад кагосьці там, а ад грамадзяніна іншай краіны!




Just my Luck
slon
[info]chris_gomel
Паглядзела ўчора сабж.
Стала ўсё валіцца з рук :) Мая ўдача зваліла ад мяне ў невядомым накірунку. Буду паліць бамбук і чакаць светлай паласы... Там якраз у фільме пра гэта!

Учора быў жахлівы вечар і сёння быў даволі бессэнсоўны дзень. Я наставіла дзецям дрэнных адзнак і нікога не шкадавала, як у трыместры не шкадавалі мяне. Мне прыйшла жахлівая смска з дурной навіной, ва ўніверсітэцкім буфеце я заўважыла, што ў гаманцы толькі рубль і засталася галодная. А калі другі раз за дзень дзьверы цягніка мэтро зачыніліся прам перад маім носам, я проста рассмяялася, бо гэта было дужа камічна, як у кіно!
... і надыйшоў вечар, і ўсё нібыта стала на свае месцы. Т-с-с-с, галоўнае не спужаць светлыя сілы ;))


P.S. Саўндтрэкі, саўндтрэкі... Адкрыла для сябе McFLY - nice!... Хто хоча зацаніць, зацэньвайце карэнт мьюзік трэк ;) Нешта кшталту больш эмацыйных The White Stripes, хаця... блін, не магу патлумачыць, гэта трэба чуць!

Сацыяльная драма "Клас"
анёл
[info]chris_gomel
Эстонія, 2007
Паглядзела ўчора сабж.
Гэта нерэальны трындзец!!! Я шакаваная. Хоць там ніякіх жахаў не было, але я пад моцным уражаннем. Столькі негатыўных эмоцый... Прамільгнула нават думка саскочыць з гэтага адукацыйнага элеватара, пакуль яшчэ не позна, раз у школьным асяродку зараз бывае і такое... Фільм грунтуецца на рэальных падзеях, і гэта самае жахлівае...

І ўсё ж, я лічу, у гэтай трагедыі вінаватыя дарослыя. Блін, рэальна страшна за сваіх будучых дзяцей...

Вечар
slon
[info]chris_gomel
Сёньня ў мяне был першы законны БУДНІ выходны! ;)
Паглядзела "Д'ябал носіць Prada". Думала, чарговае гопніцкае мыла для сэансаў пад піва з чыпсамі. Пачатак спадабаўся, паглядзела далей. Фільм аказаўся файным, добрым і жыцьцёвым.
Добры вечар. Гуляю ў Гэрояў. Вярнуўся Андруха з Сочы. Сочы, аказваецца, даволі аццтойны горад, калі судзіць па фота. Ну, яму-та спадабалася, бо мора бачыў упершыню. А мне туды не хочацца. Там нават горы не высокія! І горад... Ялта цікавей нашмат, калі раўнаць падобныя масштабы.

Заўтра я ў Вільню :) З цэлым натоўпам сяброў!

100 лепшых фільмаў за гісторыю чалавецтва (на думку амерыканскіх экспэртаў)
slon
[info]chris_gomel

Адсюль...

Ну, што: у мяне 19 са 100 (5 вельмі даўно, пад пытаньнем). Два бала, незалік! ;(
... затое я глядзела Кустурыцу, Джармуша і іньшыя добрыя фільмы, якіх у сьпісе чамусьці няма... Ох ужо гэтыя янкі...))

Тры цудоўных дні пасьля вяртаньня
slon
[info]chris_gomel
Цэлымі днямі мы з [info]xadnight на шпацырах, у кіно, букіністах, супэрмаркетах, кавярнях і шчэ Бог ведае дзе. Атрымліваем асалоду ад Горада...

Я ніколі так не скакала, так не радавалася, як пазаўчора ля банкамата, дзе ён паказаў мне, колькі мне налічылі стыпендыі :))) Адчуваю сябе свабодным чалавекам!
Зайшлі ў букініст - набылі дзьве чырвоныя кнігі, 2 тома твораў Маякоўскага, а потым чыталі вершы ў голас у цэнтры горада і ў грамадскім транспарце адно аднаму... Магічна! ;)

Атрымала ганарар за артыкул у часопісу (Маладосьці'7): мдзя, у Турызме і Адпачынку мне за гэты ж самы артыкул па-расейску налічылі роўна ў тры разы болей :(

Ходзім другі дзень на кіно: кінафармат 4х4. Усё, адходзім яшчэ 2 фільма, і болей я ў "Мір" ні нагой: такі няўтульны кінатэатр! Не падабаецца .

Калі ўсё будзе добра, то - цьфу-цьфу-цьфу! - напачатку жніўня мяне чакае падарожжа ў суседнюю краіну на сустрэчу з адным вельмі вядомым, паважаным і цікавым чалавекам. Болей пакуль не скажу, але я ўжо ў захапленьні ад пэрспэктыў!

Учора бачылася з любымі сябровачкамі [info]bastta, [info]ja_ryw, Х.: афігенна правялі разам вечар у размовах пра летнія вандроўкі! Настачка зараз у Дарозе на Крым: ШОРСТКАЙ ТАБЕ ТРАСЫ!!! Яўгенчык [info]sol21 катаецца на веле па Польшчы: сёньня выехалі зь Любліну, едуць у Кракаў ;) Сястронка мая Тацьцянка пад Вілейкай у летніку, а сама я вельмі чакаю матулю з Ніколь зь візітам у Менск.

... Піляць.
slon
[info]chris_gomel
Пасьля прагляду Груза 200 ў галаве сумбур.

Афігенны фільм, але пасьля афігенных фільмаў на душы ніколі не бывае НАСТОЛЬКІ паскудна, як у мяне зараз. Я стараюся не думаць, адлучыць мозг ці заняць яго чымсьці іньшым. Гэта было не са мной, не, я гэтага не бачыла, гэта нейкі жах, гэта не ўкладаецца ў галаве, ТАК НЕ БЫВАЕ, ТАК НЕ БЫВАЕ, Божа, чаму я не нарадзілася дзе-небудзь у Аўстраліі, каб ніколі, ніколі ня ведаць, ніколі не бываць у гэтых праклятых "постсавецкіх" краінах, каб ніколі ня ведаць, што такое РАСЕЯ, што такое ПУСТЭЧА, БЕЗНАКАЗАНАСЬЦЬ, БЕЗНАДЗЕЙНАСЬЦЬ, БЯЗБОЖЖА, ВАР'ЯЦТВА, хто такі Чыкатыла і што ІХ ТАКІХ ШМАТ, хто такі Ленін і што такое СССР, што такое рускі чалавек, руская жанчына, руская глыбінка і сьпірт без закускі... Мамачка, лепей бы я жыла ў Зімбабвэ, хочацца бегчы адсюль, бегчы і не абарочвацца, бо гэтая зямля назаўжды праклятая, тут ніколі ня будзе Бога, ніколі ня будзе згоды, нікому ня будзе ратаваньня... І дарэмна мы адхрышчваемся ад саветчыны, бо мы, беларусы, яе ПРЫНЯЛІ, і жылі зь ёю ледзь не стагоддзе, а яна прагнілая, яна сьмярдзіць, гэта вырадак чалавечай цывілізацыі...

Прабачце за негатыў. Я проста не магу, у мяне не ўкладаецца ў галаве, ЯК МЫ ЎСЕ ТУТ ЯШЧЭ АДЗІН АДНАГО НЕ ЗАГРЫЗЛІ, як пацукі ў яме... Мы - вырадкі, і ўся д'ябальшчына ідзе з Масковы і піярыцца Масковай... "Сонечны горад", бля... Без ядравай бомбы не абыйсьціся...

Вось гэта +1!

Кіно
slon
[info]chris_gomel
Набылі абанемент на кінафармат 4Х4.
Сёньня мяне чакае "Груз 200"
Пажадайце мне моцных нерваў. Як я зразумела па вось гэтаму... і па вось гэтаму... вытрымка б на праглядзе не пашкодзіла. А яе няма :о/. Я, калі па тэлевізіі жахліўку круцяць, забіваюся глыбока пад коўдру і баюся дыхаць. А тут - вялікі экран!

Кінатэатр "Мір". 17-00. "Шчаўчок па носе Пуціну", афіцыйна забаронены ў Расеі фільм. Давайце баяцца разам.
Tags:

Фільмаманія
slon
[info]chris_gomel
Учора (як і апошнія 3 дні...) я адвільвала ад сваёй ядзернай фізікі... Такім чынам, учора мы зацанілі дзьве файных кінастужкі: "Плэзэнтвілль" (Pleasantville) і "Фабрыка Сьмерці" (Napola). Увечары прыехал да нас [info]verasen, таму ён трапіў на прагляд другога зазначанага фільма ;)

Пасьля такіх фільмаў я доўга думала аб усім запар перад сном, і пад уплывам дзённых уражаньняў, мае думкі акрэсьліліся ў каляровы, цікавы, асэнсаваны сон... Такі класны, што я спала да 14-00.

Для тых, хто не глядзеў:

 "Плэзэнтвіль" - ЗША, фільм пра тое, як брат і сястрой трапляюць у вядомы чорна-белы амэрыканскі сэрыял з "ідэальным" жыцьцём, а потым пакрысе ўсё набывае фарбы і мяняецца ўсё жыцьцё горада... Цудоўны, яскравы, казачны, эмацыянальны фільм! Вельмі спадабаўся.

"Фабрыка Сьмерці" - Нямеччына, падзеі часоў другой Сусьветнай вайны, унутраннае жыцьце нацыянальна-патрыятычнай акадэміі фюрэра, "гітлерюгенд" у дасканалым сэнсе, кшталт вышэйшай адукацыі... Чалавечны, добра зьняты фільм. Цяжкаваты. Але правільны, адэкватны.

Учора...
slon
[info]chris_gomel
Учора ладзілі сустрэчу [info]weekendwpolsce- толькі ўрэшце атрымалася так, што мы з Аленкай і [info]basttaзьбёглі ў кінатэатр на Фэстываль Швэдскага Кіно - фільм быў з беларускім перакладам.

А-бал-дзець!
"Бывай, Фалькэнберг" называецца. Ня ведаю, што мяне мацней уразіла - ці то ВЫДАТНЫ, БЕЗДАКОРНЫ, ТВОРЧЫ, ГОДНЫ пераклад (ну дзе я бачыла гэтага хлопца-перакладчыка, га? ну чаму такі знаёмы твар?...), ці то КЛАСНАЯ, ЛАДНАЯ, ЧУЛЬЛІВАЯ, ДЗІЎНАЯ стужка!!! Напэўна, і тое, і тое! ;) Рэзананс, ага!
 Потым яшчэ хьвілін 40 усёй заляй гутарылі з акторамі. Тая, "вядучая", што была пастаўлена кіраўніцтвам кінатэатра, выбівалася ЖАХЛІВАЙ ТРАСЯНКАЙ, а на фоне швэда, што рабіў прамову перад фільмам на чыстай беларускай, гэта было проста ганебна... Плюс падчас гутаркі актораў з гледачамі, яна парушыла цёплую атмасфэру, дзе спачатку размова вялася без мікрафона і па-анельску (думаю, і так усё ўсім зразумела было!!!) сваім мікрафонам і мітусьнёй.

Але вечар быў цудоўны!..

Цудоўны дзень)
slon
[info]chris_gomel
Ня ведаю ад чаго ён прайшоў так цудоўна)
Мабыць ад таго, што я да 3-20 вучыла "Асновы аўтаматызацыі эксперымента" і ўсё разумела
... ці ад таго, што потым салодка спала да 11 гадзін :)
... ці ад таго, што калі я сьпяшалася на залік, мне патэлефанавала маё першае каханьне і я была вельмі-вельмі рада пачуць гэты родны голас нават у такі непадыходзячы момант ;)
... ці ад таго, што хоць я залік і не здала, але сп. Ямны не палічыў мяне зусім валенкам і нават знайшоў, аб чым са мной паразмаўляць цэлых 20 хьвілін ;)
... ці ад таго, што мы прынесьліся да к-ра "Перамога" на чарговы "жабрацкі кінапаказ" (=безкаштоўны) на кіно "Крамэр супраць Крамэра", а там была вялічэзная чарга (!!!!!), якая выходзіла на вуліцу,  але мы нейкім неверагодным дзівам у абыход усё ж ткі на кіно трапілі і яно было проста супэр: класіка Галівуда, сапраўды, цудоўная стужка, я вельмі задаволеная праглядам, паважаю Галівуд менавіта за фільмы такога кшталту!!! Плюс прамова да фільма была па-беларуску з вуснаў амерыканца!!!!!
... ці ад таго, што потым цудоўна пагулялі пасьля фільма па халодным Менску...

"Dancer in the Dark"
slon
[info]chris_gomel
Паглядзела "Той, хто танчыць у цемры" - божа, якая херня!...
Дзьве гадзіны прагляду можна выкрэсьліць з жыцьця...
Можа, каму падабаецца Б'ёрк, дык таму было б па кайфу... Толькі мне яна як не падабалася, так зараз яшчэ болей не падабаецца...
Аператарам і рэжысёру - нізачот. Мала таго, што сюжэт нейкі нязграбны, гэтыя сьпевы-завываньні пасярод фільма, дык шчэ й здымкі нейкія напаўпрафесійныя...
Адным словам, аццтой, фанаты Б'ёрк - выбачайце. Гэта ІМХО.
Tags:

Кіно
slon
[info]chris_gomel
Сёньня не паехала з-за дужа кепскага надвор'я зранку я не паехала на дзень Народзінаў сябра. Ну, што зробіш.

Затое знайша ў сябе сілы, каб зхадзіць на  дзённы сэанс  даццкага кіно на "Мы пераможам" - і  гэта было  таго варта!!! Фільм проста СУПЕР, я  не проста задаволеная, я ЗВЫШзадаволеная!!!  Абсалютна гарманічная, файная, мілая,  асэнсаваная,  шчырая і актуальная кінастужка!  І я, і незнаёмыя людзі побач са мной месцамі проста не маглі стрымаць сьлёз, бо сюжэт там быў такі... Хто бачыў, той зразумее, бо пераказваць фільмы - няўдзячная справа. Скажу толькі адно: калі хто-небудзь калі-небудзь дастане фільм "Мы пераможам" ("We Can Overcome It") - глядзець усім абавязкова, не пашкадуеце, а яшчэ ... ДАЙЦЕ ПЕРАПІСАЦЬ,  буду ве-е-е-ельмі ўдзячная.

Яшчэ раз пераканалася пасля фільма, што пайду працаваць у школу. Гэта будзе не адзіная справа жыцьця, канешне, але адна з улюбёных. Дзеці - гэта будучыня. Іх ні ў якім разе нельга аддаваць у рукі ідыётаў, якія ідуць зь імі працаваць не па позьве сэрца, а дзеля славы і грошаў. Ім таксама неабходна альтэрнатыва.

Доўгі зімовы дзень)))
slon
[info]chris_gomel
Сёньня да мяне ўвесь дзень чапляліся странныя незнаёмыя людзі са страннымі пытаньнямі. Я пужалася.

Заўтра, падчас чарговай вясновай "зімы" (зараз 0 град.) гэтага года, едзем "на прыроду" сьвяткаваць дзень Народзінаў майго харошага сябра. Я ўжо гэта бачу: сьнег, завіруха, вецер  - і тусоўка аматараў "экстрымальнага" адпачынку трэцца купкай ля вогнішча!!! Хыхых ))))

Сёньня зайшла ў букініст і набыла цікавую дзеля мяне кнігу: "Леаніды не вярнуцца да Зямлі" Караткевіча. Цікава: гэта практычна назва майго курсача! ;)))

Вечар прайшоў са стужкай "Апошняя песьнь Міфуна" ў "Перамозе", дзе была поўная заля, аншлаг, групавы сьмехавы сэанс, бо фільм цудоўна, даччане жжуць, аказваецца))))

Як кампенсацыя за халодны мярзотны доўгі дзень (вечар не ва ўліку) было знаёмства з цудоўнымі людзьмі: [info]lalavel і яе мужам - знайшлі шмат агульных тэм дзеля размовы, і вырашылі працягнуць знаёмства. Забрала ў іх добры тузін часопісаў "Cosmopolitan" за мінулыя гады. Што зь імі рабіць буду, пакуль не вырашыла :))) Не думаю, што буду зачытвацца сама, на крайняк, маці адвязу: яна будзе шчаслівая. Бо крыху не мой фармат))

Кіно Даніі
slon
[info]chris_gomel
Фестываль дацкага кіно:

20.04  19-00 "Вольга: апошняя княгіня"
21.04. 19-00 "Апошняя песьнь Міфунэ"
22.04 13-30 "Мы пераможам"
22.04 19-00  "Сьмех у зоне ваенных дзеяньняў або мастацтва ляцець у Кабул"
24.04 19-00 "Каралеўская гульня"
25.04 19-00 "Мухі на сьцяне"

Уваход вольны. У кінатэатры "Перамога" толькі 488 месцаў.
Запускаюць у залю за паўгадзіны да прагляда.