slon

Hello there, the angel from my nightmare...

KEEP HOLDING ON

Паперкі ў жыцьці чалавека
slon
[info]chris_gomel
Так ужо звыкла бачыць на вуліцы чалавека, які ідзе, трымаючы ў руках паперку А4, звычайна ў файле, хутчэй за ўсё, з пячаткай і з чыімсьці подпісам, ідзе - і шырока-шырока ўсьміхаецца, што сьведчыць аб тым, што гэтая паперка значыць для чалавека шчасьце: вялікае ці вельмі вялікае. Хутчэй за ўсё, грошы, ці паездка, ці шчасьце/здароўе блізкіх.

Вось вы кажаце, бюракратыя, бюракратыя... А іншы бок гэтага медаля - гэта простае шчасьце чалавека, зацьверджанае такой паперкай А4 у файле з пячаткай і з подпісам.

(no subject)
slon
[info]chris_gomel

If you think you are unhappy, look at them.

 

Глядзець далей... )

 


Разбітае лета
slon
[info]chris_gomel
Спарадычныя паездкі! Файныя, але спарадычныя... А я хачу лета!!!

Хачу, а яго не будзе. Няма і не будзе!

Падстрыглася. Валасы больш у хвосьцік не збіраюцца...

Хачу хадзіць па траве басанож, хачу купацца, хачу забыць пра працу, пра ўсё-ўсё-ўсё! Хачу чытаць кніжкі і гутарыць з сябрамі...
Эхх, не складаецца лета, не складаецца... Стамілася, а адпачываць не атрымліваецца.
Адзінота паглынае!!! Тыя, каго хачу бачыць, не тэлефануюць, а тыя, хто тэлефануюць, мне зараз непатрэбныя... А сама нікому тэлефанаваць не хачу... У-у-у-у-ууууу :'(((( Адзінота амаль матэрыяльная, яна тут, вакол...

Сёньня вясельле ў былой (калі можна так увогуле сказаць) лепшай сяброўкі: не паклікала... Лімітаваная колькасць гасьцей, я ўпісалася... Што ж, што называецца, мінус адзін... :(

Хачу за горад, хачу на раку, у лес, гуляць, гуляць, дыхаць, жыыыць, а тут... тут я хутка проста памру, узгадвайце сваю сяброўку час ад часу...

Можа хто-небудзь хоча са мной спынам у Львоў 9 зраначку? Гэта апошні шанец мяне ажывіць...

Заўтра - Гомель
слон. просто слон
[info]chris_gomel
...А яшчэ са мной увесь вечар робіцца нейкая фігня!... Я нават гэта апісаць не магу!!! :)

;)

... але мне падабаецца.

Друкаванка...
слон. просто слон
[info]chris_gomel
Я не адчуваю сваіх пальцаў! За гэтыя пару дзён я надрукавал СТОЛЬКІ соцен сімвалаў, што страшна сказаць... А ўсё яны, дэдлайны...

Зараз, калі рукі ўжо не слухаюцца і я ляплю памылку за памылкай, перад тым, як класьціся спаць, я вам скажу, што:

  • сёння валіў сьнег за вакном - і гэта быў шок... а я ўжо амаль зжылася з "веснавым" станам душы!

  • я стомленая, але шчасьлівая

  • усё навокал дзіўна і ціха, а я хачу развіцця падзеяў

  • нейкае чаканьне навокал... б-р-р-р!!!

  • я амаль ня сплю і амаль ня ем, але як на халеру высыпаюся і няма часу галадаць!...

  • да майго дня народзінаў (аказваецца!) засталося зусім няшмат... Хочацца чагосьці... чагосьці такога, чаго не здарылася на Новы год! адчуваньня Цуда, сьвята і ... сяброў навокал...

  • ... чамусьці, мне самотна


Нешта бэндзе...
slon
[info]chris_gomel
Колькі дзён[info]chris_gomel 
Колькі дзён lj user chris_gomel
Колькі дзён (гадзін, хвілін, секунд) Вашаму ЖЖ © [info]demidov 
Зрабіце любы свой лічыльнік!

Думкі ўслых
slon
[info]chris_gomel
Вясна...

...Можа нарэшце прыбраць елку? ;)

Усім прывіт!
slon
[info]chris_gomel
Я нарэшце вярнулася: адыйшла ад пералётаў, новай краіны і гд, зараз традыцыйны завал з вучобай, трэба за тыдзень напісаць кучу кантрольных, да панядзелка напісаць курсач, з'ездзіць у Гомель і г.д. Я спраўляюся ;)

У галаве круціцца шмат новых і цікавых думак, я ўсё ніяк не магу выкласьці іх нават прынамсі на паперы, а яшчэ на хаду складаюцца вершы, але таксама ў паветра... Цікавыя працэсы ў галаве, спакой і цішыня ў сэрцы, расьце напружаньне перад сэсіяй, але мне падабаецца гэта напружаньне, я адчуваю сябе жывой і моцнай...

... у снах я лётаю на самалётах, спрабую мёд і размаўляю па-ангельску, шмат планаў,  шмат энэргіі...)))))


Прабачце за маўчаньне: удома лёг інтэрнэт, абяцаюць пачыніць, вельмі хачу ў вечарова-начны анлайн...) Потым буду выкладаць фоты і дзяліцца сваім настроем наконт падарожжа :)

Трымайсеся там усе, мае даражэнькія, зіма ня вечная, перажываем яе разам ;)
 Гэта так проста :)

Першы заробак
slon
[info]chris_gomel
Ну, скажам так, не зусім ён першы, затое самы першы параўнальна масштабны і адэкватны пакладзеным высілкам :)
Хаця, старалася я на болей, але на першы раз дастаткова :)

... Бегала, лётала, скакала і дурэла ад шчасьця, пачуцьця свабоды ды незалежнасьці!!! ( і права выбару ў недалёкай будучыні)


Я САМА ЗАРАБЛЯЮ ГРОШЫ - і гэта файна, я магу САМА, я магу, магу, магу-у-у-у-у!!!


Летуценнасьць
анёл
[info]chris_gomel
Сёньня чытаю "Сто год адзіноты" Габрыэля Гарсіа Маркэса і слухаю Creedence Clearwater Revival.
Цяпер у мяне вельмі незвычайны настрой і перадчуваньне СЬВЕТЛАГА.
... Дзень не прайшоў дарма!

Мяне чакае цэлы тыдзень без ранішніх пад'ёмаў... Гарачая ванна - і ў ложак з кніжкай. Ніякага кампа да ночы!... Трэба берагчы ўнутраную энэргію, калі тэмпература ідзе на спад, а сёньня было +2 на двары... Не жарты. Не забывайцеся, што ў канцы тыдня ўсе пераводзім гадзіньнікавую стрэлку. Вось толькі ў які бок - я ўсё ніяк не запомню...:)

Дэмакратыя
slon
[info]chris_gomel
Калі ёсьць дэмакратыя ў асабістым жыцьці, то моцна хочацца дэмакратыі ўва ўсёй краіне.
Дзякуй усім тым, хто ўдзельнічае ў маёй прыватнай мікрадэмакратыі!!!
Гэта самае сапраўднае ШЧАСЬЦЕ! ;)))))


.... *шчасьлівая пайшла спаць*

Выходныя
slon
[info]chris_gomel
Паглядзела два найцудоўнейшых фільма.
"Парыж, я люблю цябе"
"Жыцьцё іньшых"
І ўвогуле, выходныя былі файныя. Ніякае вучобы і працы.
Tuborg Green. Прахалода ночы. Сплін. Шэрыя хмары над шэрым горадам і цёплы дом у незнаёмым раёне. Размовы і роздум...

Дзень стаў ноччу, а я перастала быць сабой. Хто цяпер замест мяне, я зусім не разумею... Ох, восень, я вар'яцею, я халаднею, я згубілася, зусім згубілася... Я не заўважыла, як настаў вечар нядзелі... І не заўважу, як гэты сьвет зробіць мяне іньшай...

Быць прасьцей....
slon
[info]chris_gomel
...... не заганяцца....... не заганяцца...... не заганяцца...... не заганяцца...... не заганяцца...... не заганяцца...... не заганяцца...... не заганяцца...... не заганяцца...... не заганяцца...... не заганяцца...... не заганяцца...... не заганяцца...... не заганяцца...... не заганяцца...... не заганяцца...... не заганяцца...... не заганяцца...... не заганяцца...... не заганяцца...... не заганяцца...... не заганяцца...... не заганяцца...... не заганяцца...... не заганяцца...... не заганяцца...... не заганяцца...... не заганяцца...... не заганяцца...... не заганяцца...... не заганяцца...... не заганяцца

Я не магу проста ставіцца да жыцьця. Калі ўсё проста, я ўсё роўна знайду, над чым падумаць, .... і дадумаюся на сваю галаву.

[censored]!!!

Усё
slon
[info]chris_gomel
Скэпсіс, ты быў правы: я вырасла.

... учора мне ўпершыню прадалі піва. І нават не папрасілі пашпарт. Нонсэнс :)

Cёньня ў горадзе
slon
[info]chris_gomel
Падабаецца ісьці па горадзе і наўпрост слухаць урыўкі размоў: с кожным днён у думках складаецца новае апавяданьне аб Жыцьці Беларускіх Людзей...
Шкада, не запісваю.
А ўвогуле, вельмі цікава... у асноўным размаўляюць пра грошы, пра кватэры, лаюцца, гучаць фразы: "... не тое, што раней...", гуляе шмат людзей з маленькімі дзеткамі, а ў нядзелю гуляюць у сквэрах бацькі са сваімі падрослымі дзеткамі, купляючы ім эскімо :)...

Сёньня знайшла вельмі цікавую інфу: канешне, я вельмі наіўная, але вельмі хочацца верыць у тое, што я знайшла гістарычныя звесткі пра свайго пра-пра-прадзеда. Заўтра напішу падрабязьней дзе і якім чынам. Усё ж, польскія карані ў мяне ёсьць, калі так! :))) Сёньня была ў офісе, і нехта мне паклаў дзьве цукерачкі на стол у канцы дня... Як прыемна! Заўтра - сумоўе ў Беларускі Калегіюм, нарэшце-нарэшце-нарэшце... Я ўся ў справах і ўся ў турботах, і гэта так акрыляе, так ажыўляе, я вам жадаю таго ж!...

Посьпех
слон. просто слон
[info]chris_gomel
Я ўладкавалася на працу
Ніякім не праграмістам, не тэсьцерам, не вучыцелькай і вапшчэ...
Цяпер я буду займацца тым, што мне сапраўды цікава! :)))

Посьпех!
slon
[info]chris_gomel
Сёньня я напісала свой першы ліст (імэйл, натуральна) ПА-ПОЛЬСКУ!
І атрымала, адпаведна, па-польску адказ! І ўсё зразумела! А-А-А-А-А!!!! Усё ж самаадукацыя як з'ява не проста існуе, а яшчэ і дзейнічае!!! ;))))
ГУРРРРАААА!!!!!!!!

Мапа вандроўцы :)))
slon
[info]chris_gomel

Тры цудоўных дні пасьля вяртаньня
slon
[info]chris_gomel
Цэлымі днямі мы з [info]xadnight на шпацырах, у кіно, букіністах, супэрмаркетах, кавярнях і шчэ Бог ведае дзе. Атрымліваем асалоду ад Горада...

Я ніколі так не скакала, так не радавалася, як пазаўчора ля банкамата, дзе ён паказаў мне, колькі мне налічылі стыпендыі :))) Адчуваю сябе свабодным чалавекам!
Зайшлі ў букініст - набылі дзьве чырвоныя кнігі, 2 тома твораў Маякоўскага, а потым чыталі вершы ў голас у цэнтры горада і ў грамадскім транспарце адно аднаму... Магічна! ;)

Атрымала ганарар за артыкул у часопісу (Маладосьці'7): мдзя, у Турызме і Адпачынку мне за гэты ж самы артыкул па-расейску налічылі роўна ў тры разы болей :(

Ходзім другі дзень на кіно: кінафармат 4х4. Усё, адходзім яшчэ 2 фільма, і болей я ў "Мір" ні нагой: такі няўтульны кінатэатр! Не падабаецца .

Калі ўсё будзе добра, то - цьфу-цьфу-цьфу! - напачатку жніўня мяне чакае падарожжа ў суседнюю краіну на сустрэчу з адным вельмі вядомым, паважаным і цікавым чалавекам. Болей пакуль не скажу, але я ўжо ў захапленьні ад пэрспэктыў!

Учора бачылася з любымі сябровачкамі [info]bastta, [info]ja_ryw, Х.: афігенна правялі разам вечар у размовах пра летнія вандроўкі! Настачка зараз у Дарозе на Крым: ШОРСТКАЙ ТАБЕ ТРАСЫ!!! Яўгенчык [info]sol21 катаецца на веле па Польшчы: сёньня выехалі зь Любліну, едуць у Кракаў ;) Сястронка мая Тацьцянка пад Вілейкай у летніку, а сама я вельмі чакаю матулю з Ніколь зь візітам у Менск.

Тыповы НЕ_МОЙ дзень
slon
[info]chris_gomel
За адзін дзень:
  1. ...дазнацца, што хлопца, які мне вельмі падабаецца, цягне яшчэ і на хлопчыкаў
  2. ... потым мне на "бомбы" адзін добры чалавек апракідвае мой жа кубак з кавай - 3 дні пісаніны ў дупу...
  3. .... пачаць смажыць каляровую капусту ў кляры з такім імпэтам, што кроплі алею з вялікай ахвотай (ну, дзень жа такі!) трапляюць мне на твар, цудам не па вачох.
  4. ... купіць на апошнія грошы пакунак улюбёнага вішнёвага соку, распачаць яго на прыпынку трамвая, і ўжо ў мэтро высьвятліць, што чвэрць літра гэтага майго ўлюбёнага соку заліла мне заплечнік, адпаведна, усе падручнікі, а яшчэ сок дабраўся да джынсаў ззаду, таму гэта ўсё выглядала з боку, мяркую, прыкольна :)
  5. ... на кансультацыі па заўтрашнім іспыце высьвятляю, што, аказваецца, палову пытаньняў я ўсё ж не ведаю. Зусім.
  6. ... сябровачка, зь якой не бачыліся вельмі-вельмі даўно, тэлефануе менавіта сёньня, а сустрэцца зь ёй ужо проста не хапае моцы..
Гэта, блін, капец.
Спадзяюся, гэтая чорная палася скончыцца да заўтра, бо заўтра мне патрэбна добрая адзнака! І адэкватнае ўспрыманьне рэчаіснасьці!!!

... Жыцьцё - гэта цуд, а я - невыправімы параноік.