Учора была ў сваёй гімназіі. Перад выходнымі сыйшла ў сьлязах, спадзявалася, што нарэшце ўсё вырашыцца ў лепшы бок. Бо самой было ня вельмі, а яшчэ дзеці ў аську грукаюцца, пытыюцца, ці буду я ў іх весьці... У выніку зноў выйшла ў слязах. З 1 верасня, ляць.. Там атрымалася фіговая сітуацыя з гадзінамі: мне можна было браць толькі палову стаўкі (да 9 гадзін), а ўсяго там 22. Прыйшла новая настаўніца, якая неяк хітра будзе выкладаць інгліш і інфарматыку ў самых малых (6 і 7). Т.б. яна ўзяла сабе ўсяго толькі 6 гадзін, я, адпаведна, свае паўстаўкі, а яшчэ засталося 6 нічыйных гадзін, якія я б і рада была ўзяць, дык не давалі ("У нас - гімназія! Мы не можам браць студэнта больш, чым на паўстаўкі!")...
Я напэўна гадзіны паўтары прасідзела пад кабінетам дырэктаркі, якая прымала гасьцей, кветкі і ветэранаў, побач праплывалі са сваімі дзеткамі Паўлюк Быкоўскі, Алезіс з НРМа, Вінцук Вячорка (самыя пазітыўныя ўражаньні ад белмоўных бацькоў у калідорах!) ...А я, як дура, бегала за ўсімі і прыставала: "скажыце нешта канкрэтнае", "ці доўга мне чакаць?", "давайце я вазьму хоць усе 22 гадзіны, толькі дазвольце!", "я хачу працаваць, я змагу, у мяне другая змена, гэта не будзе замінаць вучобе"!!! А яны... яны ўсе нібыта мяне не бачылі, займаліся сваімі паперкамі і ў лепшым выпадку казалі "Чакайце!"... А чаго чакаць?!
Урэшце, я на канях заляцела ў кабінет дырэктаркі і спытала ўсё ў лоб. З-за яе спіны пазіраў Лука, я адчувала ўсім нутром гэтыя два позіркі - ейны і ягоны, і яна мне адказала, што "калі заўтра з'явіцца настаўнік, які забярэ ўсе гадзіны, я вазьму яго!", а я падумала пра сябе: "Ну і чакайце гэтага настаўніка", а сама развярнулася і выйшла з кабінета, хоць яна і казала мне ўслед, маўляў, падыйдзіце заўтра... Проста брыдка: такое стаўленьне... Нібыта я апошні чалавек і не заслугоўваю простага разуменьня! Я ХАЧУ ПРАЦАВАЦЬ З ДЗЕЦЬМІ, я магу, толькі дазвольце!!! Ну... не дык не... я больш туды не вярнуся.
Вельмі-вельмі крыўдна, і цяпер я стараюся суцешыць сябе тым, што цяпер у мяне прыбавіцца часу для паездак... Але на душы неяк... пуста. Я буду вельмі сумаваць! Казалі мне, што дырэктарка - с%ка, дык я ня верыла, цяпер пераканалася на ўласнай скуры... :(