Зайшла ў Варшаве ў дзіцячую краму. Па інэрцыі. Можа, сястры падарунак зазырыць, можа, так проста... Ногі панеслі самі.
І вось стаю я перад гарой мяккіх мядзьведзяў. Пацягнула аднаго за лапу, а ён зусім не мядзьведзь, а лось! Калядны :) Ну, я яго са спіны бачу. Разварочваю. І слупянею. На мяне пазіраюць ВОЧЫ. Зусім як жывыя. Я стала, як у зямлю ўкапаная. Стала шукаць кошт, знайшла тое, што цацка - брытыйская. Кошт мне знайшла дзяўчына на касе - 35, кажа, злотых. Трохі больш за 10 бэ. Ну, думаю, купіць трэба. Ну проста так прышчыміла: глядзяць на мяне гэтыя вочы, дзіўна зробленыя такім чынам, што як лася не разварочвай, ён на мяне глядзіць, хоць страляй!!!
Ну і стала я ў чаргу. Стаю, лася ў руках трымаю, а ён мне ў вочы глядзіць, сабака. Самоооотна так глядзіць. Але ў галаве круцяцца думкі, што гэта палова грошай, што ў мяне ў кішэні. У выніку я дастаяла амаль да касы, ... развярнулася, пайшла назад да каробкі з мядзьведзямі. Развярнула яго спіной. Закапала ў мядзьведзі. Сыйшла. Не абарочваючыся. Баялася, што вылязе і зноў на мяне паглядзіць...
curious
nervous
okay
nostalgic
happy
excited
refreshed
confused
crazy
angry