nervousГумарыстычны сайт ПДРС, што называе сябе парталам Прыднестроўска-Данецкага Рабочага Саюза, зладзіў віртуальную выставу дзіцячых малюнкаў "Вясёлы танк", прысвечаны ўзброенаму канфлікту на Каўказе. Па словах рэдакцыі сайта, на суд грамадскасці прадстаўлены мастацтвы "найбольш палітычна падкаваных дзяцей рабочых", якія шырока адгукнуліся на падзеі ў Паўднёвай Асетыі. ПДРС адзначае, што дзеці рабочых ў сваіх палотнах "аблічаюць грузінска-украінскую ваеншчыну і кляймяць злачынствы фашыстаў".
Але на маю думкі, тут, ппц, не да сьмеха ўжо, тут плакаць трэба...
angry
cold
thoughtful
shocked
calm
hyper
lazy
nervous
optimistic
okayУночы грымнуў норд-вэст. Ён ударыў так, што некалькі шыферных плітак сарваліся з даха і загрукалі аб драўляны ганак. Застагнала расхістаная брама. Потым, калі першая хваля ветру зышла і ён зрабіўся раўней, Уладзя пачуў гудзеньне правадоў. Яны дрыжэлі ў плынях паветра, як басавыя струны, і нізкі гук іх пранікаў скрозь шум бліжэйшых дрэваў і бязладнае, нібы перастрэлка, бразганьне весьнічак.
Уладзю захацелася падняцца на паддашак і праверыць стрэлку флюгера. Але ён пабаяўся разбудзіць бацьку. Бацька ж абавязкова прачнецца ад асьцярожных Уладзіных крокаў. Не, хай ужо сьпіць, ён і так лёг зусім нядаўна. Уладзя яшчэ чуў несастылы пах апаленай газэты, якой бацька накрываў лямпу, калі сядзеў над чарцяжамі.
Уладзя намацаў коўдру, што ўпала на падлогу, нацягнуў яе да падбародка і стаў марудна засынаць пад шум таполяў і гудзеньне правадоў. "Цыклон з паўночнага захаду", - падумаў ён скрозь дрымоту. Зараз ён ужо і бяз флюгера ведаў, зь якога боку прыйшоў вецер.
Цемра, нібы сьцены чорнага намёта, уздрыгвала пад ветрам. І вось нарэшце ён прабіў яе, раскінуўшы рэдкія аранжавыя іскры. Яны вырасьлі, пераўтварыліся ў зыркія шары з пухкімі промнямі і затанчылі вакол Уладзі, раскідваючы цемру на шматкі. Так заўсёды пачынаўся самы добры сон.
Але зараз у яго ўблыталася нешта чужое і нядобрае.
Аднекуль з глыбіні данесьліся шоркія крокі цёткі. "Прыехала ўжо! -
незадаволена падумаў Уладзя. - І калі пасьпела?" Марудна і рыпліва цётка загаварыла здалёк:
- Прадзіравіў дах-та. Панаўтыкаў усялякіх палак. Усё не як у людзей! У іньшых-та ўжо, калі не даў Гасподзь...
- Чаго не даў? - падымаючыся, ціха запытаўся Уладзя і адчуў, як ад крыўды і злосьці халаднее твар.
Цётка замахала рукамі і стала хутка памяньшацца, нібы таяць.
- "Гасподзь"... - скрозь зубы сказаў Уладзя.
Але маленькія аранжавыя сонцы ізноў закружыліся перад ім, зьліваючыся ў зыркія палосы, і цемра расьсеялася зусім. Уладзю сьнілася, што навокал ужо дзень і, як зялёныя вогнішчы, шугаюць на ветры дрэвы...
excited
numb
hyper
excited
happy