slon

Hello there, the angel from my nightmare...

KEEP HOLDING ON

Гдыня
мелкае
[info]chris_gomel

+10 )

Мора... Болей мора!!! Сопат (ч. 2), фота
slon
[info]chris_gomel


+17 )

Падарожжа Сопат - Гданьск - Гдыня - Мальбарк. Частка 1, Сопат.
slon
[info]chris_gomel
+14 )

Вясна і мора :)
слон. просто слон
[info]chris_gomel
 З вакна - від на порт, стаяць караблі, вісяць махнатыя аблокі, у паветры лунаюць кірлі і, калі адчыніць вакно, у пакой залятае марскі вецер уперамешку з сонцам і вясной :) У Сопаце ўжо зялёнае лісце: учора валяліся на пяску, кармілі лебядзёў, адзін шэры і тлусты мяне тры разы хапнуў за палец. Гданьск - выдатны! Але пагулялі мы там зусім мала, хаця за гэтае "мала" я зразумела, што ён падобны чымсь на Познань. Сопат вельмі дамашні, а Гдыня - звычайны партовы горад, але ўчора мы да ночы сідзелі ў бары і слухалі гучную польскую рок-банду :) Адным словам, я татальна шчасьлівая)) Сёньня, калі мяне ўдасца адарваць і хутка ўнесьці ад мора, мы паедзем у Мальбарк глядзець на замак.

Шмат фотак з зімовага мора
slon
[info]chris_gomel

+20 )

Мае галоўныя ўражаньні ад Barcamp Baltics
slon
[info]chris_gomel


Пазней будзе ўсё ж справаздача з гэтага івэнта. А гэта - Юрмала і Балтыйскае мора :)


Barcamp Baltics, Riga
slon
[info]chris_gomel
Я дзіка хвор, усю дарогу ў крэйзі бел-бусе давілася сіропам ад кашлю, сёньня галава ўжо не баліць, затое кроў з носа кожныя пару гадзін. Але спрабую выглядаць бадзёра, і нават трошкі атрымліваецца (Ігарок, дзяк за фота) :)



П.С. У гэты раз мне не так цікава, як год таму. Правы тыя, хто кажа "калі вам нецікава на Баркэмпе, вы вінаваты самі" :) Я без кампа, таму мае фоты будуць толькі ў панядзелак, калі вярнуся жывой.

Зімовы Канстантынопаль
будзе толькі так
[info]chris_gomel


+8 )

Фота: Белград (ч. 1)
slon
[info]chris_gomel
Каханьне з другога позірку на гэты вялікі, нязграбны, саўкававаты, паўднёвы горад. Тут шэрыя гмахі разбомбленых дамоў, зімовыя фантаны, печаныя каштаны, Дунай, прыгожыя і няўсьмешлівыя людзі, экстрымальна нізкія кошты, "СРБИJА JЕ КОСОВО", высокае сіняе лістападаўскае неба, +17 (і гэта не глюк!), коркі на дарогах і жудасны трафік. Гэта ўсё - Белград.



+9 )

Сарвалося
slon
[info]chris_gomel
Беларускім хлопцам не чытаць! )

Восеньскі Брусэль, частка 4
будзе толькі так
[info]chris_gomel
Пасля дажджу...


+12 )

Брусэль, фоты, частка 2
slon
[info]chris_gomel
Працягваем шпацыр па Брусэлі...


+26 )

Падарожжа ў Брусэль (дарога), частка 1
мелкае
[info]chris_gomel
Цяпер тлумачу, што да чаго: мінулы тыдзень я была ў падарожжы ў Брусэль з наведваннем Эўрапарламенту і Эўракамісіі.
Я ўжо напэўна ўсім пражужжала вушы Беларускім Калегіюмам, дзе я вучуся на журналістыцы.

Дык вось, там яшчэ ёсьць розныя дадатковыя курсы па выбару, у тым ліку і курс Алеся Лагвінца "Эўраінтэграцыя". Гэтая паездка - гэта падарунак "выпускнікам" гадавога курса ад Лагвінца і Мілінкевіча пры дапамозе палякаў. Лагвінец паабяцаў - Лагвінец зрабіў. Паважаю людзей, якія не толькі гавораць, але і робяць! Асабліва прыемна, калі гэты чалавек - палітык. Яшчэ прыемней - што ў нашай краіне :)

Дарэчы, курс будзе і ў гэтым годзе, можна наведваць не толькі навучэнцам Калегіюма, але і вольным слухачам.
Мяркую, спадар Лагвінец будзе рады новым зацікаўленым людзям :) Набор на новыя курсы - з лістапада, навучанне вядзецца па беларуску, ангельску і французску.

Пачынаю выкладаць фотаздымкі (іх шмат!)

Дарога ў восень


+8 )

Брусэль!!!
slon
[info]chris_gomel
Блін, я абсалютна без сувязі, факфакфак, на польскай сімцы грошы капут, а мясцовая каштуе 20 эўра, тут інэт каштуе 7 эўра за гадзіну, таму я на паўгадзіначкі проста праверыць пошту :)

Брусэль - гэта чыстая казка!!! Няма нават словаў, каб апісаць гэтую прыгажосьць!!!
Будуць фоты па вяртаньні :)

Хто шле смскі на польскі нумар: я іх атрымліваю, але не магу адказаць :( І падпісвайцеся, таварышы, хто кліча ў госьці ўва Францыі! :)
На Парыж з Амстэрам, як бы блізка яны не былі, няма ні часу, ні сіл, ні жаданьня з-за прыгажосьці гэтага месца, ад якога я хачу атрымаць усе эмоцыі! :)

Адзіны мінус: уночы не пагуляеш у адзіноце з плэерам у вушах, як я гэта люблю, бо з-за вялічэзнай колькасьці арабаў ды туркаў пачуваешся як у Стамбуле: "дэвушка! красівый! здравствуй!" Зноў прыходзіцца аднеквацца, што я "донт андэрстэнд", а Беларусь, гэта недзе ў Скандынавіі ;)

Лісья бухта-2008
slon
[info]chris_gomel
Я ж так і не распавяла, як я з'ездзіла на мора ў жніўні!

Лісья Бухта
+15 )

"Кончится лето... это..."
слон. просто слон
[info]chris_gomel
Лета прайшло...

Чытаць пра маё Лета... )

Дарога ў Восень
слон. просто слон
[info]chris_gomel
"Пожелай мне доброго, доброго пути..."

Еду дамоў. Тым, каму трэба са мной звязацца: мой тэлефон у глыбокім мінусе, але я пастараюся гэтае пытаньне вырашыць адразу па вяртанні.

І дзякуй усім, хто быў са мной побач нават калі я была не дома, далёка і зусім не вясёлая. Я вас усіх вельмі-вельмі люблю. Да сустрэч!

Зусім-зусім восень...
мелкае
[info]chris_gomel
Сёньня быў цудоўны дзень у доміку на краю Патсдама. Але была такая восень! Дождж, вецер, але... жоўтыя лісцікі і сонца праз хмары і скрозь дождж! Гэта было магічна! :) Я зразумела, што я чакала гэтую восень, і гэтае адчуваньне лагоднага холада - проста падстава, каб нарэшце набыць сабе мяккі шэры вязаны швэдар і нагавіцы ў клетачку... :))

Дарэчы, вось ён, самы вялікі архітэктурны цуд, што я бачыла ў сваім жыцьці. Прысвячаецца тым, хто ведае, што такое Бязлюдныя Прасторы...

Берлін: фота, part 2
slon
[info]chris_gomel
Берлін as it is


+23 )

Посьпех! Ён навокал і ўнутры)))
анёл
[info]chris_gomel
Здаровушкі ўсім!



Сёньня ўвесь дзень я ў цэнтры ўвагі. Ведаеце, з-за чаго? З-за таго, што я з Беларусі. Сёньня я разоў 15 паўтарыла розным людзям гісторыю пра сітуацыю са СМІ ў Беларусі, усе ў шоку і ўсім насамрэч вельмі цікава. Я трохі шакаваная. У мяне нават учора ўзялі інтэрвію з гэтай нагоды ў адну з газет Берліна!

Май інгліш із пёрфэкт, зараз у галаве думкі па-ангельску. Шмат людзей упершыню пачулі ад мяне беларускую і былі здзіўленыя, што яны нават не чулі пра такую прыгожую і даволі зразумелую мову (для славакаў, напрыклад).

Пасля маёй шчымлівай прамовы пра Беларусь у рэдакцыі найвялікшай нямецкай газэты "Більд" рэдактар палітычнага аддзела даў мне сваю візітоўку. Толькі мне!.. Я мегакрут, ізнт ай? ;)
 
Іншыя даволі вялікія мэны сказалі, што могуць дапамагчы фінансава нашым незалежным СМІ, шкада, што я не магла даць канкрэтныя кантакты тых, каму гэта трэба. Дарагія рэдактары, майце мяне на ўвазе, калі я прыйду да вас уладкоўвацца someday :)