slon

Hello there, the angel from my nightmare...

KEEP HOLDING ON

Чытайце «Паранойю». Пакуль яшчэ можаце
slon
[info]chris_gomel

Originally published at Chris. You can comment here or there.

Прачытала кніжку ўжо з тыдзень як, а ўсё ніяк не магу выціснуць з сябе пару радкоў пра. Пра, чаму і навошта было ўвогуле чытаць — усё ніяк не магу зразумець. Бо пасля прачытання дагэтуль неспакойна.

Звычайна я даволі блізка да сэрца ўспрымаю да сэрца кнігі. Ну, ладна, не толькі кнігі :) Можа таму я рэдка чытаю нешта новае-свежае-незнаёмае, усё больш люблю перачытваць знаёмае і новыя кнігі знаёмых аўтараў. Але тут я вырашыла, што не прачытаць і потым шкадаваць — ня ёсьць правільна. І без прадмоваў і папярэдніх рэцэнзій паглыбілася ў кнігу.

паранойя

Тут не будзе спойлераў і рэцэнзій. Паспрабую без. Ні слова пра Коленьку. Я чытала кнігу дзьве ночы ці каля таго, напісана лёгкай, хоць і закручанай мовай, з мільёнамі літаратурных абаротаў, якія не замінаюць воку, а наадварот, па вушы зацягваюць у атмасферу.  Шмат разоў лавіла сябе за грымасамі тыпу «вялікія вочы» падчас чытання, бо эмоцый яна выклікае праз край. Напісана нечакана шчыра і незвычайна, ведаючы Марціновіча яшчэ па «БелГазеце», я чакала нейкіх такіх спляценняў словаў, а атрымалася, што тэксты ў газеце на фоне кнігі выглядаюць нават бедна. Знайшла дзесяткі асабістых блізкіх паралеляў (вельмі спадабаўся ўрывак пра качак на Свіслачы), прычым дзеянні адбываюцца ў сапраўдным Менску, з амаль усімі сапраўднымі адрэсамі і назвамі («Вуліца Маркса і Спэнсара», хех), з замененымі, але зразумелымі імёнамі (Мураўёў... зразумела не адразу нават). У кнізе так шмат болю, эмоцый і нашай, МЕНСКАЙ рэчаіснасці, што час ад часу я адрывалася ад чытання, каб перавесці дух. А апошнія старонкі чытала збіваючыся, хутка, старалася вытрымаць, ня плакаць, прынамсі, да апошняга радка...

Read the rest of this entry »


Вялікае перасяленьне
slon
[info]chris_gomel

Originally published at Chris. You can comment here or there.

Учора глядзелі кватэру. Хоць яна і пад нумарам «34», але я не ў захапленьні. Гаспадары хочуць зрабіць дробны рэмонт і накупіць новай мэблі (бо кватэра практычна пустая), і ўвогуле, яны мілыя і прыемныя людзі, але кватэра дужа непрапарцыянальная і няўтульная: лінолеўм паўсюль, калгасная «сценка» (у мяне ад іх нэрвовыя дрыжыкі), планіроўка, як у нейкай маласямейцы, гаўбца няма, ну і вельмі брудны пракураны пад'езд, у якім тусуецца моладзь. Нейк неахвота перад НГ зацейваць рамонт, ну і ў цэлым уражаньне брыдкае (толькі ад кватэры, ад гаспадароў якраз наадварот). Таму пытаньне пра кватэру застаецца актуальным, буду рада падказкам! (акрамя Малінаўкі, Паўднёвага Захаду і Заводскага р-на)

Read the rest of this entry »


Твітэр у массы!
slon
[info]chris_gomel

Originally published at Chris. You can comment here or there.

Пазаводзьце ж сабе, залатыя вы мае, твітэр-акаўнты! Каго змагла ўжо зацягнула, але шмат каго з вас там рэальна не хапае, паверце! Гэта вельмі цікава, гэта вам не блог-пасты страчыць і фрэнд-стужку чытаць раз на тыдзень, і тое, калі час вольны ёсьць. І паспрабуй яшчэ прачытай усё, калі фрэндоў шмат! Джойн, чакаю вельмі-вельмі! І фолаўце (=зафрэнджвайце;)) мяне, каб я не прапусціла вашае з'яўленьне там ;)

Read the rest of this entry »


Кіеў. І нават болей
slon
[info]chris_gomel

Originally published at Chris. You can comment here or there.

Дайшлі рукі да фотак з Кіева. Ня тое, каб я там ніколі не была і ў гэтых фотках вы пабачыце прыгожы горад і залатую восень... Не, тут нешта іншае. Тут чарговы позірк на даўно знаёмы горад, тут мой current mood, тут першая наша сумесная вандроўка з мамай...

Упершыню я сустрэлася з Кіевам, калі мне было... ці тое 17, ці тое 18. Я вандравала аўтастопам, я была такая шчасьлівая, як гэты горад у любы сезон года. Сонечны горад, сонечныя людзі, сонечныя ўспаміны. Амаль усе. А тыя, што цяпер выглядаюць ня вельмі сонечнымі... я ў гэты раз прабачыла яго за тыя усе тыя нашыя непаразуменьні.

кіеў

Read the rest of this entry »


Менск. Чакаем на сьнег..
slon
[info]chris_gomel

Originally published at Chris. You can comment here or there.

Карціна за вакном, 10 хв. таму. На вялікім экране выглядае яшчэ больш трагічна, чым у такім відзе. Дзіўны вечар, дзіўны дзень, дзіўна ўнутры. Горад набраў паветра ў грудзі перад першым радасным крыкам: «Сьне-е-е-ег!». Кажуць, першы сьнег у Менску ўжо быў. А я ня веру. Я хварэла ў той час. На зямлі яго не ляжала. Не было сьнегу. Не бы-ло! Зімы не будзе? Будзе, яшчэ якая. Радуе, што пройдзе хутка і закончыцца раптоўным летам. Ужо лічу дні і хвіліны.

Я хачу на Вялікі Бар'ерны Рыф і ў Ісландыю. А вы?

Менск


Хэлаўін на падыходзе!
slon
[info]chris_gomel

Originally published at Chris. You can comment here or there.

via      http://34mag.net
Быць клыкастым сёньня ў модзе!

А табе ніколі не хацелася пасмактаць крывішчы з чыёй-небудзь бязьвіннай шыі? Калі так – гэты праект табе пакоціць!
быць клыкастым сёньня ў модзе, клыкі, хэлаўін, halloween

Спецкурс па вырабу якасных вампірскіх клыкоў ад челаў з часопіса Мake
Падчас спэцкурсу хлопцы прапаноўваюць даведацца, як працаваць з трыма рознымі відамі матэрыялу. Відэа дэтальна апісвае, як зрабіць зьлепак-нэгатыў тваіх зубоў з альгінату натрыю, зьлепак-пазытыў з плястыку, а потым вырабіць і самі клыкі з дзьвухсастаўнай акрылавай смалы, з якой фрыкі робяць штучныя пазногці.

Read the rest of this entry »


«Муза и чудовище»
slon
[info]chris_gomel

Originally published at Chris. You can comment here or there.

У твітэры нехта напісаў пра «суперпрыгожа запакаваную кніжачку з vilka.by», і я машынальна адчыніла сайт, каб не даведвацца пра самае лепшае апошняй :) Дык вось, аказалася, што абсалютна выпадкова мне жахліва спадабаўся сайт-задумка-афармленне-асартымент, ну і, доўга не думаючы, я вырашыла замовіць кніжку, якую некаторыя творчыя сябры мне ўжо дагэтуль інтэнсіўна раілі і нават скідвалі жахліва адфотканую версію, якую было немагчыма чытаць. Да таго ж, моцна захацелася патрымаць у руках новую, не чытаную яшчэ нікім кніжку, адчуць пах фарбы, ну, ведаеце, як гэта бывае... У выніку, праз некалькі дзён я ўжо трымала ў руках свой цуд:

муза и чудовище

Што я думаю на гэты конт

Read the rest of this entry »


Восень inside/outside
slon
[info]chris_gomel

Originally published at Chris. You can comment here or there.

Я ня ўмею пісаць глыбока тэматычныя пасты. Вось і зараз: хацела напісаць уражанні ад кніжкі, а атрымліваецца нейкая каша.

восень

Аналізую жыццё: аказваецца, блог памірае тады, калі прыходзіць твітэр. Я пішу ў яго нашмат больш часта, чым сюды. Нашмат больш верагоднасці, што я напішу адно і тое ж і туды, і сюды. Рэдка наадварот. Зараз... міма мяне прайшла восень. Восень, якую я заўжды адчувала мацней за ўсе астатнія сезоны. Захварэла, шмат часу праводжу indoors, упершыню за доўгі час я здавала набытыя квіткі на цягнік... Не скажу, што гэта моцна мяне расстрайвае, але і не суцяшае дык дакладна. Сагравае душу толькі тое, што я дакладна ведаю, калі да мяне прыйдзе лакальнае лета! Зусім мала бачуся з сябрамі: на іх проста не хапае сіл, бо праца дапазна і аб'ектыўна як можна «зваліць з працы параней» я слаба ўяўляю. Такое магчыма хіба тады, калі праца — нелюбімая. Але ўжо на наступным тыдні збіраюся па чарзе бачыцца з усімі, хто ўжо даўно мяне тузае ў скайпу/фэйсбуку/гуглтоку і рэзонна крыўдзіцца :)

Read the rest of this entry »


Сьцягі нашых дзядоў
slon
[info]chris_gomel

Originally published at Chris. You can comment here or there.

Я вось не магу забыць, як дэкан распавядаў мне, што ў яго «дзьвюх сясцёр растралялі падчас вайны пад бел-чырвона-белым сцягам».  І тады было зразумела, і зараз, што гісторыя — рэч неадназначная, і калі хтосьці так кепска ставіцца да нацыянальнага сцяга, значыць, ён насамрэч чымсьці іх раззлаваў ці ён насамрэч уяўляе з сябе вялікую сьветлую/цёмную сілу, з якой трэба змагацца ці ЗА якую трэба змагацца, залежна ад боку барыкад.

Натыкнулася на вось гэты ролік і, пакуль глядзела, не пакідалі думкі: «а гэта ж так відавочна!». Нямецкі рэжым не быў для Беларусі такім страшным, якім быў савецкі рэжым! Перад тым, як сказаць мне, што я не права — прынамсі паглядзіце «Катынь».

Read the rest of this entry »


Пост пра Хауса 06-0102 (spoiler!)
slon
[info]chris_gomel

Originally published at Chris. You can comment here or there.

Я не буду нічога казаць пра сюжэт: я скажу гэта прынтскрынамі :)

Не люблю, калі так робяць, але ж хто яшчэ не глядзеў новага Хаўса і залезе пад кат — самі вінаваты!

Серыя, па шчырасці, нуднаватая. Паўтары гадзіны філасофіі і загнанага Хаўса. Сэрца просіць шпітальнага звыклага асяродку і хвароба-экшна! Спадзяюся, далей будзе лепей, а гэта — традыцыйны блін, той самы, што камяком...

house m.d. 6 season

Read the rest of this entry »


Кулінарна-нерэальнае
slon
[info]chris_gomel

Originally published at Chris. You can comment here or there.

Што будзе, калі да вялікай ахвоты гатаваць і эксперыментаваць на кухні дадаць крэатыў праз край?

Бярэм спагецці і сасіску...

сасіска

Read the rest of this entry »


Коласаўскі ліцэй
slon
[info]chris_gomel

Originally published at Chris. You can comment here or there.

Краем вока сачу за маімі былымі вучаніцамі, якія зараз вучацца ў коласаўскім ліцэі. Я ўжо казала: мяне туды клікалі на працу, але я ў апошні момант перадумала: па-першае, і на свае астатнія працы часу не хапае, па-другое — далёка, па-трэцяе — шмат негатыўнага параспавядалі тыя, хто там папрацаваў. Таму вырашыла адмовіцца. Шкада, канешне, часамі, бо прынамсі бачыла б дзяўчыначак, якіх год таму вучыла. Па некаторых дзетках дагэтуль туга смяротная... А з іншага боку: я ж, каб адхрысціцца ад школкі і марнавання часу на няўдзячную і неаплочваемую працу (у Беларусі гэта менавіта так нажаль :() я ў гэтым годзе так і не атрымала дыплом. Таму — нафіг-нафіг. Выратавалася, а зараз сама сябе хачу ў мышалоўку зацягнуць назад.

Рэзанула па жывому нататка з УКантакце адной з былых вучаніц (імя пазначаць ня буду)

Як смешна часам слухаць ліцэйскія выступы .
Мова . Нацыянальная свядомасць.Эліта.Будучыня нашай краіна .
Сур'ёзныя , ківаючыя твары .

Read the rest of this entry »


Трэвэл-мані
slon
[info]chris_gomel

Originally published at Chris. You can comment here or there.

Пройдзе яшчэ чатыры дні — і я перавярну гэтую шкляную скарбоначку і засяду над гэтым усім дабром на хвілін гэтак 15: буду перабіраць капейкі, цэнты, эўра, злотыя, баты, літы, латы, кроны & more. З іх я адбяру тое, што мне «па дарозе»: а гэта злотыя, кроны і эўрацэнты дробязьзю, каб яны раптам спатрэбіліся на нейкай запрауцы ці ў нейкім кіёску, ці на чарговую магнітку...

Гэта ўжо стала традыцыяй: перабіраць «залацішка» перад любым падарожжам і скідаць туды ўсю дробязь па вяртанні :) А яшчэ там каменьчыкі і жэтоны ад метро.

грошы



Доктар Хаўс!
slon
[info]chris_gomel

Originally published at Chris. You can comment here or there.

... усё такая ж сволач! :) Першыя паўтары хвіліны першай серыі 6 сезона, хто яшчэ не бачыў...


Банальны пост (многабукв)
slon
[info]chris_gomel

Originally published at Chris. You can comment here or there.

Ага, я таксама завяду песню пра апошні дзень лета.

Вось так, седзячы ў адзіноце ў офісе, я прасідзела апошні летні вечар за кампом у працы, і ад адчыненага вакна добра так пацягвае холадам, ажно састылі пальцы і я ляплю шмат адруковак, якія прыходзіцца выпраўляць...

За лета я шмат чаго пасьпела і шмат чаго змяніла ў жыцці.

Read the rest of this entry »


Чароўны трусік вярнуўся
slon
[info]chris_gomel

Originally published at Chris. You can comment here or there.

на гэтым тыдні я вяду Аблогу 

“Малюе крэйдай крыжык”… і ўсхваляе Сатану!

Увесь нэт зранку заліваецца пра небараку Чароўнага Трусіка, на якога абрынулася чарговая хваля ўвагі. Ці посьпеху. Ці і таго, і другога. Суполка trash_by разам з smi_by не забываюць нагадаць сваім шматлікім чытачам пра тое, што Юра Дземідовіч АКА Чароўны Трусік быў бласлаўлёны праваслаўнай царквой, якая пераканала веруючы электарат у адсутнасьці рэлігійнага падтэксту ў песьні.

А l-u-f-t, як заўжды, падхопліваючы тэму, пачынае гэтую ўсю справу смакаваць з тэгамі “мая бедная радзіма” і “хто б іх усіх прыстрэліў”. Ніжэй прыводзіцца тэкст песьні пра чароўнага трусіка, які атрымліваецца пры нейкім таямнічым “адваротным праслухоўваньні”.

Read the rest of this entry »


Лета: хто ў лес, хто ў шахты
slon
[info]chris_gomel

Originally published at Chris. You can comment here or there.

На гэтым тыдні я вяду "Аблогу"*

У блогасфэры — антывосеньскія настроі, а з майго вакна цягне сапраўдным нялетнім дубаком! Orangevi піша ў сваім блогу, што невыносна думаць пра тое, што гэтае лета сканчаецца, не пасьпеўшы пачацца. Учора, стоячы на гаўбцы, я заўважыла птушак, што ляцелі ў вырай. Зафотаць не пасьпела, бо пакуль ганяла па фоцік, яны схаваліся недзе за супрацьлеглым домам… Цяжка думаць пра тое, што яшчэ трошкі — і на вокнах уранку будзе нахабна зьяўляцца іней, будуць лысець дрэвы пад вакном і ліць дажджы, а я як паламала пад чарговым беларускім ліўнем чарговы жоўты парасон, дык новы ўсё ніяк не прыдбаю…

Read the rest of this entry »


Вэлкам у хату!
slon
[info]chris_gomel

Originally published at Chris. You can comment here or there.

Навасельля ў нас так і не было, хаця грэшнай справай планавалася, і не аднойчы. Хто ведае, як павернецца жыцьцё, мо яно яшчэ і здарыцца гэтым летам, бо галоўнае не калі, а як і з кім :) А пакуль запрашаю ў вандроўку па кватэры: closeups, stuff & stories!

sugar collection

Гэта мая калекцыя цукру. Дакладней, меньшая яе частка. Мая маленькая скрыначка з-пад мікрашакаладак Milka запоўнены да самага краю, цяпер цукровыя пакуначкі ляжаць па ўсім доме, ва ўсіх сумках і заплечніках.

Read the rest of this entry »


Каву я не люблю, але..
slon
[info]chris_gomel

Originally published at Chris. You can comment here or there.

Узгадалася універская хохма.

Жыў-быў кававы аўтамат на фізфаку БДУ... Ня еў памятыя банкноты, выплёўваў назад нават непамятыя — нармальны такі, капрызны кава-аўтамат...

Read the rest of this entry »


Алея Зоркі
slon
[info]chris_gomel

Originally published at Chris. You can comment here or there.

Калі стала хадзіць дадому з працы ў іншы бок, перастала хадзіць па мосціку праз Нямігу. І вось, з тыдзень ці два таму, заўважыла такі малюнак пад мастом. Проста, прыгожа і шчыра. Бачна, як старалася чыясьці рука, ці нават не адна, калі, сціскаючы белую крэйду, рабіла тлустым шрыфт надпісу «M-I-C-H-A-E-L...».

Думаю, гэтую зорку на неіснуючай алеі зорак ужо даўно змыла ўсімі праліўнымі дажджамі, але... дзіўная рэч — памяць. А тым больш дзіўны феномен — памятаць вечна таго, калі ніколі ня ведаў асабіста... У карэнт мьюзіку дагэтуль...