slon

Hello there, the angel from my nightmare...

KEEP HOLDING ON

УСІХ СА СВЯТАМ!!!
slon
[info]chris_gomel
ВІНЬШУЮ шчыра з Днём Волі!!!

Да сустрэчы ўвечары ;) Апранайцеся цяплей ;)

Цытата
slon
[info]chris_gomel
- **** ****, ведаеце, 7 "А" так вар'яцеў учора, я ня ведала, як іх супакоіць!
- (задумліва) Асьцярожней трэба з гэтым 7 "А"... Там клас - адні "бэнээфаўцы": калі будзеце на іх крычаць - заснімуць на камеру і выкладуць у інтэрнэт!


* ... Спаўзаю пад стол!*

Дарэчы, пра інтэрнэт - так і ёсьць. Адзін кемлівы хлапец з гэтага класа наздымаў ладных мувікаў на мабілу, як на іх страшна аруць на ўроках кшталту "Снімі кольца, я сказала!!! Ты в гімназію прішла!!!"... Жэсьць проста.

Сьвята!...
slon
[info]chris_gomel
... Мае шасьцікласьнікі падаравалі мне баговачку і павіньшавалі з Днём Сьвятога Валенціна!!!

ШчАСьЦе ;)

ЗЫ. Паехала ў Львоў.

Мітынг прадпрымальнікаў
slon
[info]chris_gomel
Вось тут глядзіце мае фоты (акрамя апошніх чатырох) і вось тут палова маіх зьвестак як ад назіральніка.

Перапісваць ня маю ні часу, ні сіл, выбачайце :) Я мяркую, сутнасьць ад гэтага ня зьменіцца ;)


Знаходка ў сеціве...
slon
[info]chris_gomel
Чытайце. Проста ЧЫТАЙЦЕ! Чамусьці дагэтуль перад вачыма стаіць карцінка... Пазамінулай вясны.

Yohooooo!!!!!
slon
[info]chris_gomel
Гурраааа!!!!
Цяпер у мяне ёсьць ЁН!!!!!!! А-а-а-а-аааа, нарэшце, нарэшце, НАРЭЭЭЭШЦЕ!!! ;)))))
Задаволеная, акі слон ;)))))


Маленькае сьвята
slon
[info]chris_gomel
Ледзь не забылася! Бо дзеля мяне ўжо гэта вельмі звычайна))))

Сёньня роўна год, як я размаўляю па-беларуску!

Адзін з лепшых год у жыцьці. Унікальны пакуль што для мяне год. Так дзіўна, што адзін раптоўны крок можа цалкам зьмяніць сьветапогляд і ўнутраны сьвет. Нажаль, роднай усё роўна дзеля мяне застаецца расейская. Але толькі доўгая практыка дазволіць мне ведаць беларускую гэтак жа дасканала, як родную=зробіць яе сапраўды маёй роднай.

Дарэчы, ў мяне было дзьве "6" у атэстаце: па фізкультуры і па беларускай мове. Хто б тады сказаў...))

Ну, кіну і я свае пяць талераў...
бля
[info]chris_gomel
Продались ли белорусские рокеры властям?

Усе ўжо ў курсе, а для тых, хто ня ў курсе, скажу двума словамі: беларускія забароненыя музыкі пайшлі на дыялог з уладай і ім было прапанаванае супрацоўніцтва са зьняцьцём забароны на іх музыкі. Тыя пагадзіліся.

І тут у нэце пачынаюцца цёркі накшталт "ах, як яны маглі?! брыдка, крыўдна і вапшчэ...". Асабліва кранулі допісы кшталту "выдаляю іх музыку!". Вы што, з глузду паз'язжалі?? Вы слухалі музыку з-за палітыкі? Ці таму, што музыка добрая (+ забароненая! "крута"!) :(

Дык вось, Я ПАДТРЫМОЎВАЮ МУЗЫКАЎ, я б счапіла зубы і слухала б іх нават калі б яны пагадзіліся сьпяваць пад чырвона-зялёным!!! Таму што музыка ў іх НЕ ПРА ГЭТА і ўвогуле яна ПА-ЗА ПАЛІТЫКАЙ!!! Гэта дурноцьце! Нам усё адно прыйдзецца мірыцца з уладамі, калі мы так і ня здолеем нічога ў дзяржаве зьмяніць! І чаму б не пачаць сапраўдны дыялёг з музыкі? А вось з-за такіх "прынцыповых" і да магілы пакрыўджаных на Лу мы і сідзім дупай у дрыгве ўжо колькі год!!! Таму што здольнасьць ісьці на кампраміс - гэта якраз тое, чаго бракуе нашай афіцыйнай "апазіцыі".

.... Якая розьніца, пад якім сьцягам яны будуць на сцэне??? Слова БУДУЦЬ вырашае!!!

Першы досьвед праваабароны
slon
[info]chris_gomel
Сёньня я падала скаргу ў свой РАУС наконт парушэньня канстытуцыйнага праву на карыстаньне дзяржаўнай беларускай мовай. Прыйшла ў АГіМ з заявай на імя начальніка РАУСа. Трэслася пад дзьвярыма і тэлефанавала з удакладняючымі пытаньнямі юрыстам. Бо калі хвалююся, магу ляпнуць не тое, што насамрэч маю на ўвазе. Тут вырашыла ўзброіцца па-поўнай.

Заходжу ў кабінет.
- Добры дзень, ....! У мяне ўзьнікла такая праблема і я б хацела яе з вамі як-небудзь вырашыць.
- ??? Что, простите?
- Я кажу, што ўзьнікла праблема. Справа ў тым, што мне было адмоўлена ў запаўненьні заяву для дазваляльнага запісу запаўняць беларускаю... А потым было адмоўлена ў беларускамоўным блянку. Аргументавалі тым, што гэта незаконна. А вы як лічыце, ці законны дзеяньні вашых супрацоўнікаў?
- (задавоооленая такая ўсьмешка і зьдзекліва-зацікаўленыя вочы. Мля, каго саджаюць у дзярж. органы??!!) Дело в том, что у нас таких бланков нет. Это государственно установленный образец, не мы их делаем.
- Я разумею. Але ці лічыце вы, што гэта нармалёва? Вы ж дзяржаўны орган і вы абавязаны мець усе дакумэнты і блянкі на дзьвюх дзяржаўных мовах! Калі вы ня ведаеце, то існуе рашэньне Канстытуцыйнага суда на гэты конт. Чалавек запатрабаваў беларускамоўныя мытныя дэклярацыі на мяжы, і цяпер на ўсіх мытнях уводзяцца формы гэтых блянкаў на дзьвюх мовах!
- (паўза) Простите, а вы где учитесь?
- Беларускі Дзяржаўны Унівэрсітэт
- Ясно. Ответьте мне на один вопрос: что-то кардинально поменяется, еслі вы заполните эту форму по-белорусски?
- Ведаеце, гэта для мяне прынцыпова.
- Всё, вопросов к вам больше нет. Попадаются нам такие... "Прынцыповыя"...
- Так вы зьбіраецеся ўвогуле гэтую форму беларускамоўную ўводзіць?
- Знаете, с 1 января этот штамп вообще отменят...
- Ну, ладна. Вось (кладу на стол скаргу), перадайце гэта свайму начальніку. Я спадзяюся, атрымаецца гэта вырашыць спакойна і без суда.

ПЕРАКЛАЛА!!!
бля
[info]chris_gomel

Пераклала я-ткі гэтую форму для падачы дакумэнтаў на дазваляльную пячатку на выезд! Заўтра мяне чакае паход да начальніка ОГіМа майго р-на з беларускамоўнай заявай, запоўненай беларускай мовай. Гэта на выпадак, калі ў іх ня знойдзецца сваёй ;) Спэцыяльна рабіла "адзін у адзін", таму, хто хоча далучыцца, карыстайцеся :) Каму патрэбны докаўскі варыянт, кідайце запыты, я вышлю на мыла.

PS. Падзякі [info]praletar  ды [info]iks_by  за моўныя кансультацыі ;)


Жупім па-беларуску!
slon
[info]chris_gomel

Трындим по-белорусски!        Жупім па-беларуску!

 
Здоров, чувак!
                                              Здароў, хватан/хватане!

Что за чувак, а?                                            Што за фацэт, га?

Как дела? Как житуха?                                Як маесься? Як жывоцьце?

Как учёба? - Нашёл, что вспомнить           Як вучыцца? - Не закідай ты мне пра гэта!

Достало/Вообще балдею!                            Зацерабіла/Чмурэю ўшчэнт!

Сечёшь в матане?                                        Цяміш у матусе/матане?

Как вам новый препод?                              Як вам новы выкладач?

Зверюга/Классный чувак (чувиха)!            Гіцаль/Лярва - Хвацкі(-ая) мужык/кабета!


СТУДЭНТ АБАРАНІЎ СЯБЕ
slon
[info]chris_gomel

 У пятніцу, 9 лістапада ў БХК звярнуўся студэнт Баранавіцкага Дзяржаўнага Універсітэта,інжынернага факультэта, Алесь Краўчэня. Справа ў тым, што ва ўніверсітэце яго папярэдзілі, што рыхтуецца загад паводле яго адлічэння з ВНУ фармальна за 24 гадзіны пропускаў.
Як патлумачыў сам Алесь, гэтыя 24 гадзіны пропускаў "набеглі" за час, калі праходзілі суды над яго сябрамі: маладафронтаўцам Яраславам Грышчэням (10 - 11 верасня 2007), а потым, за акцыю ў падтрымку Яраслава, над Любай Філюціч (14 верасня).
    У дадатак да ўсяго,
з тых часоў, калі ён пачаў размаўляць у ВНУ па-беларуску, па яго словах, на яго пачаўся ціск з боку выкладчыкаў, два разы "завальвалі" на іспытах, не падпісвалі напісаныя па-беларуску заявы ў дэканаце. З гэтых часоў ён быў пад пільнай увагай, з-за чаго вымушаны быў перайсьці ва ўніверсітэце зноў на расейскую і на ёй жа здаваць іспыты.
У сярэдзіне кастрычніка яму была вынесена вымова за 14 гадзін пропускаў і "за злоснае парушэнне вучэбнай дысцыпліны", было адзначана прадстаўнікамі дэканату,
што ён "не прыняў гэта да розуму" і паведамілі аб адлічэнні, якое
планавалася ў панядзелак, 12 лістапада.

Камэнтар старшыні моладзевай камісіі, Тацяны Гацуры:
    Нажаль, гэта ўжо не першы студэнт пад пагрозай выключэньня, калі фармальнай падставай такой меры з'яўляюцца пропускі заняткаў. З нашай практыкі мы ведаем, што студэнтаў не знаёмяць са статутам ВНУ і іншымі правіламі, у выніку кіраўніцтва гэтым карыстаецца. Вялікай праблемай ў сістэме адукацыі таксама з'яўляецца мова навучаньня, беларускія студэнты фактычна не маюць магчымасьці паўнавартасна атрымаць вышэйшую адукацыю на роднай мове. БХК зараз вывучае гэта пытаньне. Што датычыцца, канкрэтна Алеся, мы прапануем паспрабаваць усё ж даказаць сваю правату, азнаёміцца са статутам універсітэта. Калі не атрымаецца знайсьці выйсце мірна, па факце адлічэння трэба адразу напрацягу месяца пісаць скаргу ў Міністэрства адукацыі на дзеянні рэктарату. І ўжо з гэтым адказам з міністэрства падаваць у мясцовы суд на ўнівэрсітэт.

Зазначым, што, як стала вядома сёння, усё скончылася поспехам і Алесь Краўчэня паведаміў, што пасля змястоўнай гутаркі яго і яго маці з дэканатам, яго пагадзіліся пакінуць у ліку студэнтаў "да першага промаху". Беларускі Хельсінкскі Камітэт усцешаны такім зыходам спраў і адзначае ўнікальнасць выпадка.

(с) Крысьціна Карчэўская

Фотаздымкі з Эўрапейскага Марша (частка 5)
slon
[info]chris_gomel
Дзяўчыны садзяцца перад машынай, чым блякуюць яе рух


Фотаздымкі з Эўрапейскага Марша (частка 4)
slon
[info]chris_gomel
Моладзь актыўна карыстаецца сьвісткамі

Фотаздымкі з Эўрапейскага Марша (частка 3)
slon
[info]chris_gomel
Мілінкевіч і актывістка з Салігорску


Фотаздымкі з Эўрапейскага Марша (частка 2)
slon
[info]chris_gomel
Ведай нашых "герояў" у твар!!!



Фотаздымкі з Эўрапейскага Марша (частка 1)
slon
[info]chris_gomel
Вось так выглядаў Кастрычніцкі Пляц перад ЭМ

Эўрапейскі марш: першасны аналіз падзеяў
slon
[info]chris_gomel
Вельмі ўразіў гэты мітынг. Вельмі змяшаныя пачуцьці. Але толькі станоўчыя. Справа ў тым, што я была на гэтым мітынгу назіральнікам ад БХК, таму я не змагла паўдзельнічаць у мітынгу паўнаварта: лозунгі, сьцягі і г.д. Колькі разоў хацелася таксама крыкнуць: "Жыве Беларусь!" ці параіць што-небудзь лідэрам шэсьця ці яго ўдзельнікам.

Адно я ведаю дакладна: Эўрапейскі марш быў насамрэч Эўрапейскім. Ну, не французскія студэнты, але ўсё ж :) І прашпект перакрылі, і яйкамі пакідаліся ў ворага, і пабіліся трошкі. Настрой на шэсьці быў насамрэч баявы, гэта адчувалася.

Вялічэзны рэспект уладам, як бы ні странна гэта гучала, і вось чаму:
Кастрычніцкую НЕ перакрылі, і "інтрыга" адразу зьнікла. "Вось вам адкрыты пляц! А колькі ж вас? Тысяча??!" ...Напэўна, па той бок барыкад з'явіўся "крэатыўшчык"
 •Натоўп АМАПу не нагналі
НІЯКІХ сілавых уздзеяньняў у дачыненьні да ўдзельнікаў Марша
•Прасілі па-добраму, шмат дзесяткаў разоў паўтаралі адну і тую ж па сэнсе фразу: "Не парушайце! Паводле заканадаўства, збор ля мэтро і ля пераходаў забаронены! Не выходзьце на праезжую частку!" і г.д. - прасілі - І ТОЛЬКІ!
•Наколькі мне вядома, затрыманьняў НЕ БЫЛО!
ДАІ паводзіла сябе МАКСІМАЛЬНА далікатна, максімальна ветліва

Цяпер наконт апазіцыі:
Мілінкевіч - не лідэр, ён самая сапраўдная размазьня, яму ніколі не атрымаць падтрымкі вось гэтай баявой моладзі, што дзейнічала сёньня максімальна дзёрзка і дзейсна. У моладзі хапае сваіх лідэраў, прычым яны нашмат разумнейшыя і дзейнічаюць вельмі моцна
•Сёньняшнія паводзіны моладзі выклікаюць супярэчлівыя пачуцьці. З аднаго боку (з майго, уласнага, чалавечага) - гэта было шыкоўна, я захапляюся імі, я паважаю іх, Малады фронт, БУНТ, Моладзь БНФ (?) - яны дзейнічалі проста супэр, так, як ніколі на маёй памяці ніхто на акцыях не дзейнічаў, я чула пра гэта толькі ў тэорыі, сёньня я пабачыла гэта на практыцы, на свае ўласныя вочы. Цяпер я ў іх упэўненая: яшчэ пару такіх "трэніровак" - і можна будзе НЕШТА РАБІЦЬ! Бо сёньня яны атрымалі вельмі каштоўны досьвед! Але як назіральнік я скажу толькі тое, што, у прынцыпу, так не павінна было быць, бо іх ніхто не крануў і пальцам (а колькі разоў яны нарываліся на канфлікт!), і, адпаведна, у дадзеным выпадку, парушальнікамі сёньня на вуліцы былі менавіта моладзь са сьцягамі ў руках. Я ўсё разумею, хацелася экшна, хацелася духу барацьбы. Але! Існуюць правілы, паводле якіх мусяць праводзіцца масавыя мерапрыемствы! Калі было так цяжка ісьці па ходніках, не абавязкова пры гэтым было правакаваць канфлікты з ДАІ, зрываць шапкі ў іх, сварыцца зь імі, сядаць перад коламі міліцэйскай машыны, каб заблякаваць яе рух і гэтак, і гэтак далей. Бо гэта прынамсі непрыгожа. З вамі па-эўрапейску, а вы ў адказ - як звычайна....

ЧАМУ дапусьцілі такое, што частка людзей сабралася на Кастрычніцкай, частка - на Акадэміі, а потым, калі міма Акадэміі прайшла па праезжай ужо частцы калёна моладзі, астатняя частка да іх неяк далучацца не захацела. Вось не разумею я, што замінала дамовіцца загадзя пра супрацоўніцтва, бо змаганьне-та за адно і тое ж... Урэшце, частка людзей засталася на Акадэміі, там жа Мілінкевіч, які рахмана павёў людзей на Бангалёр... У той момант, калі моладзь перакрывала прашпект і ладзіла сабе сьвята па сваіх правілах...
•Трэба ўвесьці новы парадак: ісьці ад ускрайкаў гораду ў цэнтр. Бо ісьці ад цэнтра, а потым назад па тым жа маршруце было неяк нецікава...

Далей будуць фоты з камэнтарамі.

Гэта было ШЫКОЎНА!!!!
slon
[info]chris_gomel
Усім вялікі дзякуй за пазітыў і за экшн!!!
Хутка разгорнутая фотасправаздача.

Жыве Беларусь!!!

Эўрапейскі марш
slon
[info]chris_gomel
Цікава, што ж будзе.
Адно я ўжо зразумела дакладна: што людзі будуць паўсюль, а "сотцы" трэба ўжо ў такія дні зьмяніць рэжым руху на песпрыпынковы...
Людзі будуць у ГУМа.
Людзі будуць ля цырку.
Людзі будуць ісьці з Незалежнасьці.
Людзі будуць ісьці з Нямігі.
Людзі будуць чакаць на Акадэміі.

Хутка зьбіраюся і я.