good
angry
annoyed
excited
crazy
excited
satisfiedПераклала я-ткі гэтую форму для падачы дакумэнтаў на дазваляльную пячатку на выезд! Заўтра мяне чакае паход да начальніка ОГіМа майго р-на з беларускамоўнай заявай, запоўненай беларускай мовай. Гэта на выпадак, калі ў іх ня знойдзецца сваёй ;) Спэцыяльна рабіла "адзін у адзін", таму, хто хоча далучыцца, карыстайцеся :) Каму патрэбны докаўскі варыянт, кідайце запыты, я вышлю на мыла.
PS. Падзякі
praletar ды
iks_by за моўныя кансультацыі ;)
Трындим по-белорусски! Жупім па-беларуску!
Здоров, чувак!
Что за чувак, а?
Как дела? Как житуха? Як маесься? Як жывоцьце?
Как учёба? - Нашёл, что вспомнить Як вучыцца? - Не закідай ты мне пра гэта!
Достало/Вообще балдею! Зацерабіла/Чмурэю ўшчэнт!
Сечёшь в матане?
Как вам новый препод? Як вам новы выкладач?
Зверюга/Классный чувак (чувиха)! Гіцаль/Лярва - Хвацкі(-ая) мужык/кабета!
angry
tired
satisfied
thoughtful
irritatedЦяпер я пачынаю разумець праблему перавода сістэмы адукацыі (ды хай сабе і толькі вышэйшай!) на родную мову. Ведаеце, што будзе, калі зараз выдаць закон аб пераходзе на беларускамоўнае выкладаньне? Будзе росквіт трасянкі. Пры чым такой трасянкі, змагацца зь якой потым будзе неверагодна складана. Таму што ўзровень нашае беларускае мовы на цяперашні час вельмі і вельмі журботнае. Яна ёсьць! Але скажыце мне зараз ЯКУЮ з варыяцый мы мусім лічыць САПРАЎДНАЙ, СПРАДВЕЧНАЙ роднай нашай мовай??! Тарашкевіцу? Наркамаўку? Лацінку? Самы_апошні_варыянт_ад_Лукі?
Глава першая
Пра тое, што Генка тры дні запар не хадзіў на заняткі па ангельскай мове, бацька дазнаўся выпадкова, перад самым ад’ездам. З гарачкі ён закаціў сыну такую аплявуху, што ў таго нават заказытала ў носе. Генка адскочыў у кут, прыціснуўся спіной да сьцяны і падрыхтаваўся крыкнуць, што хай хоць заб’юць, а толку ўсё адно ня будзе, таму што...
Але бацька слухаць не стаў. Рвануў з вешалкі дажджавік, ускінуў на сьпіну заплечнік і шагнуў за дзьверы, сказаўшы на разьвітаньне:
- Не перайдзеш у шостую – здзяру шкуру!
Маці паглядзела на Генку доўгім позіркам, уздыхнула і пайшла праводзіць бацьку. Бразнулі дзьверы.
Буду па магчымасьці выкладаць па главе на дзень. Прадмова ўжо была. Карэктуйце бэта-вэрсію! :)
optimistic
satisfied
hopeful