Дзесьці болей - дзесьці меней: менавіта так я магу патлумачыць тое, чаму я ў панядзелак бегала за цягніком, у якім паехаў без мяне мой тэлефон, а ўчора ў тым жа цягніку па дарозе дадому асэнсавала, што мой гаманец з усімі дакументамі, грашыма і сімкамі (превед, вэлком! ;)) застаўся ў гатэлю! :((
Трэба было чымсці адплаціць за ўсебаковы посьпех нейкім там вышэйшым сілам: тэлефон я ім не аддала, дык яны самі выбралі, што ў мяне забраць. Усё заканамерна: я стараюся не перажываць і думаць пра аднаўленне дакументаў і, магчыма, сімкі, хоць гэта і знак пераходзіць на вэлком. Хаця ўсё яшчэ спадзяюся, што гаманец знайшлі і мае варшаўскія сябры дапамогуць мне яго адсачыць і забраць.
А яшчэ ў інтэрнаце не працуе аська, таму сувязь са мной выключна праз мыл і ЖэЖ.
Адным словам, я без капейкі грошай, без тэлефона і без пропуска ў інтэрнат. Калі будзе новы нумар, паведамлю, а пакуль - карыстаемся высокімі тэхналогіямі ;)
frustrated
lonely
cold
distressed
angry
annoyed
weird
