slon

Hello there, the angel from my nightmare...

KEEP HOLDING ON

Х і Н Персея
slon
[info]chris_gomel

Усё ж, напэўна, маё самае моцнае прафесійнае жаданьне - заняцца зноў астраноміяй і асабліва астрафотаздымкай. Я паняцьця не маю, калі гэта можна будзе зрэалізаваць, з улікам таго, што мой тэлескоп стаіць і пыліцца ўжо пяты год у Гомелі, а я са здымачом, гарой працы і вучобы - тут, у Менску. Але калі нарэшце займуся, прыйдзе спакой... :)

 

[info]ant1killer, памятаеш, я паказвала пазаўчора на небе мутную плямачку  недалёка ад Касіяпеі (W). Вось яно ж, толькі ў тэлескоп: Х і Н Персея )

Даруйце за мацяршчынку, але...
slon
[info]chris_gomel
Хто мне дапаможа знайсьці люксометр (ці нешта, што дазволіць вымераць узровень асвятлення начных вуліц) на паюзаць на пару тыдняў ці мо хто падкажа дзе гэтую радасьць НАБЫЦЬ, таму - залатыя горы і бясконцыя падзякі!!!

Трэба для дыплому, фізфак мнецца і ламаецца, кшталту "у нас такога нямааа, ета складаная задача..."

ПыСы. Тэма ўключае ў сябе засветку Менска. 

Не стрымалася :)
slon
[info]chris_gomel
Часам некампетэнтнасць журналістаў у канкрэтных галінах проста раздражняе. Наша саўковая журфакаўская адукацыя - адукацыя пра тое, як пісаць, а пра што пісаць - усе разбіраюцца па ходу справы. У выніку атрымліваюцца "дыпламаваныя журналісты", якія валодаюць навукай ні пра што і ні разу не валодаюць тэмай, якую асвятляюць. Вось вам, калі ласка: "В октябре – новый звездопад, можно загадывать желания".

Мой адказ на гэты
пост і гэты артыкул:

Хачу заўважыць, што гэты артыкул - поўная лухта. Тыя метэорныя плыні, што пералічаны, не вылучаюцца абсалютна нічым і для аўтара артыкула не было аніякай падставы іх узгадваць як мегафеномены, акрамя як інфармацыйны голад і патрэба напісаць "абы было". Я магу такія артыкулы клепаць кожны месяц, бо гэтыя ўсе малапрыкментыя метэорныя плыні змяняюць адна адну кожныя дзён 20-30, нават перакрываючы адна адну, т.б. іх вельмі шмат. Гэта тое ж самае, калі б я пісала, што кожны восеньскі дзень на Менск падае 30.000 жоўтых лістоў з дрэваў.

"Прафесійна" вы канкрэтна гэтыя плыні не пабачыце ніяк, бо а) зараз не год максімума ніводнай з плыняў і ў лепшым выпадку вы пабачыце штук пяць за гадзіну, ды я і ў гэтым моцна сумняюся. б) над Менскам - воблачнасць, неба зацягнута і зорак нам усім не відаць, в) а калі нават і будзе надвор'е - за горад, адназначна, і падалей, бо ад Менска ідзе такая засветка, што вы і гэтых 5 метэораў не пабачыце.

П.С. Нікога са знаёмых журфакаўцаў не хачу крыўдзіць: калі мы знаёмыя і я да вас добра стаўлюся, гэта значыць я лічу вас экспертам прынамсі ў нейкай вузкай галіне і прафесіяналам у сваёй справе. Ненавіджу непрафесіяналаў, так ужо павялося.

Вось жа ж фак!!!
slon
[info]chris_gomel
Дагавор аб навуковым і даследчым супрацоўніцтве быў падпісаны паміж Белдзяржуніверсітэтам і сеткай міжнародных цэнтраў рэлятывісцкай астрафізікі (ICRANet). Дагавор прадугледжвае правядзенне сумесных даследванняў у галіне астрафізікі, астраноміі і тэарэтычнай фізікі, арганізацыю семінараў і канферэнцый, абмен аспірантамі, вучонымі, вучэбна-метадычнымі матэрыяламі і курсамі лекцый. Партнёрства разлічана на пяць гадоў. А адно з першых сумесных мерапрыемстваў - Дні астраноміі ў Беларусі - плануецца арганізаваць на базе БДУ ў 2009 годзе, які абвешчаны Міжнародным годам астраноміі.
Чырвоная Змена, 26 верасня 2008

Блін, як крыўдна - у мяне ўжо выпуск, а ў БДУ нарэшце зацікавіліся астраноміяй!!! Блін, так крыўдна зараз чуць пра зрухі ў гэтай галіне тады калі я ўжо здалася і амаль махнула на даследчую астранамічную кар'еру рукой... Гэта нейкі навуковы эгаізм, я ня ведаю, але як жа крыўдна, калі ты паступаеш у Галоўны Універсітэт Краіны (тм), а там ня тое што факультэта ці нават кафедры астраноміі няма - там нават ніводнага спецыяліста-астранома днём з вагнём не адшукаць! Два апошніх года мой навуковы кіраўнік бачыў мяне... хмм, разоў шэсьць, напэўна. І фразы "дай там полистать то, откуда ты берёшь информацию" з ягонага боку - абсалютны ОК! Так, я напішу дыплом па астраноміі, але блін, мая астраномія застыла на ўзроўні 11 класа, бо за ўвесь час ва ўніверы я не атрымала ні грама ведаў з ягоных сцен! А я так хацела займацца навукай...

Да тэмы астраноміі ў Беларусі
slon
[info]chris_gomel
З задавальненнем піяру падзею, што мела месца быць на мінулых выходных.
Шкада, не атрымалася паўдзельнічаць, бо былі іншыя важныя справы.
Але я ўпэўнена, што на БелАстраФэсце-2 я буду :)
Жыве беларуская астраномія!!!

[Image]

Посьпех!
slon
[info]chris_gomel
Сёння абараніла другую курсавую па-беларуску па астраноміі ;)
... Ізноў на 10 :))
"Астраклімат Беларусі. Перспектывы развіцця назіральнай астраноміі ў Гомелі"

Наша планетка: хутка ранак ;)
slon
[info]chris_gomel
Дапісала курсач нарэшце.
У працэсе знайшла вось файны сайцец: выгляд Зямлі на дадзены момант са спадарожніка з магчымасцю дэталізацыі (хоць і невялікай, а ўсё адно прыемна!)



Далей гуляцца тут...

Фоты: Паляваньне на Пэрсеіды ў Слуцаку+сьвітаньне
slon
[info]chris_gomel
Зорнае неба:
 

Зорны дождж і странны сон
slon
[info]chris_gomel
Толькі прачнулася.
Сёньня ўночы з [info]xadnight тусілі ў Слуцаку на старым мосьце за горадам, дзе няма ліхтароў і можна прабрацца толькі пры наяўнасьці кішэннага ліхтарыка ці на дотык, бо ліхтароў абсалютна няма! Экіпіраваныя тэрмасам з гарбатай і бутэрбродамі, мы ў 1:20 рушылі на сустрэчу з зорным дажджом Пэрсеіды. Было даволі прыгожа і міла, хоць і халодна, бо бавілі час мы акурат над ракой, лежачы на дыванку, які клапатліва захапілі з сабой з Менску. За ўвесь час налічылі 50 метэораў, і, у прынцыпу, засталіся задаволены, хоць я і чакала большага (бо досьвід у гэтай справе ё і я ведаю, як яно МАГЛО БЫЦЬ :))). Па дарозе дамой была фотасэсія соннага Слуцака, а калі мы вярнуліся ўжо пасьля сьвітаньня і леглі спаць, мне сьніўся... Зянон Пазьняк!!! Мы зь ім размаўлялі, фатаграфаваліся, вакол бегалі нейкія дзеці, я ім казала: "Не бегайце, ідзіце да дзядзі Зянона!"

... гэта ппц ;))))

Курсач: канферэнцыя - ахтунг!
slon
[info]chris_gomel
Без камэнтароў.
Я проста абараніла першы курсач па-беларуску на секцыі тэорфізікі сярод самых гіпермазгоў фізфаку.
Атмасфэра не спадабалася. Дыскрымінацыя, бо я была адзіная дзяўчына на секцыі, ды й яшчэ "формулы у вас какие-то простые... Неужели никто до вас этого не рассчитывал?!", ды пасьпяшалі праз хьвілін 5 як я пачала распавядаць, а розныя там "тэорныя пераблытанасьці" слухаліся і абмяркоўваліся ледзь не хьвілін па 15... Ну, канешне, тэарэтыкам такая лухта як астраномія зусім не цікавая... А мне, між іньшым, крыўдна! Бо з'язжаць у Маскову, у Піцер ці ў Адэсу з-за астраноміі не хачу, а тут разьвіваць яе тупа няма з кім.

Іх загадчык кафедры запытаўся: "А что значит "метэорная плынь"?"
А яшчэ яны дружна так пасьмяяліся. Йопономать.
Прабачце.

Ільготы
slon
[info]chris_gomel

Толькі што 

 з Гомлю наконт астраноміі ў Беларусі і наконт адмены ільгот.
Калі ільготы адменяць (любыя са сьпісу), мне дастанецца чакалятка :)))

А калі АДБУДЗЕЦЦА ЦУД, то чакалятку ў Гомель павязу я. Я хоць 10 чакалятак везьці згодна нават на Сахалін, не тое што ў Гомель, на зэканомленыя грошы, якія мне "зэканоміць" не_адмена ільгот! А як усё хітра, аказваецца: калі ільготы застануцца, то дзяржава нам зробіць ласку!


Курсавік ;)
slon
[info]chris_gomel
У мяне курсавік - пякельны дзядзька!!!
Апошні раз, калі зь ім спаткалася, бачыла ў яго на капме згорнутую старонку "Беларускі Партызан" ;)
Хехе)

Званок
slon
[info]chris_gomel
Мне патэлефанавалі: незнаёмы мужчынскі голас павітаўся, запытаўся, як мае справы: па скуры крыху пабеглі дрыжыкі, бо...
Аказалася, што званок хутчэй прыемны, чым таямніча-незнаёмы: гэта быў мой куратар з універсітэту, ён на першых жа словах размовы перайшоў на беларускую (мяне папярэджвалі, што ён - мега-чувак), прапанаваў мне паўдзельнічаць у навуковай студэнцкай канферэнцыі. Усё, школьныя канферэнцыі дзеля мяне скончыліся - прыйшоў час ладзіць апгрэйд :о))

 Гэта будзе першая курсавая, якая абароніцца на фізфаку па астраноміі на беларускай мове. І проста першая навуковая праца па астраноміі, наколькі мне вядома.

Фотаздымкі з Кёнігслэйтэна, Аўстрыя
slon
[info]chris_gomel