slon

Hello there, the angel from my nightmare...

KEEP HOLDING ON

8 сакавіка - сьвята ўдалося ;)
йа прага
[info]chris_gomel
Букет жоўтых цюльпанаў, малібу і моооооора пазітыву :)))
Гатовая да працоўнага тыдня на радзіме ;)

Усіх дзяўчат са сьвятам, вясна ўжо надыйшла!!!

So sweet...
slon
[info]chris_gomel
Калі да мяне вернуцца з космаса мае згрызоты сумленьня, я ўжо надоўга, надоўга загразну ў гэтым сьмешным і незразумелым для мяне маленькім Сьвеце... А пакуль мая сьвядомасьць дваіцца, траіцца, я перастаю быць маналітам, я станаўлюся рознай, вучуся не думаць пра тое, дзе я была ўчора і што будзе заўтра. Атрымліваць асалоду ад кожнага імгненьня - вось яна якая, аказваецца, можа быць разнакаляровая рэчаіснасьць... І халера з гэтымі стандартамі!... One-day-living, yeah.

Захварэла. Паслязаўтра іспыт - не вучу, таму задача мінімум - гэта пра яго не забыць увогуле))) А ўвечары таго ж дня - Рыга. 

Распірае ад пазітыву!
slon
[info]chris_gomel
... Вяртаюцца старыя Вельмі_Важныя сябры.
З'яўляюцца Вельмі_Цудоўныя новыя. Колькі новых эмоцый і ўражаньняў прыносіць мне кожны новы дзень!
Пазаўчора знайшла яшчэ адну працу. У некаторыя моманты адчуваю, што я woman like a man ў хуткім часе зусім не застанецца часу ні на што, акрамя працы, але супакойваю сябе тым, што гэта проста такі пераходны перыяд.
Слухаю новую музыку і афігеваю ад гармоніі: Simple Plan, All-American Rejects, Busted.

Зусім нядаўна я зноў я пераканалася ў тым, што калі я штосьці моцна захачу, мала што можа мне зашкодзіць...))

Сустрэла сябра з майго факультэта, выпускніка. Мне распавялі дзіўную гісторыю пра тое, што мой дэкан ПАХВАЛІЎ тую самую кніжку па правох студэнтаў, якую мы напрыканцы вясны выдалі. "Мне казалі, што дрэнная кніжка, а я паглядзеў - добрая! Што ж яна (я то бок) да нас не звярнулася, мы б ёй падказалі, дапамаглі, яшчэ б і прэмію выпісалі!". От халера, так жа не бывае!!! :)

Праз тыдзень - на баркэмп у Рыгу.

... Я шчасьлівая)))



Паход у цырульню: level completed!
slon
[info]chris_gomel


+1 )

Бойцеся мараў: яны здзяйсьняюцца!...
slon
[info]chris_gomel
Не пасьпела памарыць як сьлед пра тое, што нарэшце я вызначылася з будучай прафесіяй, як... як...

БЛІН!!!

... У мяне ад радасьці дрыжаць рукі :)))
І не пытайце нават, не зараз :))) Усё роўна нават я пакуль ня веру!!!

Далучаюся ;)
slon
[info]chris_gomel
Я ВАС УСІХ ЛЮБЛЮ!!!

... нехта сумняваўся? ;)

ініцыятар пазітыву


Х і Н Персея
slon
[info]chris_gomel

Усё ж, напэўна, маё самае моцнае прафесійнае жаданьне - заняцца зноў астраноміяй і асабліва астрафотаздымкай. Я паняцьця не маю, калі гэта можна будзе зрэалізаваць, з улікам таго, што мой тэлескоп стаіць і пыліцца ўжо пяты год у Гомелі, а я са здымачом, гарой працы і вучобы - тут, у Менску. Але калі нарэшце займуся, прыйдзе спакой... :)

 

[info]ant1killer, памятаеш, я паказвала пазаўчора на небе мутную плямачку  недалёка ад Касіяпеі (W). Вось яно ж, толькі ў тэлескоп: Х і Н Персея )

aNew
slon
[info]chris_gomel
Зараз накаціла такая туга, што нават не магу ўзгадаць пазітыўныя моманты навагодняй ночы... Адчуваю сябе "па-новаму" у Новым годзе: нейкай бездапаможнай, блін. Напэўна, з-за таго, што захварэла, а няма каму сагрэць мне малака на ноч :( І з-за таго, што прыходзіць так мала смсак, можа, на святы варта было б узнавіць старую?...

А Новы год быў файным! У вясёлай кампаніі ў маленькім доміку ў лесе далёка ад вялікіх гарадоў. Сустракалі дзевяты год і нас таксама было дзевяць (калі не лічыць котку, якую ўзялі з сабой).


Мора
мелкае
[info]chris_gomel
Пакуль прачнулася, урубіла комп і падлучылася праз дайалап - забыла ўсе дэталі сна. Але... мне снілася мора. Усю ноч снілася сонца і мора. А ў Гомелі - сонца і сьнег, я ўжо забылася, што гэта бывае разам... Ох ужо гэты Менск. А ў кватэры халодна, і ў маці памёр кот, хоць я яго не любіла, а шкада, жывое ж было і мяўчыла... Але нам было добра разам, ўчора я падарыла ўсім падарункі, і мы елі мандарыны і глядзелі (шшшш!) Хаўса, а дзесь у палову на сёмую я адчула, што вырубаюся... І праспала я акурат 13 гадзін. І снілася мне мора...

а яшчэ я чагосьці вельмі ўзрадавалася начному званку...от, халера


Усьміхацца незнаёмцу! Як ніколі...
slon
[info]chris_gomel
Ехала сёньня ў адным плацкарце з адным беларускім музыкам да Гомеля. Я яго пазнала, ён мяне ня ведаў. Пачалося ўсё з таго, што ён перахрысьціўся на дарожку, калі поезд адправіўся з Менска, а потым ён замест таго, каб разганяцца, спыніўся праз некалькі секунд. Мы перазірнуліся і я ўсьміхнулася яму. Ня ведаю, чаму. Ці то таму што ў яго вельмі добрыя вочы, ці тое так недарэчна спыніўся цягнік, ці тое таму, што мы так забаўна сідзім у адным плацкарце і мне проста хочацца яму ўсьміхацца :)

Мы ўсю дарогу лавілі позірк адно аднаго... Ня ведаю, чаму. Я нават сабе не магу гэтага патлумачыць. Позіркі станавіліся з кожным разам усё даўжэй, а ўсьмешка - усё больш сьмелай і натуральнай. Прынамсі я адчувала, як расплываюся ў сапраўднай усьмешцы_бяз_словаў усё часьцей, а позіркі ўжо не імгненныя, а на 5-10-20 секунд, не адводзячы вачэй. І ў гэтыя секунды я не адчувала нічога, акрамя сьвятла і радасьці!...

Мы не перакінуліся ніводным словам! У мяне ніколі такой дзіўнай дарогі дадому не было... І нават пракураны агульны вагон і пастаяннае бразганне дзьвярыма не сапсавала мне ўражаньняў ад гэтага Цудоўнага Чалавека з блакітнымі вачыма... :)

... і цэлы дзень так сьветла! :)

Што гэта было?!
йа прага
[info]chris_gomel
 Зайшла ў Варшаве ў дзіцячую краму. Па інэрцыі. Можа, сястры падарунак зазырыць, можа, так проста... Ногі панеслі самі.

І вось стаю я перад гарой мяккіх мядзьведзяў. Пацягнула аднаго за лапу, а ён зусім не мядзьведзь, а лось! Калядны :) Ну, я яго са спіны бачу. Разварочваю. І слупянею. На мяне пазіраюць ВОЧЫ. Зусім як жывыя. Я стала, як у зямлю ўкапаная. Стала шукаць кошт, знайшла тое, што цацка - брытыйская. Кошт мне знайшла дзяўчына на касе - 35, кажа, злотых. Трохі больш за 10 бэ. Ну, думаю, купіць трэба. Ну проста так прышчыміла: глядзяць на мяне гэтыя вочы, дзіўна зробленыя такім чынам, што як лася не разварочвай, ён на мяне глядзіць, хоць страляй!!!

Ну і стала я ў чаргу. Стаю, лася ў руках трымаю, а ён мне ў вочы глядзіць, сабака. Самоооотна так глядзіць. Але ў галаве круцяцца думкі, што гэта палова грошай, што ў мяне ў кішэні. У выніку я дастаяла амаль да касы, ... развярнулася, пайшла назад да каробкі з мядзьведзямі. Развярнула яго спіной. Закапала ў мядзьведзі. Сыйшла. Не абарочваючыся. Баялася, што вылязе і зноў на мяне паглядзіць... 

Як імкліва ўсё мяняецца!...
slon
[info]chris_gomel
Столькі плюсаў і столькі мінусаў адначасова, што я пачуваюся, нібыта мая галава - гэта кубак гарачай гарбаты, а ўсе думкі і ўсе падзеі, што вакол мяне і ўва мне - гэта кавалкі цукру, якія нехта кідае ў гэтую гарачую гарбату, і ў мяне няма ніякай магчымасьці іх сабраць і асэнсаваць... У галаве - насычаны расчын думак, але ўсё так аморфна, так несапраўдна, што я ня веру ў тое, што гэта насамрэч і я не сплю. Але мне так спакойна, нібыта Бог вядзе мяне за руку.

Праз тыдзень я зноў чортвазьмі кудысьці лячу, у заплечніку валяецца Newsweek і польскі Wprost (які я, блін, чытаю і разумею!!!), заўтра трэба не разарвацца ад вострай патрэбы быць як на працы, такі ва ўніверы, столькі планаў, столькі ідэяў, мяне мала парыць тое, што я згубіла мабільную сувязь са светам, бо так яно і спакойней. За тыдзень трэба зрабіць столькі, колькі  раней я не рабіла ніколі...

Паслязаўтра думаю падлучыцца на Лайф. Хто таксама плануе, паведамьце: будзем трындзець ужо нахаляву, так жа рэкламуюць ужо, так рэкламуюць!...

Прыродная самарэгуляцыя: мінус гаманец
slon
[info]chris_gomel
Дзесьці болей - дзесьці меней: менавіта так я магу патлумачыць тое, чаму я ў панядзелак бегала за цягніком, у якім паехаў без мяне мой тэлефон, а ўчора ў тым жа цягніку па дарозе дадому асэнсавала, што мой гаманец з усімі дакументамі, грашыма і сімкамі (превед, вэлком! ;)) застаўся ў гатэлю! :((

Трэба было чымсці адплаціць за ўсебаковы посьпех нейкім там вышэйшым сілам: тэлефон я ім не аддала, дык яны самі выбралі, што ў мяне забраць. Усё заканамерна: я стараюся не перажываць і думаць пра аднаўленне дакументаў і, магчыма, сімкі, хоць гэта і знак пераходзіць на вэлком. Хаця ўсё яшчэ спадзяюся, што гаманец знайшлі і мае варшаўскія сябры дапамогуць мне яго адсачыць і забраць. 

А яшчэ ў інтэрнаце не працуе аська, таму сувязь са мной выключна праз мыл і ЖэЖ.

Адным словам, я без капейкі грошай, без тэлефона і без пропуска ў інтэрнат. Калі будзе новы нумар, паведамлю, а пакуль - карыстаемся высокімі тэхналогіямі ;)

Елкі...
slon
[info]chris_gomel
Ненавіджу грэбаныя елкі ў горадзе.
Іх ставяць - і значыць вось ён, момант задумацца пра тое, дзе і з кім хочаш сустракаць Новы год.
Ненавіджу гэтае тупое планаваньне гэтай тупой ночы, якая ўсё роўна ніколі не бывае шчасьлівай.

Jamie Cullum forever!
slon
[info]chris_gomel
Гляджу ўжо ня першы вечар канцэрт малодзенькага брытыйца Jamie Cullum. Ціха вар'яцею ад дасканаласці музыкі, голаса, стылю! Гэткі поп-джаз, я ніколі не думала, што мне такое можа спадабацца! А зачапіла так, што калі ён грае і спявае я амаль не дышу!...



Калі хто падзеліцца запісамі mp3 ці падкажа, дзе беспраблемна спампаваць - з мяне падаруначак ;) Бо гэта нейкі шлях да нірвааааны))) Я вось зараз пішу, паралельна гляджу\слухаю ў куточку моніка і... усьміхааааюся :) Гэта - натхненьне, I know ;)

Паразмаўлялі...
slon
[info]chris_gomel
... з былым аднакласнікам за жыцьцё, даўно не бачыліся. Мне гадзіны тры з розных ракурсаў апісвалі як херова ў Беларусі маладому спецыялісту, што ён хоча жыць добра і мець у далёкай перспектыве дом з басэйнам замест штукі баксаў заробку. Што трэба валіць адсюль, куды глядзяць вочы, пакуль яшчэ не позна, няма сям'і, свабода дзеяньняў, больш магчымасьцяў, гнуткасьці і мабільнісьці...

Пасля такіх размоваў хочацца скінуцца з высоткі. Таму што ён правы і ён пра гэта кажа, а я разумею, што ён правы, і маўчу, счапіўшы зубы да болю. Таму што люблю Беларусь, бляць.

Аісчо...
slon
[info]chris_gomel
... мая суседка таксама набыла сабе джойсьцік.

Апошняя партыя фотак з Брусэлю: Эўракамісія
slon
[info]chris_gomel
Вось такая аранжавая паліцыя не пускае людзей да палітыкаў падчас паседжанняў Эўракамісіі. Звярніце ўвагу на калючы дрот. Не прайсці не праехаць...


+21 )

Гэта проста нейкі РАЙ!!!!!!!
slon
[info]chris_gomel
Так не бывае, так проста НЕ БЫ-ВА-Е!!!

Сябра з'ездзіў кудысьці далёка ў Расею і прывёз адтуль... васьмібітныя гульні Дэндзі, пераканвертаваныя ў фармат для кампа. Каму цікава, фармат .NES+спецыяльная прога.

Зараз зрабіла шмат чаго па працы і вырашыла ўвечары адпачыць. Стала разбірацца ў гэтай сістэме і перабіраць гульні. Зараз ледзь не скачу ад шчасьця: я знайшла шмат чаго, ува што гулялася ў дзяцінстве, гэта проста нейкі цуд!!! Танчыкі, Марыё, Том і Джэры, Флінстоўны, Ціні Тун, чарапашкі Нінзя, кот Фелікс, прынц Персіі, Чып і Дэйл, Цырк, Папай, а асабліва рада гульні Марыё-3 (калі хто гуляў, гэта тая самая гульня, дзе Марыё падарожнічае па сямі мапах і ўмее пераўтварацца ў лятаючага ката).

Толькі ня сьмейцеся з мяне, але, фак, зараз я самы шчасьлівы чалавек у сьвеце!!!!!!!!!!!!!!!

Каго "чапанула", звяртайцеся і прыходзьце да мяне з флэшкай: маю 75 Мб шчасьця.

Дзетачкі...
слон. просто слон
[info]chris_gomel
У мяне ёсць мара: калі ў краіне стане ўсё больш-меньш ліберальна, заснаваць прыватную белмоўную школу з эксперыментальнымі методыкамі навучання.

Ну вось хоць ты страляй, хачу працаваць з дзецьмі, а ў сучаснай Беларусі працаваць за капейкі, быць мэмберам "Белай Русі", атрымліваць "Ганаровыя граматы" і трываць маразм вертыкальнага кіравання нацыянальнай адукацыяй няма аніякага жаданьня... Хочацца даць дзецям свабоду самавыражэньня, адмяніць форму, скасаваць усе тупыя правілы і абмежаванні, БРСМ не падпускаць да школы на гарматны стрэл... Індывідуальныя планы, творчы падыход... Эххх....

Вырашыла сваю праблему тугі па сваіх экс-вучнях: прапанавала сустрэцца адной з улюбёных вучаніц :) Шчасьлівая, чакаю :)