slon

Hello there, the angel from my nightmare...

KEEP HOLDING ON

Прыродная самарэгуляцыя: мінус гаманец
slon
[info]chris_gomel
Дзесьці болей - дзесьці меней: менавіта так я магу патлумачыць тое, чаму я ў панядзелак бегала за цягніком, у якім паехаў без мяне мой тэлефон, а ўчора ў тым жа цягніку па дарозе дадому асэнсавала, што мой гаманец з усімі дакументамі, грашыма і сімкамі (превед, вэлком! ;)) застаўся ў гатэлю! :((

Трэба было чымсці адплаціць за ўсебаковы посьпех нейкім там вышэйшым сілам: тэлефон я ім не аддала, дык яны самі выбралі, што ў мяне забраць. Усё заканамерна: я стараюся не перажываць і думаць пра аднаўленне дакументаў і, магчыма, сімкі, хоць гэта і знак пераходзіць на вэлком. Хаця ўсё яшчэ спадзяюся, што гаманец знайшлі і мае варшаўскія сябры дапамогуць мне яго адсачыць і забраць. 

А яшчэ ў інтэрнаце не працуе аська, таму сувязь са мной выключна праз мыл і ЖэЖ.

Адным словам, я без капейкі грошай, без тэлефона і без пропуска ў інтэрнат. Калі будзе новы нумар, паведамлю, а пакуль - карыстаемся высокімі тэхналогіямі ;)

Сарвалося
slon
[info]chris_gomel
Беларускім хлопцам не чытаць! )

Посьпех!
slon
[info]chris_gomel
Сёньня я напісала свой першы ліст (імэйл, натуральна) ПА-ПОЛЬСКУ!
І атрымала, адпаведна, па-польску адказ! І ўсё зразумела! А-А-А-А-А!!!! Усё ж самаадукацыя як з'ява не проста існуе, а яшчэ і дзейнічае!!! ;))))
ГУРРРРАААА!!!!!!!!

Падарожжа па Польшчы: доўгая дарога дадому. Дзень 4 з 4.
slon
[info]chris_gomel
Я б не сказала, што содні, што мы ахвяравалі Дарозе цалкам, былі нецікавыя. Было nice (c).


Польскае падарожжа: дзень 3 з 4. Колобжэг, Балтыйскае мора.
slon
[info]chris_gomel
Трэці і чацьвёрты дні прайшлі ў дарозе... Чацьвёрты - цалкам у дарозе, а трэці - з наведваньнем Колобжэга, паморскі горад, польскае ўзьбярэжжа Балтыйскага мора і ночылі мы ў Лодзі. Прычым атрымалася даволі дзіўна з гэнай Лоддзю, бо горад сам мы не паглядзелі, былі толькі на ўпісцы ў гасьцях у цудоўнай дзяўчыны Ірміны і яе хлопца. Але буду паступовай.


Падарожжа ў Польшчу: дзень 2 з 4. Познань.
slon
[info]chris_gomel
Тут будзе меней тэксту і болей фотаў, бо ўвесь дзень другі, ен жа 25 жніўня, мы правялі ў Пазнаню. Упітвалі інфармацыю, глядзелі на Эўропу знутры, хадзілі з прыдыханьнем па брукаванцы і шапталі адно аднаму, што мы хочам тут жыць... Гэта было каханьне з першага позірку, каханьне з першага кроку, з першага глытка паветру... Магічныя, казачныя домікі, чырвоныя дахі, касьцёлы, вежы, ды адзін універсітэт чаго варты!!! Я была ўва многіх вялікіх гарадох, але гэты... Ён-та і не вялікі якраз, невялічкі, я б сказала. Проста ТАКОГА пачуцьця, як там, у мяне больш не было нідзе, ні ў водным горадзе раней, ні ў водным мястэчку... У гэтага Горада ёсьць сапраўная чалавечая душа, такі ж жывы горад для мяне дагэтуль Менск, зь ім было таксама... каханьне :)


... Познань - цудоўны Горад, фантастычны Горад, жывы Горад. Кропля маёй душы засталася назаўжды там, я абавязкова туды вярнуся, тым больш, што там жывуць цяпер нашыя сябры Крысьціян і Паўліна, якія ўрэшце запрасілі нас на Новы Год!!! ;))) Але пакуль загадваць рана. Дарэчы, у нас была адказная місія: мы мусілі знайсьці лекара, які рабіў складаную апэрацыю на сэрца браціку [info]xadnight  у далёкім 88 годзе. Крысьціян дапамог нам яго знайсьці, дамовіўся за нас аб спатканьні, мы прынесьлі яму 5 жоўтых гладзіёлусаў і падзякавалі за тое, што Андруха жывы... :) Гэта было незабыўна! Потым схадзілі ў кавярню, потым працягнулі шпацыр, потым набылі цукерак і печыва нашым сябрам да гарбаты і паехалі назад, дзе нас ужо чакала вячэра пры сьвячах і пад прыемную музыку на тэрасе :) Вечар прайшоў міла, за размовамі, чырвоным віном і марозівам. Мы проста таялі з Ксадам, я ня ведаю, колькі разоў за гэты дзень мы сказалі адно аднаму: "Афігець!!!", бо гэта быў адзін з самых шчасьлівых дзён за ўвесь апошні час!...

І вось фоты:
Гэта мы рыхтуемся да шпацыру па Пазнаню :) Нам была падрыхтаваная мапа гораду!

Гэта мы рыхтуемся да шпацыру па Пазнаню :) Нам была падрыхтаваная мапа гораду!


Падарожжа ў Польшчу (дзень 1 з 4)
slon
[info]chris_gomel
Ну вось, нарэшце я крыху ачомалася і пачынаю пісаць пра Маленькае Падарожжа ў Польшчу. Маленькае - бо толькі 4 дні. А ў кілямэтражы то нічога так :) 2400 км.




Тут
slon
[info]chris_gomel
Вярнулася.
Няма сіл нічога пісаць, бо падаю ад стомы: ехалі з учорашняга ранку з Лодзі на Беларусь, толькі а восьмай ранку сёньня ўсьцігнулі Менск. То цуд проста нейкі: глыбокай ноччу ў аццкі дубак прамая фура ад тэрмінала пад Берасьцем!..
Была самая лепшая ў маім жыцьці спын-вандроўка!... Я закахалася ў Польшчу і ў палякаў, зараз за "пшэкаў" буду біць кожнага!

... Жыве hospitalityclub! ;)

4
насычаных яскравых дзён, 2400 км па ўсёй Польшчы, новыя цудоўныя сябры-палякі, новыя мясьціны і афігенныя драйверы, Балтыйскае МОРА, польскі акцэнт, нарэшце! ;)...

... To bylo bardzo fajno! :)))

Маю багата фотаздымкаў, то буду выкладаць справаздачу па частках: кожны дзень з фотамі асобна.
А пакуль - Я ПАЙШЛА СПАЦЬ! ;)

P.S. З'ехалі летам - вярнуліся ўвосень. Халодна і жоўтае лісьце :( Вось як...

Едземо
slon
[info]chris_gomel
Рэчы сабраныя. Праз колькі хьвілін выходзім на трасу. Вырашылі ехаць не ў ноч, а з ранку.
Насмарк. Трэба выхадзіць, а [info]xadnight яшчэ нешта там воськаецца, бо капуха... Капун. Трымай сябе ў рука-а-ах.
Мамачка [info]ja_ryw, я зрабіла ўсё, як ты раіла. Нават спала ў цёплых шкарпэтках. І пад коўдрай. Калі была б тэмпература, напэўна, яна б зьбілася.
Колдрэкс ацтой. Тэрафлю фарева. Паслухайце старую хворую чарапаху ;) ... Учора я набыла Колдрэкс.
Усё, до відзэньня, пажадайце мне прамую фуру ад мяжы да Познані і каб хвароба мяне пакінула хутчэй ;)

Захварэла
slon
[info]chris_gomel
За вакном 32 градусы вышэй за нуль, а я сіжу ў цёплых шкарпэтках і п'ю Coldrex. Вопіпец :(((
І ўсё роўна я паеду ў Польшчу!!!

Атрымала ліст...
slon
[info]chris_gomel
BWG ––– BBBeeelllaaarrruuusss Wooorrrkkkiiinnnggg Grrrooouuuppp
College of Europe
ul. Nowoursynowska 84, Box 120 􀁹 PL-02/797 Warszawa 78
Tel +48-22-545.94.01 􀁹 Fax +48-22-649.13.52
belarus@students.coleurop.pl
Варшава, 29 студзеня, 2007


Шаноўнае спадарства,
Беларуская працоўная група ў чарговы раз ладзiць трэнiнг «Супрацоўнiцтва памiж
Еўрапейскiмi няўрадавымi арганiзацыямi i грамадзкiмi аб’яднаннямi Беларусi».
Трэнiнг адбудзецца на кампусе Еўрапейскага Каледжа ў Варшаве (College of Europe), аднаго з
найлепшых унiверсiтэтаў паслядыпломнай адукацыi ў галіне еўрапейскiх навук, i
арыентаваны на прадстаўнiкоў няўрадавых ды моладзевых арганiзацый, а таксама
студэнтаў з Беларусi.
Трэнiнг складаецца з серыi семiнараў, прысвечаных менеджменту праектаў, стратэгiям па
прыцягненнi фiнансавых сродкаў, партнëрству, палiтычным партыям i Еўразвязу.
Трэнiнг адбудзецца з 23 па 26 сакавiка 2007 г. у Варшаве. Будзе паралельны пераклад на
расейскую мову.
Тренiнгi будуць весці эксперты з еўрапейскiх i мiжнародных арганiзацый, зацiкаўленых у
супрацоўнiцтве з грамадзянскай супольнасцю Беларусi. Перспектыўным iдэям па арганiзацыi
невялiкiх праектаў на Беларусi будзе аказаная падтрымка.
Усе расходы, звязаныя з удзелам у трэнiнгу, будуць пакрытыя арганізатарамі.
Папярэднi досвед працы ў праектах неабязковы. Валоданне ангельскай мовай вітаецца.
Калi Вас зацiкавiла нашая прапанова, запоўнiце анкету (па-ангельску, па-беларуску ці па-
расейску) i дашлiце яе:
на электронны адрас: belarus@students.coleurop.pl
або факсам: +48 22 649 13 52 (з пазнакай: BWG - Belarus Working Group)
Апошнi тэрмiн падачы анкетаў: 9 лютага 2007г.
З асобамі якія прайшлі паспяхова першы этап адбору звяжацца наш прадстаўнiк для
правядзення iнтэрв’ю, якое адбудзецца з 17 па 19 лютага 2007 г.
Калi ў Вас узнiкнуць пытаннi, дасылайце iх на электронны адрас: belarus@coleurop.students.pl

Калі хто зацікавіцца: анкету магу выслаць мэйлам.

ЗЫ. Блін, хочацца паехаць... Але ... Якраз "гарачы час"...

ГдАнЬсК ;)))
slon
[info]chris_gomel
 Ўсё. Я толькі з кансулята: віза ЁСЦЬ :))))
 Дзейнічае з 8.02., таму, я думаю, калі нічога не зменіцца, то паедзем рана-раненька 8-02, каб да ночы быць :)
 Мяне вось толькі хвалюе, што паедзем мы якраз падчас моцнага пахаладання... Абяцаюць -18 ўночы. Ай, нічога, прарвемся, тым больш, што зараз нават каменне з нябёс мяне не спыніць!!!
 

ВанДрОўкА :)
slon
[info]chris_gomel
 Сёння была ў кансуляце.
 Заўтра (хутчэй за ўсё) будзе віза ;)
Паслязаўтра ці ў чаацьвер - стопам у зімовую Польшчу.
Калі б не ў Польшчу - ні за што, ні ў якім разе на зімовы стоп не павялася б. А так.... :)))) 
....... а яшчэ хутка я пабачу зімовае мора :) Таму што .... Гданьск!

Палякі ў Беларусі (новые фота)
slon
[info]chris_gomel


 Фота: ад Кароля з Паўлінай