slon

Hello there, the angel from my nightmare...

KEEP HOLDING ON

Вялікае перасяленьне
slon
[info]chris_gomel

Originally published at Chris. You can comment here or there.

Учора глядзелі кватэру. Хоць яна і пад нумарам «34», але я не ў захапленьні. Гаспадары хочуць зрабіць дробны рэмонт і накупіць новай мэблі (бо кватэра практычна пустая), і ўвогуле, яны мілыя і прыемныя людзі, але кватэра дужа непрапарцыянальная і няўтульная: лінолеўм паўсюль, калгасная «сценка» (у мяне ад іх нэрвовыя дрыжыкі), планіроўка, як у нейкай маласямейцы, гаўбца няма, ну і вельмі брудны пракураны пад'езд, у якім тусуецца моладзь. Нейк неахвота перад НГ зацейваць рамонт, ну і ў цэлым уражаньне брыдкае (толькі ад кватэры, ад гаспадароў якраз наадварот). Таму пытаньне пра кватэру застаецца актуальным, буду рада падказкам! (акрамя Малінаўкі, Паўднёвага Захаду і Заводскага р-на)

Read the rest of this entry »


Фотазаплечнік!
slon
[info]chris_gomel

Originally published at Chris. You can comment here or there.

Не магу трымаць эмоцыі ўнутры. Набыла (хоць і не планавала на бліжэйшую будучыню, так атрымалася) фотазаплечнік ізраільскай фірмы KATA: гэта было замілаваньне з першага позірку, я не змагла прайсьці міма і пакінуць яго вісець далей самотна ў той краме. Такія рэчы, як правіла, і становяцца праз некаторы час самымі ўлюбёнымі і «шчасьлівымі»!

Read the rest of this entry »


Відэа: накапілася
slon
[info]chris_gomel

Originally published at Chris. You can comment here or there.

Хто думаў, што вясёлкі гэта крута і ня ведаў, што такое гала і што это вторжение , але ж выглядае страшнавата... Пару дзён таму вось такі дысачак вісеў над Масквой.

Маскву накрыла:

москву накрыло

UPD. А відэа-та выдалілі... Вееельмі дзіўна.

Read the rest of this entry »


Відэа з галерэі «Ў»
slon
[info]chris_gomel

Originally published at Chris. You can comment here or there.

Зусім забылася падзяліцца відэа: здымала, як звычайна, прамым эфірам, пры дапамозе QIK. Хто яшчэ не бачыў — ю а вэлкам.

Адкрыцьцё:

Read the rest of this entry »


Галерэя «Ў»
slon
[info]chris_gomel

Originally published at Chris. You can comment here or there.

Учора было афіцыйнае адкрыцьцё першай у Менску галерэі сучаснага мастацтва — галерэі «Ў». Мой стан добра ахарактарызавала выпадковая фраза мінакоў, якія праходзілі ўчора паўз будынак: «Я ўвогуле не думала, што ў Беларусі такое МОЖА БЫЦЬ!»

Учора на Незалежнасьці 37а быў адкрыты партал у нейкі не па-беларуску цывілізаваны сьвет: столькі гламура і прадстаўнікоў бізнэс-эліты ў адным месцы я, напэўна, яшчэ нідзе ў Менску не бачыла! Арганізатары малайцы: вельмі спадабалася, што была арганізаваная нейкая праграма і звонку, і ўнутры, бо людзей было вельмі шмат, нават ня гледзячы на тое, што ў вечар адкрыцьця пускалі выключна па запрашэньнях.

У галерэі я налічыла 5 тэматычных пакойчыкаў: галоўная заля, кнігарня, кавярня, псіхадэл-пакойчык і маленькая выставачная заля.  Дарэчы, дагэтуль не магу ў галаве суаднесьці тое памяшканьне, дзе мы нядаўна ладзілі 34 Faces і тое, што я пабачыла пры адкрыцьці. Усё вельмі! Бездакорна! І я неверагодна шчасьлівая, што нарэшце мы яшчэ на крок наблізіліся да цывілізаванай не-саўковай Беларусі!

галерэя Ў

Read the rest of this entry »


Онлайн фота-пазл і фоташоп
slon
[info]chris_gomel

Originally published at Chris. You can comment here or there.

Нейк усё навокал хутка змяняецца, я нават пераварыць гэта не паспяваю, не тое што запосціць!

Вось, глядзіце кароткае відэа пра тул, які яшчэ нібыта простым смяротным недасяжны, але... ён робіць такооое! Можна збацаць нішто сабе такі фотакалажык для ілюстрацыі артыкула, напрыклад — і ўнікальны, і часткова ваш уласны, хоць і з выкарыстаннем чужых фота, і без парушэння аўтарскіх правоў! У шоку, адным словам! Чакаю з нецярпеннем!

Read the rest of this entry »


34 Faces
slon
[info]chris_gomel

Originally published at Chris. You can comment here or there.

Выходныя ўдаліся! Забітая фоткамі картка на фоціку, уражанняў праз край, новыя знаёмствы і пашыраныя старыя: усё гэта вялікая трохдзённая тусня 34 з усімі наступствамі. Спачатку мы пазбавілі цноты першымі пакуралесілі ў міфічнай галерэі «Ў», а потым паехалі адрывацца і вар'яцець чыста сваёй кампаніяй + замежнікі за горад. Я была пазбаўлена інэту і мабільнай сувязі, таму мяне наведалі дзесяткі ідэяў. Запісала, думаю над рэалізацыяй :) А пакуль — фоты!

34 faces

Read the rest of this entry »


«34» vs «Наша Ніва»
slon
[info]chris_gomel

Originally published at Chris. You can comment here or there.

Тут некага, відаць, ці тое не вучылі журналісцкай этыцы, ці тое не вучылі маніторыць навакольную медыяпрастору, каб не выглядаць смешна.

Праблема: «Наша Ніва» са свістам тырыць ідэі ў мультымедыя часопіса «34». Прынамсі, так выглядае. І НН ніяк не рэагуе на крытыку, бо яны ж — «першая беларуская газэта» і ўсё такое... Мастадонты белСМІ! Хто такія «34»?!

Спачатку гэта было вулічнае апытанне, якое пачалі рабіць ў якасці штомесячнай рубрыкі на 34: НН яго паспяхова перадрукавалі без клікабельнага лінка, добра хоць з пазначэннем аўтарства. Гэта было 13 жніўня.

34mag.net

Read the rest of this entry »


Пост пра Хауса 06-0102 (spoiler!)
slon
[info]chris_gomel

Originally published at Chris. You can comment here or there.

Я не буду нічога казаць пра сюжэт: я скажу гэта прынтскрынамі :)

Не люблю, калі так робяць, але ж хто яшчэ не глядзеў новага Хаўса і залезе пад кат — самі вінаваты!

Серыя, па шчырасці, нуднаватая. Паўтары гадзіны філасофіі і загнанага Хаўса. Сэрца просіць шпітальнага звыклага асяродку і хвароба-экшна! Спадзяюся, далей будзе лепей, а гэта — традыцыйны блін, той самы, што камяком...

house m.d. 6 season

Read the rest of this entry »


Беларускі Калегіюм
slon
[info]chris_gomel

Originally published at Chris. You can comment here or there.

Сёння адзін з тых дзён, калі робіш так шмат, ну проста так шмат, а ўвечары і пахваліцца няма чым...

Комп тармозіць не па-боску, хібернэйт+віста=божа-упасі! Больш сваю памылку не паўтару ніколі! За дзень адзінае, што зрабіла ад і да, гэта... наноў падала заяўку на паступленне ў Беларускі Калегіюм. Што б там ні казалі, але ж людзі там выкладаюць файныя, а вучацца — дык і тым больш, што прыемна, то кожны не без прыбабонаў, і столькі пазітыўных уражанняў я не магу пакінуць недзе на ўзбоччы. Тым больш з гэтага навучальнага году з'явіўся новы 5-месячны спецкурс «Фатаграфія», які будзе весціся Лянкевічам і маім фота-кумірам Грыцом! :)

Read the rest of this entry »


Бойка падушкамі live!
slon
[info]chris_gomel

Originally published at Chris. You can comment here or there.

Ойойоюшкі, што сёння было!

Грандыёзная бойка падушкамі адбылася ў парку Янкі Купалы :) Сабралася фенаменальная колькасць народу: каля 1000 чалавек разам з гледачамі і журналістамі! У мяне атрымаўся паўнаварты першы-блін-камяком, калі я замест фоціка ўзяла ў рукі мабільнік з наладжанай на ім прожкай пад QIK, і меркавалася, што ўсё тое, што я здымаю, з затрымкай у колькі хвілін будзе аўтаматычна з'яўляцца ў сеціве.

У выніку: я сустрэла і наабдымала шмат знаёмых, якіх насамрэч была нерэальна рада бачыць, а ўсё тое відэа, што я здымала, з-за сувязі life:( і іхняга зусім не 3G інтэрнэта перадалося ў эфір з вялічэзнай затрымкай у некалькі гадзін + пад канец дзеяння на полі ў мяне банальна сеў кепска зараджаны тэлефон ад відэа-інтэрнэтных перагрузаў. Відэа, канешне, аднавілася, але ў некаторых відзюшках па дарозе згубіўся гук :( Зрэшты — маем 13 відзюшак, якія ацэньваць вам, бо я пошчу гэта ўсё пры дапамозе таго ж мабільнага інтэрнэту, што робіць перапрагляд доўгім і марудным заняткам. Якасць не такая, як была на роліку з флэшмоба з танцам у ДН Майкла Джэксана, а лепей, таму, спадзяюся, такі enjoy, прынамсі месцамі ;)

А ўвогуле — непрыхаваная мабілізацыя: асабліва прыкалоў эпізод з белымі-чырвонымі сцягамі, «верым-можам-пераможам» з боку «беларусаў» і значакі з пагонькай і ўсаднікам з падушкай замест мяча))) Імхо, арганізацыя ў стылі мітынга надала гэтаму экшану асаблівага шарму.  Андруша Кім аджыгае ;)

Read the rest of this entry »


Наколькі крута здымае фоцік?
slon
[info]chris_gomel

Originally published at Chris. You can comment here or there.

Я вось паглядзела сёння відэа знятае Canon 5D. І я ў несыходзячым, бясконцым шоку! Гэта насамрэч рэвалюцыя фота-відэа, казалі мне ўзімку, а я і ня верыла! Ну, можа і хацела верыць, але стэрэатыпы эпохі «добра здымае толькі здаровая відэакамера і на касету». А тут... наце... Буду галадаць, але назбіраю ўрэшце рэшт на гэтую фота-відэа-цацку!!! Калі-небудзь... Эххх...


Трэвэл-мані
slon
[info]chris_gomel

Originally published at Chris. You can comment here or there.

Пройдзе яшчэ чатыры дні — і я перавярну гэтую шкляную скарбоначку і засяду над гэтым усім дабром на хвілін гэтак 15: буду перабіраць капейкі, цэнты, эўра, злотыя, баты, літы, латы, кроны & more. З іх я адбяру тое, што мне «па дарозе»: а гэта злотыя, кроны і эўрацэнты дробязьзю, каб яны раптам спатрэбіліся на нейкай запрауцы ці ў нейкім кіёску, ці на чарговую магнітку...

Гэта ўжо стала традыцыяй: перабіраць «залацішка» перад любым падарожжам і скідаць туды ўсю дробязь па вяртанні :) А яшчэ там каменьчыкі і жэтоны ад метро.

грошы



Трэйлер да 3 сезону cерыяла «TBBT»
slon
[info]chris_gomel

Originally published at Chris. You can comment here or there.

Омайгад, шчасьлівы верасень наступіў!

Глядзім трэйлер 3 сезона «The Big Bang Theory»!


Накасі сабе сам!
slon
[info]chris_gomel

Originally published at Chris. You can comment here or there.

на гэтым тыдні я вяду Аблогу (выпуск ад 14.08.2009) 

Да Колі?

Учорашні выразны, у поўны рост і з усіх вялікіх літар Бай_Трэш з нашым любімым прэзыдэнтам у галоўнай ролі ўзрушыў слабанэрвовую беларускую блогерскую супольнасць: і там, і тут, і ў мяне ў мозгу стаіць нязмыўнай карцінкай Лукашэнка з касой у руках, у дурацкай шапачцы і ў лясінах. Божухна, які ўсё ж такі рай, што я — беларуска і што я жыву на радзіме і магу ўголас сьмяяцца ў тэлевізар ці ў манітор, сьмяяцца з Самага Галоўнага Мегачалавека на нашай шматпакутнай зямельцы. Гэта ж ніякі цырк не патрэбны! Гэта ж шматсэрыйная эпапэя пра самага чуданутага прэзыдэнта на плянэце! У якой яшчэ цывілізаванай краіне можна было б чакаць, што важны, прадстаўнічы і салідны прэзыдэнт краіны нацягне ласіны і пойдзе касіць траву перад камэрамі пад дажджом! Гэта выглядала проста надарві жывот: я ўжо адчуваю, колькі зьявіцца фотажаб на тэму сьмерці з касой і г.д.

Read the rest of this entry »


Учора зноў тэлефанавалі з Эўрарадыё..
slon
[info]chris_gomel

Originally published at Chris. You can comment here or there.

У БРСМ можна трапіць праз тэхнічную памылку

Сакратар арганізацыі прызнае, што часам людзі самі не ведаюць, куды яны ўступаюць
БРСМ БДУ прызнаў, што ў спіс сябраў арганізацыі можна трапіць выпадкова. Еўрарадыё распавядала раней пра выпускніцу БДУ Крысціну Карчэўскую, якая даведалася, што з’яўляецца сябрам БРСМ, калі падпісвала абходны ліст. З таго часу прайшоў месяц, і дзяўчына не дачакалася адказу на сваю скаргу.
</p>

Read the rest of this entry »


«Тры чарапахі» пад дажджом і смехавойны
slon
[info]chris_gomel

Originally published at Chris. You can comment here or there.

на гэтым тыдні я вяду Аблогу

«Беларусь... живёт!»

Учора ў сталіцы быў футбол. У маім жыцьці — увы! — зьявіўся тэлевізар, і нічога іншага не заставалася, як дажджлівым жнівеньскім вечарам глядзець трансьляцыю гульні беларусаў з харватамі па АНТ (сьвят-сьвят-сьвят!). Было забаўна чуць лямант і гоман з «Дынама» наўпрост з гаўбца і з тэлевізара з-за сьцяны. Пра футбол, натуральна, пішуць амаль усе заўзятары: chegor і head-of-babulka былі ўчора на полі. Апошні піша, што ўсё было ўбога і страшна неарганізавана (ну, я на полі не была, ці праўда — сказаць не магу), але пазытывам ён абрынуўся на фан-клюб нацыянальнай зборнай «Б-12»:

Read the rest of this entry »


І падалі зоркі ў хмары…
slon
[info]chris_gomel

Originally published at Chris. You can comment here or there.

На гэтым тыдні я вяду Аблогу

Сёньня (12/13.08, пост ад учора) — максымум Пэрсэідаў. Гэта адзін з зорных дажджоў, што раз на год у той ці іншай ступені моцы “ападае” на нашую гаротную Зямлю. Са свайго дзіцячага зорна-навуковага досьведу памятала, што на пачатку другой дэкады жніўня адна з метэорных плыняў (з сузор’я Пэрсэя, таму і Пэрсэіды) у сваім максымуме дазваляе пабачыць на небе ля 100 “падаючых зорак” (метэораў) на гадзіну. Але тут, што называецца, як пашанцуе: то надвор’е сапсуецца, то яшчэ якая халера, а ў небе вялікага гораду гэта ўсё адно выглядае прынамсі ўбога і зусім не відовішчна. Калі быў шанец выехаць за горад ці правесьці акурат гэтыя дні на моры ці ў гарах — я заўжды карысталася гэтай магчымасьцю.

Read the rest of this entry »


Чароўны трусік вярнуўся
slon
[info]chris_gomel

Originally published at Chris. You can comment here or there.

на гэтым тыдні я вяду Аблогу 

“Малюе крэйдай крыжык”… і ўсхваляе Сатану!

Увесь нэт зранку заліваецца пра небараку Чароўнага Трусіка, на якога абрынулася чарговая хваля ўвагі. Ці посьпеху. Ці і таго, і другога. Суполка trash_by разам з smi_by не забываюць нагадаць сваім шматлікім чытачам пра тое, што Юра Дземідовіч АКА Чароўны Трусік быў бласлаўлёны праваслаўнай царквой, якая пераканала веруючы электарат у адсутнасьці рэлігійнага падтэксту ў песьні.

А l-u-f-t, як заўжды, падхопліваючы тэму, пачынае гэтую ўсю справу смакаваць з тэгамі “мая бедная радзіма” і “хто б іх усіх прыстрэліў”. Ніжэй прыводзіцца тэкст песьні пра чароўнага трусіка, які атрымліваецца пры нейкім таямнічым “адваротным праслухоўваньні”.

Read the rest of this entry »


Лета, сонца і кветкі
slon
[info]chris_gomel

Originally published at Chris. You can comment here or there.

</p> Bunch of Flowers, originally uploaded by Christina Karchevskaya.

Як класна на выходных застацца ўдома, пераглядаючы ўсе фільмы, што накапіліся, перабіраючы фотачкі, робячы бэкапы пад улюбёную, з юнацтва, музычку ў стылі даўняга радыё Рокс...

... а ў нядзелю я атрымала вось такі букет) Дакладней, ён быў утрая болей, таму прыйшлося раздзяліць адзін букет на некалькі і цяпер увесь дом у кветках :)

І пофіг, што птушкі лятуць на поўдзень (учора бачыла)! Лета можа цягнуцца хоць увесь год, галоўнае — гэта ўмець яго падтрымліваць унутры і звонку цеплынёй і ўсьмешкамі. Усіх з панядзелкам!