slon

Hello there, the angel from my nightmare...

KEEP HOLDING ON

FREE HUGS Minsk 10.01.2009
slon
[info]chris_gomel

+20 (warning! too much positive!))) )

Уночы на Менск спусціўся мароз...
slon
[info]chris_gomel

+3 )

Даруйце за мацяршчынку, але...
slon
[info]chris_gomel
Хто мне дапаможа знайсьці люксометр (ці нешта, што дазволіць вымераць узровень асвятлення начных вуліц) на паюзаць на пару тыдняў ці мо хто падкажа дзе гэтую радасьць НАБЫЦЬ, таму - залатыя горы і бясконцыя падзякі!!!

Трэба для дыплому, фізфак мнецца і ламаецца, кшталту "у нас такога нямааа, ета складаная задача..."

ПыСы. Тэма ўключае ў сябе засветку Менска. 

Толькі што ля ліцэя БДУ
slon
[info]chris_gomel
Караван аўтазакаў. Нейкага новага ці добра забытага старога ўзору.


Пабалую фотачкамі
slon
[info]chris_gomel
Зусім забыла запосьціць: у дзень перамогі Гішпаніі над Нямеччынай над Менскам віселі цудоўныя срэбныя аблокі... Але ўсім было пофігу, усе былі захопленыя футболам...


+7 Менск )

Гэта было так убога!...
бля
[info]chris_gomel
... што мяне хапіла толькі на фоты на пл. Перамогі, далей ісьці на быдламаскарад жаданьня не было ніякага.
Каб я яшчэ раз пайшла на гэтыя забеларускія святы! Дрэнны з мяне фотакор: эмоцыі перадусім :(



+7 )

Учорашні закат
slon
[info]chris_gomel

Фэстываль шведскага кіно
slon
[info]chris_gomel
Учора, 4 чэрвеня, пабывала на адкрыцці фэстывалю швэдскага кіно ў кінатэатры “Цэнтральны”. На адкрыцці прысутнічаў Стэфан Эрыксан (глава аддзялення амбасады Швецыі ў Беларусі). Гэта, дарэчы, адзін з нямногіх афіцыйных прадстаўнікоў іншых краін, што дасканала валодае беларускай мовай, і гэта, як заўжды, было цёпла ўспрынята публікай падчас яго прамовы перад пачаткам паказу. Яшчэ больш камічнай выглядала сітуацыя, калі ў сп. Эрыксана бралі інтэрвію прадстаўнікі АНТ: яны звяртаюцца на расейскай, а ў адказ чуюць беларускую, і не ад кагосьці там, а ад грамадзяніна іншай краіны!




Мінск-Менск
бля
[info]chris_gomel
Ноў комэнтс...


Шмат людзей на вуліцах Менска...
slon
[info]chris_gomel
... бывае або калі добрае надвор'е, або падчас мітынгаў :)

СКАНДАЛ
бля
[info]chris_gomel
НАВУМАЎ, ВОН У АДСТАЎКУ!!!

На тэму папярэдняга паста. Абмеркаваньне на форуме ДАІ, MAIL.RU, афіцыйная версія, абмеркаваньне на форуме газеты, ТУТ.БАЙ і г.д.

УПД. ВІДЭЁ ад АНТ! Сьвежаніна ;) Глядзець усім і радавацца свабодзе слова ;)


Ну што, абстаноўка накаляецца мацней. Беларусы - народ цярплівы, ды вось толькі калі выбухне - будуць "шматкі па завугольлях", і думаецца мне, што да выбуху ўжо засталося нядоўга. Пасля Н.Г. да мітынгаў далучыліся прадпрымальнікі, цяпер, мяркую, 25 сакавіка будзе больш аўтамабілістаў і проста тых, каго зачапіла гэтая гісторыя. А не зачапіць яна не магла...

Мітынг прадпрымальнікаў
slon
[info]chris_gomel
Вось тут глядзіце мае фоты (акрамя апошніх чатырох) і вось тут палова маіх зьвестак як ад назіральніка.

Перапісваць ня маю ні часу, ні сіл, выбачайце :) Я мяркую, сутнасьць ад гэтага ня зьменіцца ;)


Зіма...
slon
[info]chris_gomel
Яшчэ ўчора ўвечары, выходзячы з факультэта, выявіла, што сьнег ахінуў наўпрост усё навокал: дрэвы, вуліцы, масты, ліхтары, рэльсы трамваяў, дахі дамоў... А якраз увечары, калі гэта ўсё ПАДСЬВЕЧВАЕЦЦА, якім, халера, становіцца КАЗАЧНЫМ гэты шэры сумны Менск!!!

Цяпер штовечар іду дадому ў поўным замілаваньні, гляджу навокал, радуюся, упітваю ў сябе гэты ЗІМОВЫ ЧАРОЎНЫ настрой, углядаюся ў твары людзей, яны па-новаму сьветлыя і такія ж зьдзіўлена-радасныя, як, напэўна, мой...

За апошнія двое содняў выпала каля 15 см сьнегу.
Праца кіпіць, ні хвіліны вольнай.
Хутка сэсія.
Крэатыў... Крэатыў!!! Засыпаю і прасыпаюся ў галаве з кніжкай...
... Са мной знаёмяцца на вуліцы!
Сіджу дапозна, але... высыпаюся :)

Itera-Towers
slon
[info]chris_gomel
Вось што нас чакае ў бліжэйшай будучыні...




Гародня
slon
[info]chris_gomel
Спадарства!
Можа хто ў бліжэйшы час будзе ехаць з Гародні, патрэбная ваша дапамога!!!
Справа ў тым, што мы ўчора забыліся на мабільнік у машыне кіроўцы з Гародні, зь якім перасякалі мяжу!
Вялікая просьба за што-небудзь смачнае прывезьці яго нам назад у Менск у бліжэйшы тыдзень!
Зьвязвайцеся праз асю ці праз мыла, ці ў камэнты.
Будзем вельмі ўдзячныя!!!

Фотаздымкі з Эўрапейскага Марша (частка 2)
slon
[info]chris_gomel
Ведай нашых "герояў" у твар!!!



Эўрапейскі марш: першасны аналіз падзеяў
slon
[info]chris_gomel
Вельмі ўразіў гэты мітынг. Вельмі змяшаныя пачуцьці. Але толькі станоўчыя. Справа ў тым, што я была на гэтым мітынгу назіральнікам ад БХК, таму я не змагла паўдзельнічаць у мітынгу паўнаварта: лозунгі, сьцягі і г.д. Колькі разоў хацелася таксама крыкнуць: "Жыве Беларусь!" ці параіць што-небудзь лідэрам шэсьця ці яго ўдзельнікам.

Адно я ведаю дакладна: Эўрапейскі марш быў насамрэч Эўрапейскім. Ну, не французскія студэнты, але ўсё ж :) І прашпект перакрылі, і яйкамі пакідаліся ў ворага, і пабіліся трошкі. Настрой на шэсьці быў насамрэч баявы, гэта адчувалася.

Вялічэзны рэспект уладам, як бы ні странна гэта гучала, і вось чаму:
Кастрычніцкую НЕ перакрылі, і "інтрыга" адразу зьнікла. "Вось вам адкрыты пляц! А колькі ж вас? Тысяча??!" ...Напэўна, па той бок барыкад з'явіўся "крэатыўшчык"
 •Натоўп АМАПу не нагналі
НІЯКІХ сілавых уздзеяньняў у дачыненьні да ўдзельнікаў Марша
•Прасілі па-добраму, шмат дзесяткаў разоў паўтаралі адну і тую ж па сэнсе фразу: "Не парушайце! Паводле заканадаўства, збор ля мэтро і ля пераходаў забаронены! Не выходзьце на праезжую частку!" і г.д. - прасілі - І ТОЛЬКІ!
•Наколькі мне вядома, затрыманьняў НЕ БЫЛО!
ДАІ паводзіла сябе МАКСІМАЛЬНА далікатна, максімальна ветліва

Цяпер наконт апазіцыі:
Мілінкевіч - не лідэр, ён самая сапраўдная размазьня, яму ніколі не атрымаць падтрымкі вось гэтай баявой моладзі, што дзейнічала сёньня максімальна дзёрзка і дзейсна. У моладзі хапае сваіх лідэраў, прычым яны нашмат разумнейшыя і дзейнічаюць вельмі моцна
•Сёньняшнія паводзіны моладзі выклікаюць супярэчлівыя пачуцьці. З аднаго боку (з майго, уласнага, чалавечага) - гэта было шыкоўна, я захапляюся імі, я паважаю іх, Малады фронт, БУНТ, Моладзь БНФ (?) - яны дзейнічалі проста супэр, так, як ніколі на маёй памяці ніхто на акцыях не дзейнічаў, я чула пра гэта толькі ў тэорыі, сёньня я пабачыла гэта на практыцы, на свае ўласныя вочы. Цяпер я ў іх упэўненая: яшчэ пару такіх "трэніровак" - і можна будзе НЕШТА РАБІЦЬ! Бо сёньня яны атрымалі вельмі каштоўны досьвед! Але як назіральнік я скажу толькі тое, што, у прынцыпу, так не павінна было быць, бо іх ніхто не крануў і пальцам (а колькі разоў яны нарываліся на канфлікт!), і, адпаведна, у дадзеным выпадку, парушальнікамі сёньня на вуліцы былі менавіта моладзь са сьцягамі ў руках. Я ўсё разумею, хацелася экшна, хацелася духу барацьбы. Але! Існуюць правілы, паводле якіх мусяць праводзіцца масавыя мерапрыемствы! Калі было так цяжка ісьці па ходніках, не абавязкова пры гэтым было правакаваць канфлікты з ДАІ, зрываць шапкі ў іх, сварыцца зь імі, сядаць перад коламі міліцэйскай машыны, каб заблякаваць яе рух і гэтак, і гэтак далей. Бо гэта прынамсі непрыгожа. З вамі па-эўрапейску, а вы ў адказ - як звычайна....

ЧАМУ дапусьцілі такое, што частка людзей сабралася на Кастрычніцкай, частка - на Акадэміі, а потым, калі міма Акадэміі прайшла па праезжай ужо частцы калёна моладзі, астатняя частка да іх неяк далучацца не захацела. Вось не разумею я, што замінала дамовіцца загадзя пра супрацоўніцтва, бо змаганьне-та за адно і тое ж... Урэшце, частка людзей засталася на Акадэміі, там жа Мілінкевіч, які рахмана павёў людзей на Бангалёр... У той момант, калі моладзь перакрывала прашпект і ладзіла сабе сьвята па сваіх правілах...
•Трэба ўвесьці новы парадак: ісьці ад ускрайкаў гораду ў цэнтр. Бо ісьці ад цэнтра, а потым назад па тым жа маршруце было неяк нецікава...

Далей будуць фоты з камэнтарамі.

... Сьнег!!!
slon
[info]chris_gomel
Мокры, шэры, халодны, мярзотны, хуткі ПЕРШЫ СЬНЕГ!!!
... Ён падае - і тае, і, канешне, сугробаў ня будзе, але +1, моцны вецер і мокра пад нагамі...
... віньшую! (?)

Раптоўная восень...
slon
[info]chris_gomel

Ласкава прашу!
slon
[info]chris_gomel
Сабрала ўсе свае ладныя фотаздымкі Менска ў адной галерэі.
... Што скажаце?