slon

Hello there, the angel from my nightmare...

KEEP HOLDING ON

Мора
мелкае
[info]chris_gomel
Пакуль прачнулася, урубіла комп і падлучылася праз дайалап - забыла ўсе дэталі сна. Але... мне снілася мора. Усю ноч снілася сонца і мора. А ў Гомелі - сонца і сьнег, я ўжо забылася, што гэта бывае разам... Ох ужо гэты Менск. А ў кватэры халодна, і ў маці памёр кот, хоць я яго не любіла, а шкада, жывое ж было і мяўчыла... Але нам было добра разам, ўчора я падарыла ўсім падарункі, і мы елі мандарыны і глядзелі (шшшш!) Хаўса, а дзесь у палову на сёмую я адчула, што вырубаюся... І праспала я акурат 13 гадзін. І снілася мне мора...

а яшчэ я чагосьці вельмі ўзрадавалася начному званку...от, халера


Усьміхацца незнаёмцу! Як ніколі...
slon
[info]chris_gomel
Ехала сёньня ў адным плацкарце з адным беларускім музыкам да Гомеля. Я яго пазнала, ён мяне ня ведаў. Пачалося ўсё з таго, што ён перахрысьціўся на дарожку, калі поезд адправіўся з Менска, а потым ён замест таго, каб разганяцца, спыніўся праз некалькі секунд. Мы перазірнуліся і я ўсьміхнулася яму. Ня ведаю, чаму. Ці то таму што ў яго вельмі добрыя вочы, ці тое так недарэчна спыніўся цягнік, ці тое таму, што мы так забаўна сідзім у адным плацкарце і мне проста хочацца яму ўсьміхацца :)

Мы ўсю дарогу лавілі позірк адно аднаго... Ня ведаю, чаму. Я нават сабе не магу гэтага патлумачыць. Позіркі станавіліся з кожным разам усё даўжэй, а ўсьмешка - усё больш сьмелай і натуральнай. Прынамсі я адчувала, як расплываюся ў сапраўднай усьмешцы_бяз_словаў усё часьцей, а позіркі ўжо не імгненныя, а на 5-10-20 секунд, не адводзячы вачэй. І ў гэтыя секунды я не адчувала нічога, акрамя сьвятла і радасьці!...

Мы не перакінуліся ніводным словам! У мяне ніколі такой дзіўнай дарогі дадому не было... І нават пракураны агульны вагон і пастаяннае бразганне дзьвярыма не сапсавала мне ўражаньняў ад гэтага Цудоўнага Чалавека з блакітнымі вачыма... :)

... і цэлы дзень так сьветла! :)

Дзіўныя дэкарацыі Гомеля
slon
[info]chris_gomel
Славутыя яблыкі, раскіданыя пад яблынямі ў розных месцах горада...



Глядзець далей... )

Мошчы Аляксандра Неўскага ў Гомелі
slon
[info]chris_gomel
1 чэрвеня, Гомель

Што асабліва ўразіла, дык гэта мэны ў форме на ўваходзе ў храм. Бр-р-р-р...



+3 )

Рэпартаж з гомельскага аэрапорта
slon
[info]chris_gomel
(с) [info]chris_gomel    - 1, 2 , 3, 5, 7, 8, 10, 11
[info]xadnight    - 4, 6, 9


+10 )

Інтэрнэт-сэрфінг...
анёл
[info]chris_gomel
Нешта сёньня мяне пацягнула пашукаць старых знаёмых у кантакце... Літаральна сідзела ў руках са старым нататнікам! :) Каб хоць кагосьці знайсьці... У выніку, я знайшла цудоўны сайт гомельскага мастака Валерыя Ляшкевіча, які звычайна тусуецца (тусаваўся?... не бачыла даўно...) на рагу паміж драмтэатрам і бакавым уваходам у парк, да Сожа... У яго своеасаблівае бачаньне сьвету, і сам ён вельмі цікавы чалавек. І толькі зараз я зьвярнула ўвагу, што назовы карцін амаль усе беларускаю... Цяпер зразумела. Дарэчы, сайт стварыў адзін з маіх лепшых сяброў, але нас раскідаў лёс, і мы не бачыліся ўжо некалькі год...

А яшчэ я знайшла знаёмых, зь якімі гуляла малая ў двары ў Гомлі, сваё першае каханьне ;), яшчэ аднаго старога сябра, карацей... Вечар працяты ўспамінамі, так цёпла... І нават да тых, зь кім мы грызьліся ў дзяцінстве ці недалюблівалі адно аднаго, - нават да іх мяне цягне са страшнай сілай... Старэю Сталею?...

Добрыя навіны з Гомлю!!!
slon
[info]chris_gomel
Наш сьмелы несправядліва выключаны ў верасьні студэнт Зьміцер Жалезьнічэнка
АДСТАЯЎ СВАЁ ПРАВА ВУЧЫЦЦА ДАЛЕЙ!!!
ЦЯПЕР [info]zhelezko ізноў студэнт!!!
Я проста мега-мега-мега шчасьлівая, хоць мы й ледзь знаёмыя зь ім.
Вельмі прыемна, што ўсё скончылася ў земляка ПЕРАМОГАЙ!!!
ВІНЬШУЮ!!!


... цяпер, мяркую, гэты суддзя доўга на сваім пасту не пратрымаецца. Трэба сачыць за навінамі, і калі што, абараніць дзядзьку, бо маладзец ён, паступіў не толькі паводле правасуддзя, але й паводле сумленьня!!!

Рейтинг блогов

Флэшмоб ад Казіміраўны ;)
slon
[info]chris_gomel
Адразу прабачаюся за атсутнасьць ката: не хачу хаваць. Ня буду!  Дазволіце?.. :)

Сутнасьць справы:
1. Вы адзначаецеся у камэнтарах
2. Я выбірад 3 вашыя зацікаўленасьці
3. Абраныя зацікаўленасьці Вы ілюструеце ў сябе карцінкамі+даеце тлумачэньні

Мне ад [info]kazimirauna  дасталіся такія:

1. бесьсвядомае
Усё тое, што адбываецца ўнутры мяне без майго ўдзела... Мае думкі, скіраваныя на рэчаіснасьць, маюць тэндэнцыю спраўджвацца і прымаць самыя нечаканыя формы...))



2. шуршать листьями
Я вельмі люблю жоўтую, ціхую восень. Такую, калі ёсьць месца для роздуму і шпацыраў пад апошнімі промнямі позьняга летняга сонца, "бабіна лета", калі ляціць павуціньне, а летуценныя мары акаляюць, пераўтвараюцца ў новы незнаёмы сьвет, і кожную жоўтую восень я іду па шамацячым лісьці і зусім не думаю аб тым, што вось ужо зусім хутка я буду гэтак жа ісьці па белым навароджаным сьнезе...



3. КречетЪ
Гэта імя турыстычнага клюбу, якому я аддала вялікую частку свайго імкліва адыходзячага дзяцінства... Зь ім зьвязана шмат прыгод, людзей, якія назаўжды засталіся ў маім сэрцы і думках, не гледзячы ні на што... Там я даведалася, што такое сапраўдная каманда, што такое "траверс-спуск-пад'ём", навучылася лазіць па дрэвах і ставіць намёт за 40 секунд.
Былі доўгія пешыя паходы па Браславах, дзе мы елі чарніцы, пілі "гарачы шакалад" з растопленых у катле цукерак "Маска" і шукалі месцы падзеньня метэарытаў;
па Бранскіх лясах, дзе я даведалася, што такое смага і што такое сапраўдныя камары, навучылася фільтраваць ваду з дрыгвы і маскіраваць жытло ад чужынцаў ды ад дзікіх жывёлаў;
былі водныя паходы па Іпуці і па Сожы, дзе я навучылася карыстацца вяслом ад катамарана ды байдаркі.
Быў Чарнаяраў Ігар Леанідавіч, чалавек зь вялікай літары, шаман, лекар, навукоўца, перакладчык, педагог, той, хто навучыў у палявых умовах мяне гатаваць "не для нас, а для сябе", навучыў мяне кіраваць, навучыў мяне думаць, навучыў мяне дзейнічаць, трываць і перамагаць. Той, хто раскрыў для мяне сьвет кніг Уладзіслава Крапівіна, у які я закахалася раз і назаўсёды... "Крэчат" - гэта якраз з адной з кніг Крапівіна.

Возвращение клипера "Кречет". Повесть.

Барабанны дробат...
будзе толькі так
[info]chris_gomel
... гэта [info]st_filer ў маладосьці! ;)



а гэта - [info]macriainer!



Знайшла ў архівах ;) Выбачайце за якасьць.</lj>

Гомель: туды і назад.
slon
[info]chris_gomel
Учора быў дзіўны дзень :)
Ездзіла ў Гомель на суд Жалезьнічэнкі.

Толькі я дурань :( Я ўзяла квіткі туды і назад на адзін і той жа цягнік Гомель - Гародня ў АГУЛЬНЫ вагон, С-тып, дык у мяне быў фантастычны дзень 5+5 гадзін на ДРАЎЛЯНЫХ ЛАЎКАХ!!!!!!!

Плюс судовае паседжаньне ТАКСАМА НА ДРАЎЛЯНЫХ ЛАЎКАХ!!! У выніку 13 гадзін, выкінутых з жыцьця ;))))

Затое амаль дачытала "Сто год адзіноты" і ўвогуле... нейкі ўздым такі... і зусім не дэпрэсіўная кніга, мне адчуваньне ад яе падабаецца.

Бачылася з матуляй, з Ніколь і з Ночкай. На судзе, мяркую, прысутнічалі некаторыя ЖЖ-юзеры, якія мяне пазналі :) Я магла толькі здагадвацца ;)
Уражаньні пра суд пазьней, але, скажам так, даволі неадназначныя яны...

З'ездзіла
slon
[info]chris_gomel
Гомель - гэта, ўсё ж, цудоўна!
Ён як вялікая жывая істота ;)

Калі шчэ ехала ў цягніку, патэліў  [info]macriainer, паклікаў гуляць у "Схватку" - я ледзь не паехала, але потым падумала, што неяк гэта ня вельмі будзе з майго боку, бо я дома не была болей за месяц, а тут прыеду - і "тусоваццо". Гэт я па маладосьці магла такое адкалваць, зараз неяк сумленьне не дазваляе.

Таму 80% часу правяла ўдома. І толькі ўвечары сустрэлася з Ночай і Віёлкай, пагаманілі, радасна)))

Вось зараз буду вучыцца, бо паступіла вельмі цікавая прапанова, але на перыяд за 3 дні да іспыту, і вось я думаю: ехаць ці ня ехаць? Гм.

З'ехала
slon
[info]chris_gomel
Я - у Гомель.
Тэлефоньце, буду рада ўсім!

Ільготы
slon
[info]chris_gomel

Толькі што 

 з Гомлю наконт астраноміі ў Беларусі і наконт адмены ільгот.
Калі ільготы адменяць (любыя са сьпісу), мне дастанецца чакалятка :)))

А калі АДБУДЗЕЦЦА ЦУД, то чакалятку ў Гомель павязу я. Я хоць 10 чакалятак везьці згодна нават на Сахалін, не тое што ў Гомель, на зэканомленыя грошы, якія мне "зэканоміць" не_адмена ільгот! А як усё хітра, аказваецца: калі ільготы застануцца, то дзяржава нам зробіць ласку!


ПАНАЕХАЛІ ТУТ!
slon
[info]chris_gomel
Пакупала кьвіточкі на каруселі сястронцы:
 - Калі ласка, квіток на "Сонейка", на дзіцячы ланцужок...
 - Говоріте со мной на русском!!!
 - Ээээ, вы што, не разумееце??...
 - Я разумею, но я не беларуска!

У-у-у-у, ПАНАЕХАЛІТУТ!!!!!!!


РАШКА, ГОУ ХОЎМ!

Фсё.
slon
[info]chris_gomel
Трэцьці дзесятак :)

...КАШМАР!
Як пракаментавалі сябры, "цяпер ты можаш гарэлку не толькі піць, але й пакупаць!"

Сустрэла дзень Народзінаў з ралевікамі (Менескон) - гэта дыягназ!
Я наўпрост не магла БЕЗ ГОМЕЛЯ сустрэць чарговы Дзень Народзінаў :) ЛЁС!
Слухаю Zet "Чорны Альбом", 2003 - "... ну як магла адна малая калыханка справакаваць такую жудасную п'янку?" - а-а-а-а-аААА!!! Супэр, аджыгаюць, як заўжды )))
  
 Настрой - АдПаВеДнЫ)))

Уважліва сачу за тым, хто пра мяне сёньня ўзгадае ;)

Дзякую!!!
slon
[info]chris_gomel

Дзякую [info]sergblr за файныя беларускія кніжкі для маёй сястрычкі!!!

"Беларускія народныя казкі" і "Світанак"(ой, дык гэта ж мой падручнік па пазакласнаму чытанню ў 2м класе быў!) 

Ў чацвер 1 лютага з Таццянкай, яе брацельнікам Мішам (7) і маёй Ніколь (5) ладзім "каліноўскія чытанні" для дзетак у мяне дома ў Гомелі. Мабыць, хто-небудзь хоча далучыцца? (гомельскія дзеткі і іх бацькі, пачатак увечары) Тэлефануйце 735-93-61


РАЛЕВОЕ МІНУЛАЕ :)
slon
[info]chris_gomel
Клуб ралевых гульняў і гістарычнага фехтавання "Садружнасць Вольных Вандроўнікаў", Гомель
На фота: Мірыэль, Шуршунчык, я, Віола, Ночка, Фламі, Тэя, Фрода, Бреч,Геральт

ЗЫ. Я вас люблю, сябры ;)


 Фоткі - [info]mazurkevich