slon

Hello there, the angel from my nightmare...

KEEP HOLDING ON

Знаёмцеся: гэта Крызіс!
slon
[info]chris_gomel




... як класна, што мяне ён не крануў ;) Ну, хіба што стыпуха паменьшылася, але колькі там той стыпухі?...

З аські ;)
slon
[info]chris_gomel
ххх: ааа!!! аццкие агнимёты!

"Чтобы получить ответ на этот вопрос, TUT.BY обратился к пресс-секретарю Нацбанка Михаилу Журавовичу.
- Это очень сложная формула, - сказал Михаил Станиславович. - Она расписана более чем на двух страницах. Методика расчета курсов разработана Нацбанком. Ее используют и в России. Ее могут понять только экономисты. Неэкономистам она ничего не даст. Честно говоря, я и сам не до конца понимаю. Если по-простому, то 960 рублей - это средняя геометрическая величина двухсторонних курсов за доллар, евро и российский рубль." 

Паразмаўлялі...
slon
[info]chris_gomel
... з былым аднакласнікам за жыцьцё, даўно не бачыліся. Мне гадзіны тры з розных ракурсаў апісвалі як херова ў Беларусі маладому спецыялісту, што ён хоча жыць добра і мець у далёкай перспектыве дом з басэйнам замест штукі баксаў заробку. Што трэба валіць адсюль, куды глядзяць вочы, пакуль яшчэ не позна, няма сям'і, свабода дзеяньняў, больш магчымасьцяў, гнуткасьці і мабільнісьці...

Пасля такіх размоваў хочацца скінуцца з высоткі. Таму што ён правы і ён пра гэта кажа, а я разумею, што ён правы, і маўчу, счапіўшы зубы да болю. Таму што люблю Беларусь, бляць.

Публікацыя у дацкім часопісе Chili пра Беларусь (клікабельна)
бля
[info]chris_gomel

+3 )


Прыналежнасьць
мелкае
[info]chris_gomel
Слухайце, а шкада, што нацыянальнасць не закладаецца ў генах.
Вось я б з задавальненнем бы здала якісь аналіз на вызначэнне свайго паходжання...

Не стрымалася :)
slon
[info]chris_gomel
Часам некампетэнтнасць журналістаў у канкрэтных галінах проста раздражняе. Наша саўковая журфакаўская адукацыя - адукацыя пра тое, як пісаць, а пра што пісаць - усе разбіраюцца па ходу справы. У выніку атрымліваюцца "дыпламаваныя журналісты", якія валодаюць навукай ні пра што і ні разу не валодаюць тэмай, якую асвятляюць. Вось вам, калі ласка: "В октябре – новый звездопад, можно загадывать желания".

Мой адказ на гэты
пост і гэты артыкул:

Хачу заўважыць, што гэты артыкул - поўная лухта. Тыя метэорныя плыні, што пералічаны, не вылучаюцца абсалютна нічым і для аўтара артыкула не было аніякай падставы іх узгадваць як мегафеномены, акрамя як інфармацыйны голад і патрэба напісаць "абы было". Я магу такія артыкулы клепаць кожны месяц, бо гэтыя ўсе малапрыкментыя метэорныя плыні змяняюць адна адну кожныя дзён 20-30, нават перакрываючы адна адну, т.б. іх вельмі шмат. Гэта тое ж самае, калі б я пісала, што кожны восеньскі дзень на Менск падае 30.000 жоўтых лістоў з дрэваў.

"Прафесійна" вы канкрэтна гэтыя плыні не пабачыце ніяк, бо а) зараз не год максімума ніводнай з плыняў і ў лепшым выпадку вы пабачыце штук пяць за гадзіну, ды я і ў гэтым моцна сумняюся. б) над Менскам - воблачнасць, неба зацягнута і зорак нам усім не відаць, в) а калі нават і будзе надвор'е - за горад, адназначна, і падалей, бо ад Менска ідзе такая засветка, што вы і гэтых 5 метэораў не пабачыце.

П.С. Нікога са знаёмых журфакаўцаў не хачу крыўдзіць: калі мы знаёмыя і я да вас добра стаўлюся, гэта значыць я лічу вас экспертам прынамсі ў нейкай вузкай галіне і прафесіяналам у сваёй справе. Ненавіджу непрафесіяналаў, так ужо павялося.

Усе на выбары!
бля
[info]chris_gomel
З прычыны сваёй хваробы я адзіная была ў блоку, калі ў інтэрнат двойчы (учора і сёньня) наведаўся намеснік дэкана і ўчора яшчэ рабіла абыход сацыяльны педагог.

Дыялог з нам. дэкана:
- Здравствуйте! А где остальные?
- Разбегліся. Я хварэю проста.
- Ясно. Вы, наверное, догадываетесь, почему я тут?
- Неа.
- ...
- А-а-а, зразумела, выбары!
- Да. Вы уже сходили проголосовать?
- Не. І, напэўна, не збіраюся.
- Почему?
- У нас трэці кандыдат сняўся: цяпер у нас безальтэрнатыўная акруга.
- Ну вы же поймите, это же ваш голос... Можете проголосовать против всех... А то понизите процент для факультета... Нехорошо.
- (тут я ледзь не працытавала 38 і 65 артыкул пра свабодныя выбары і г.д., але мужык досыць класны, не хацелася яго засмучваць) Я падумаю. Мне трэба па-першае выздаравець, а ўжо потым я падумаю: або я пайду ў нядзелю, або не пайду зусім.
- Я вас не заставляю, вы не подумайте... Просто вы же поймите...
- Я разумею. Да пабачэння, не хварэйце.
- Да пабачэння, папраўляйцеся!

Малодзенькая сацпедка:
- Здравствуйте, девочки. Знаете, зачем я пришла?
- Ну, здагадваемся...
- Ну вы, это, проголосуйте скорей. А то потом всем попадёт...
- Ахха...

І ўсё ж, я цытую магічнае заклінанне для тых, хто захоча "пакачаць правы" - абсалютна законна і абгрунтавана.

Чытаць заклінанне... )

"Выбары-выбары...", а далей усе ведаюць...
slon
[info]chris_gomel
Учора даведалася, што на маёй выбарчай акрузе знялася кандыдатка ад АГП, т.б. у мяне цяпер безальтэрнатыўная акруга.
А я вось доўга думала, ісьці ці не, потым нарэшце вырашыла праявіць сваю грамадзянскую пазіцыю, і тут наце!

У апазіцыі рэальна ідыёты. Слабакі. Байкот - дык трэба было адназначна гэта вырашыць спачатку і ўсім разам, а не кашу па талерцы размазваць! Гатова паспрачацца, Эўропа і так прызнае гэтыя выбары, дык навошта было здавацца: не выкарыстоўваць шанец, не біцца да апошняга, не арганізаваць назіранне, маніторынг??! Я вось зьбіралася пайсьці назіральнікам, а зараз... Ну што рабіць назіральніку ў безальтэрнатыўным участку??

Як звычайна - хто ў лес, хто па дровы! Не апазіцыя, а хер ведае што! Ну навошта тады крычаць, што няма шанцаў прабіцца ў парламент, калі вы самі гэты шанец пра%№раеце? Правы былі тыя, хто казаў мне гэта два с паловай гады таму...

На выбары не пайду.

Альшанскія могілкі ў Празе
slon
[info]chris_gomel
Калі ехала ў Чэхію, мне некаторыя добрыя людзі падказалі, што варта б туды было зайсьці і пашукаць, дзе пахаваныя нашы беларускія эмігранты. Хто канкрэтна, я ня ведала. Пры чым паехала туды на другі дзень, ня ведала не тое што могілак, ня ведала яшчэ горада. Таму на Альшанах я правяла тры с паловай гадзіны (!), пакуль знайшла беларусаў. Яны аказаліся ў эмігранцкай частцы могілак, недалёка ад праваслаўнага храма, дзе якраз ішла служба па-расейску. Я паставіла свечкі абодвум прэзідэнтам БНР, прычым адзін зь іх ледзь не аказаўся маім аднафамільцам, а яшчэ аднаго амаль аднафамільца знайшла ў ангельскай частцы могілак, паляк, лётчык, 1944 год. Захапляльнае мястэчка, адным словам, хоць я і баюся такіх месцаў as usual.

Адным словам, вось рэпартаж з фотамі.

Гэта было так убога!...
бля
[info]chris_gomel
... што мяне хапіла толькі на фоты на пл. Перамогі, далей ісьці на быдламаскарад жаданьня не было ніякага.
Каб я яшчэ раз пайшла на гэтыя забеларускія святы! Дрэнны з мяне фотакор: эмоцыі перадусім :(



+7 )

А я та думаю!!!
slon
[info]chris_gomel
... што за воплі пад вакном!?
прачытала фрэндстужку... Расея перамагла, сё ясна цяпер :(
віньшую расейцаў-фрэндаў, але... мы-та тут пры чым???

Да тэмы астраноміі ў Беларусі
slon
[info]chris_gomel
З задавальненнем піяру падзею, што мела месца быць на мінулых выходных.
Шкада, не атрымалася паўдзельнічаць, бо былі іншыя важныя справы.
Але я ўпэўнена, што на БелАстраФэсце-2 я буду :)
Жыве беларуская астраномія!!!

[Image]

Жыццё не мае сэнсу...
бля
[info]chris_gomel
... сёньня адзін выкладчык з маёй кафедры вынес мне прысуд: тая задача, якую я хацела паспрабаваць развязаць за наступны год, не пад сілу ня толькі мне, але і цэламу НДІ. Вось, бл*, і займайся навукай у гэтай зачуханай краіне... :'(((

Даруйце, што закранула чыісьці патрыятычныя пачуцці, але ГЭТА ЗАТОЕ ЧЫСТАЯ ПРАЎДА!!!... І шыла ў мяшку ня ўтоіш.

- Ну можа магчыма хоць трошачкі паспрабаваць, хоць нешта?! Вы мне толькі падкажыце як!!!
- Ты ведаеш, нават калі б мне прапанавалі на выкананне год і 10 000$ - я б не пагадзіўся!
- А ў нас ёсць на кафедры прыборы спецыялізаваныя?
- Нейкі быў, але той што ёсць - ён вельмі цяжкі, ды й хто табе яго дасць?...
- Але ж... але ж у Эўропе ёсьць цэлы інстытут, прысвечаны цалкам толькі гэтай праблеме!
- Ну дык ты не раўнай нас з Эўропай! Там і гей-парады правадзіць можна...

Рэпартаж з гомельскага аэрапорта
slon
[info]chris_gomel
(с) [info]chris_gomel    - 1, 2 , 3, 5, 7, 8, 10, 11
[info]xadnight    - 4, 6, 9


+10 )

Падтрымайце добрых людзей на судах!!!
бля
[info]chris_gomel
З таго, што ведаю дакладна, фатограф Нашай Нівы, Андрэй Лянкевіч ([info]liankevich) - зранку, прыкладна ў 10 на Лагойскім тракце, 3. Журналіст НН Сямён Печанко - Маскоўскі суд, пр.газэты Праўды, 27.

Вось тут можна паглядзець спісы затрыманых, у Савецкім РУУСе знаходзіцца 51 чалавек, у Маскоўскім — 21, у Партызанскім — ад 9 да 15.

Хадзіла на мітынг...
slon
[info]chris_gomel
... лепей бы пасідзела дома! :(
Настрой сапсаваны надоўга...

Пытаньні з Мінадукацыі выжыгаюць! :)))
slon
[info]chris_gomel
Добрый день!
Хочу спросить у Вас по поводу президентской степендии. В 1998 и 1999 году, учась в школе, я стала победителем республиканской олимпиады по биологии и в связи с этим изредко получала некую денежную премию в школе. Была ли это президентская степендия? Если да, то могу ли я получить некий документ подтверждающий это для оформления льготного кредитования для строительства жилья.
Заранее Вам благодарна.

Сивицкая Лариса
аспирант Института Генетики и Цитологии
Национальная Академия Наук
ул.Академическая 27
+ 375-293-88-52-59



Смяяцца далей вось сюды

СКАНДАЛ
бля
[info]chris_gomel
НАВУМАЎ, ВОН У АДСТАЎКУ!!!

На тэму папярэдняга паста. Абмеркаваньне на форуме ДАІ, MAIL.RU, афіцыйная версія, абмеркаваньне на форуме газеты, ТУТ.БАЙ і г.д.

УПД. ВІДЭЁ ад АНТ! Сьвежаніна ;) Глядзець усім і радавацца свабодзе слова ;)


Ну што, абстаноўка накаляецца мацней. Беларусы - народ цярплівы, ды вось толькі калі выбухне - будуць "шматкі па завугольлях", і думаецца мне, што да выбуху ўжо засталося нядоўга. Пасля Н.Г. да мітынгаў далучыліся прадпрымальнікі, цяпер, мяркую, 25 сакавіка будзе больш аўтамабілістаў і проста тых, каго зачапіла гэтая гісторыя. А не зачапіць яна не магла...

Трындзец :(
бля
[info]chris_gomel
Уся фрэндстужка завалена адным і тым жа. Спадзяюся, усе ўжо ў курсе, а хто не - перадавайце далей. Вось цяпер хай паспрабуюць замяць! Сукі :(

ДАІшнікі выстраілі ланцуг з машын З ЛЮДЗЬМІ ЎНУТРЫ, каб спыніць п'янага кіроўцу на слуцкай трасе!!!

Выстава "Энэргія колеру"
slon
[info]chris_gomel
Аказваецца, мая праца абраная на ўдзел у фотавыставе на 22 паверсе Нацыянальнага Дыяманта!
Дзяўчына мне гадзіну тлумачыла ў асі, навошта ўсё ж з удзельнікаў зьбіраюць па 10 $ (Yulka (21:25:35 28/02/2008) они для организации пресс-конференции - вино купить нужно короче) і што за кантынгент там зьбіраецца (Yulka (21:29:15 28/02/2008) рулим там мы.... а придет туда ОНТ, БТ . газет "культура", ....... организаторы мы а Нац.библиотека нам помогла с : бесплатная аренда, бесплатные афиши, буклеты и пригласы....... ну и им галочка типа - план. )...

У выніку мой стомлены моск адмовіўся разумець, навошта на прэсухе віно, не знайшоў у сабе сілы на чарговую мітусьню ТЫМ БОЛЬШ, было б з-за чаго: тусоўка ў Нацыяналцы з БТ мяне нешта ніфіга не прываблівае... Падавалася б, пры чым тут мастацтва?

... Адмовілася.