Зараз ствараецца кніга "Правы Студэнтаў".
Я знаходжуся ў актыўным пошуку пэрсаналій, хто зможа дапамагчы інфарматыўна ў яе стварэньні.
Фармат такі: хто з вас можа распавесьці, зь якімі канкрэтнымі праблемамі вы сутыкнуліся ў працэсе навучаньня ў ВНУ: размеркаваньне, акадэмка, адлічэньне ці прыціск за грамадскую і палітычную дзейнасьць, нараджэньне дзіцяці, перавод на платнае і наадварот, размова з прадстаўнікамі КДБ, дэканата і рэктарата?
Вітаецца любая інфармацыя, што вас турбуе ці турбавала раней. Ці можа хто падкажа кантакты вашых знаёмых, якім бы гэта было цікава (калі яны не маюць доступа да інтэрнэту).
З кожным, хто зможа прадаставіць канкрэтную інфармацыю ці апісаць пэўную праблему будзе размова ў любым зручным для вас фармаце (сустрэча, аська, скайп). Потым кожную вартую ўвагі праблему пракамэнтуе юрыст. І пасьля гэтага ваш расповед+камэнтар юрыста+ваш фотаздымак (пажадана, але, хто не захоча - вашае права) будуць зьмешчаныя ў кнізе.
Выхад кнігі пакуль плянуецца на сярэдзіну бягучае зімы.
Калі ласка, хто неабыякавы і хто зацікавіўся, запрашаю вас паўдзельнічаць у стварэньні кнігі, якая будзе карысная астатнім прадстаўнікам беларускага студэнцтва, хто сутыкнецца з падобнымі праблемамі!
Дзякуй за ўвагу!
Мае кантакты: chris_gomel(a)gmail.com, ICQ 205090336, skype: Zorrnaya.
Або пакідайце свае кантакты ў камэнтарах, я з вамі зьвяжуся сама.
Камэнты скрыняцца. Кроспасты вітаюцца.
- Спадарства, да вас усіх такая справа...
(Leave a comment)
![[info]](http://l-stat.livejournal.com/img/userinfo.gif)